У салоне-галерэі “Скарбніца” адкрылася выстава нясвіжскай мастачкі Эвеліны Міцкун “З марай пра лета”. Яна нарадзілася ва Украіне, але з чатырох гадоў жыве ў Нясвіжы, закончыла СШ №1. маляваць пачала яшчэ ў школе. Любімай тэмай былі казачныя сюжэты. Мастацкую адукацыю набыла ў Мірскім мастацка-рэстаўрацыйным вучылішчы, дзе атрымала спецыяльнасць “рэстаўратар ляпных вырабаў і мастацкіх тынковак”.
Карціны, прадстаўленыя на выставе, прымушаюць забыцца пра зімовы холад і адразу акунаюць гледача ў свет пяшчотных колераў лета.
Працаваць выстава Эвеліны Міцкун у салоне-галерэі “Скарбніца” будзе да канца снежня.