Меню
Курс $  3.25 | €  3.52 | ₽100  3.55 |
Погода 8 °C

У казку — на імгненне. Навагодні ранішнік адбыўся ў цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі

Нясвіжскія навіны 5 лет назад 0 0

Пост опубликован: 28.12.2018

Адзін з навагодніх ранішнікаў адбыўся ў цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. На святочнае мерапрыемства прыйшлі намеснік старшыні Нясвіжскага райвыканкама Аляксандр Балцянкоў, намеснік начальніка ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Святлана Шатрун,  старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Людміла Крупец, дырэктар філіяла “Нясвіжскае УМГ ААТ “Газпром трансгаз Беларусь” Сяргей Лапін, прадстаўнік ААТ “АБ Беларусбанк” Ірына Захарэвіч, а таксама бацькі, педагогі выхаванцаў Цэнтра.



 

І дарослыя, і дзеці на імгненне апынуліся ў казачнай краіне, дзе было цікава ўсім без выключэння. Усе разам вадзілі карагоды, хваляваліся за Прынца, якога каралева мышэй Мышыльда зачаравала ў Шчаўкунчыка, удзельнічалі ў конкурсах і сюрпрызных момантах, гулялі з Дзедам Марозам і Снягуркай, расказвалі вершы, спявалі ля прыгажуні-ёлачкі.

Напрыканцы цудоўнага навагодняга прадстаўлення юныя выхаванцы прымалі перадсвяточныя віншаванні і пажаданні моцнага здароўя, добрага настрою і здзяйснення мар і жаданняў, а таксама падарункі. Сяргей Лапін падараваў пральную машыну, Людміла Крупец — пыласос, Святлана Шатрун і Аляксандр Балцянкоў уручылі развіваючыя гульні, а ад Беларусбанка дзеці атрымалі салодкія падарункі.

Вольга КАНДРУКЕВІЧ.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!