Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 9 °C

Для балельшчыкаў — камфорт ад БЧ

Нясвіжскія навіны 5 лет назад 0 0

Для дастаўкі балельшчыкаў ад Мінскага чыгуначнага вакзала да месцаў правядзення спартыўных мерапрыемстваў — Мінск-Арэны і вяслярнага канала ў Заслаўі — магістраль распрацавала расклад руху цягнікоў гарадскіх і рэгіянальных ліній эканомкласа на ўчастку Мінск — Масюкоўшчына — Беларусь. Ён зроблены з улікам графіка спартыўных мерапрыемстваў і ўзгоднены з Дырэкцыяй II Еўрапейскіх гульняў і ДУ «Сталічны транспарт і сувязь».



Як паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ, з 22 па 30 чэрвеня для праезду балельшчыкаў і гледачоў да спартыўных арэн на ўчастку Мінск — Масюкоўшчына (Мінск-Арэна) — Беларусь (Заслаўе) штодня прадугледжана курсіраванне 57 цягнікоў, у тым ліку 32 цягнікоў гарадскіх ліній і 25 цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа. У адваротным кірунку на Мінскі чыгуначны вакзал жыхароў і гасцей сталіцы будуць дастаўляць 62 цягнікі (38 цягнікоў гарадскіх ліній і 24 цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа).

Акрамя таго, праводзіцца комплекс мерапрыемстваў па развіцці інфраструктуры станцыі Мінск-Пасажырскі. У цяперашні час для стварэння камфортных і бяспечных умоў знаходжання пасажыраў на Мінскім чыгуначным вакзале замененыя 6 эскалатараў, устаноўлена сістэма відэаназірання на платформе № 6 і каля пуці № 17, завершаны работы па ўладкаванні сістэмы кандыцыянавання паветра ў касавых залах, а таксама рамонту мужчынскіх санітарных вузлоў.

Асаблівая ўвага надаецца камунікатыўнай падрыхтоўцы персаналу для стасункаў з прадстаўнікамі розных нацыянальных культур. На курсах англійскай мовы прайшлі навучанне ўжо 99 работнікаў магістралі. Гэта дыктары, білетныя касіры, работнікі залаў чакання павышанай камфортнасці, кантакт-цэнтра і цягніковыя брыгады. У мэтах удасканалення якасці абслугоўвання пасажыраў на вакзалах і ў цягніках для персаналу выраблена неабходная колькасць спецыялізаваных руска-англійскіх размоўнікаў.

Сяргей РАСОЛЬКА,

«Звязда».

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!