Нясвіж адзначае Дзень Незалежнасці

Сёння Нясвіж разам з усё нашай краінай адзначае вялікае дзяржаўнае свята — Дзень Незалежнасці і 75-ю гадавіну вызвалення Рэспублікі Беларусь.

Урачыстае адкрыццё свята адбылося на Ратушнай плошчы, дзе да прысутных ад імя раённай улады з прывітальным словам звярнуўся старшыня Нясвіжскага райвыканкама Аляксандр Ломскі, ад Ганаровых грамадзян горада — экс-пасол Рэспублікі Беларусь у Бразіліі, былы кіраўнік раёна Леанід Крупец, ад дэлегацый гарадоў-партнёраў Нясвіжа — намеснік кіраўніка адміністрацыі гарадскога округа Рэўтаў Анастасія Гайліш.

Для гараджан і гасцей горада была арганізавана маляўнічая тэатралізавана-канцэртная дзея, падчас якой сродкамі мастацтва была адноўлена гераічная гісторыя нашай краіны. Прайшло святочнае шэсце арганізацый і прадпрыемстваў горада і раёна з самых розных сфер народнай гаспадаркі, у якім прынялі ўдзел не толькі дарослыя, але і юнае пакаленне несвіжан.

У гарадскім парку адбыўся ўрачысты мітынг-рэквіем “Паклон табе і слава, наша Белая Русь!” з ускладаннем вянкоў славы і кветак на Брацкай магіле воінаў і партызан, якія загінулі пры вызваленні Нясвіжа.

Святочныя мерапрыемствы працягваюцца зараз у гарадскім парку і завершацца сёння вечарам на стадыёне “Ураджай”, дзе збяруцца прадстаўнікі ўсіх раёнаў нашай вобласці на чале са старшынёй Мінскага аблвыканкама Анатолем Ісачанка.

(Будзе дапоўнена).

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.    

Фота Наталлі ЕРМАШЭНКА.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.