Меню
Курс $  3.27 | €  3.51 | ₽100  3.58 |
Погода 13 °C

Пішам па-беларуску: у Нясвіжы прайшла дыктоўка па беларускай мове

Неонила ЛЮБАНЕЦ 3 месяца назад 0 160

Пост опубликован: 21.02.2024

А як вы валодаеце роднай мовай?

Шмат гадоў у Міжнародны дзень роднай мовы ў Беларусі праводзіцца Рэспубліканская дыктоўка па беларускай мове. Не стала выключэннем і Нясвіжскай цэнтральная раённая бібліятэка. Сёння тут сабраліся жыхары Нясвіжчыны рознага ўзросту, каб разам паглыбіцца ў прыгажосць роднага слова. Сярод іх — вучні сярдэдняй школы №1 г. Нясвіжа, сябры раённага літаратурна-музычнага “Валошкі” і іншыя нераўнадушныя.



Пішам па-беларуску: у Нясвіжы прайшла дыктоўка па беларускай мове

У якасці чытальніка дыктоўкі выступіла член Саюза пісьменнікаў Беларусі, член міжнароднай асацыацыі пісьменнікаў і публіцыстаў Зоя Кулік.

Пішам па-беларуску: у Нясвіжы прайшла дыктоўка па беларускай мове

Як адзначыла Зоя Мікалаеўна, вельмі прыемна бачыць столькі ўдзельнікаў гэтай штогадовай падзеі.

— На самай справе, сённяшні дзень — святочны не только для беларускай мовы, — адзначыла пісьменніца. — Дата была абрана як даніна памяці падзеям 1952 года, калі ў сталіцы Бангладэш ад куль паліцэйскіх загінулі студэнты — удзельнікі дэманстрацыі ў абарону роднай мовы. Студэнты патрабавалі прызнаць мову бенгалі адной з дзяржаўных моў краіны. У лютым 2000 года Генеральная асамблея Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, падкрэсліўшы важнасць культурнай і моўнай разнастайнасці, падтрымала рашэнне ЮНЕСКА аб абвяшчэнні Міжнароднага дня роднай мовы і заклікала ўсе дзяржавы спрыяць абароне і захаванню моў народаў свету. На сённяшні дзень у свеце налічваецца каля 6 тысяч моў, але, па данных ЮНЕСКА, ў бліжэйшы час 43 % з іх можа знікнуць, страціўшы апошніх носьбітаў. І мы святкуем дзень роднай мовы, таму што не хочам, каб наша беларуская мова знікла.

Пішам па-беларуску: у Нясвіжы прайшла дыктоўка па беларускай мове

Тэкст, які быў абраны для дыктоўкі сёлета, распавядаў пра асноўныя беларускія сімвалы. Як зазначылі ўдзельнікі дыктоўкі, усё прайшло вельмі добра.

Пішам па-беларуску: у Нясвіжы прайшла дыктоўка па беларускай мове
— Я другі год прымаю ўдзел у дыктоўцы, — падзялілася ўражаннямі Марыя Падамацька. — І вельмі добра, дарэчы, тады напісала. Я люблю беларускую мову, таму ніякай асаблівай боязі не адчувала. У мяне выходзіла кніга з творамі і на рускай, і на беларускай мове. Мне нават самой больш падабаюцца свае празаічныя тэксты, якія я пісала на роднай мове. Я лічу, што моладзі патрэбна ведаць беларускую мову. Размаўляць не на трасянцы а на прыгожай роднай мове.

Пішам па-беларуску: у Нясвіжы прайшла дыктоўка па беларускай мове
Добра сябе пачувалі падчас сустрэчы і маладыя людзі.

— Я ўпершыню прымала ўдзел у дыктоўцы — расказвае навучэнка 9 класа СШ №1 г. Нясвіжа Ангеліна Картаполава. — І мне вельмі спадабалася. Вядома, чаканні былі, я прагназавала, што тэкст будзе пра нашу краіну — так яно і адбылося. Калі казаць, пра што хацелася напісаць, то, мабыць, пра прыгажосць нашай прыроды. Наконт складанасці — я хвалявалася, што ён будзе больш цяжкім. Але на самай справе было лягчэй, чым чакала.

Пішам па-беларуску: у Нясвіжы прайшла дыктоўка па беларускай мове

Моўная разнастайнасць сёння — велізарны здабытак спадчыны і непаўторны вынік творчасці чалавека. Мова забяспечвае непарыўную сувязь паміж яе носьбітамі, паміж мінулым, сапраўдным і будучыняй.
Таму, каб аднойчы беларуская мова не перастана існаваць — “Не пакідайце мовы нашай, каб не ўмёрлі!”.
Неаніла ЛЮБАНЕЦ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!