Меню
Курс $  3.26 | €  3.48 | ₽100  3.5 |
Погода 9 °C

Аб эфектыўнай рабоце міліцыі

Нясвіжскія навіны 4 года назад 0 0

Пост опубликован: 18.03.2020

Жадаючых падарваць беларускую дзяржаву знутры не змяншаецца. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, прымаючы з дакладам міністра ўнутраных спраў Юрыя Караева.

“Мы з вамі некалі дамаўляліся, што, увайшоўшы ў курс справы, вы даложыце аб сітуацыі і скажаце, што неабходна. Думаю, вы ўжо, аналізуючы вынікі мінулага года, можаце зрабіць адпаведныя высновы і сказаць, што нам яшчэ трэба зрабіць у органах унутраных спраў, каб міліцыя працавала больш эфектыўна”, — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што недахопаў хапае ва ўсіх органах улады, у тым ліку і ў міліцыі. “Але без міліцыі нікуды, таму ўчастковы з людзьмі, ды і міністр сёння не адарваныя ад грамадства. Без міліцыі мы не зможам забяспечыць стабільнасць у нашай дзяржаве”, — упэўнены Прэзідэнт.

Паводле яго слоў, справа нават не ў нейкіх палітычных кампаніях: у краіне іх праводзілі не раз, таму правядуць спакойна і ў гэты раз. “Нам трэба глядзець далей — каб у нас было стабільнае грамадства. Трэба вуха трымаць востра: жадаючых падарваць нас знутры не змяншаецца. На жаль, большасць з тых, хто выказвае такія жаданні, гэта так званыя нашы грамадзяне. Іх нават цяжка грамадзянамі назваць. У іх усё дрэнна, ім у нечым падчапіць бы ўладу і раз’яднаць грамадства, зрабіць горш. Яны выкарыстоў-ваюць любы момант. Я чытаю іх розныя заявы не толькі ў інтэрнэце, але і ў так званых сродках масавай інфармацыі, — заўважыў Аляксандр Лукашэнка. — Таму міліцыі я асабіста адводжу вельмі вялікае месца ў забеспячэнні стабільнасці ў нашым грамадстве”.

БелТА.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!