Меню
Курс $  3.26 | €  3.51 | ₽100  3.54 |
Погода 22 °C

Узяты новы рубеж: рэалізавана звыш 100 тысяч тон малака

Нясвіжскія навіны 4 года назад 0 0

Пост опубликован: 29.10.2020

Дакладваючы аб стане спраў у сельскай гаспадарцы падчас наведвання Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам Талачынскага раёна Віцебскай вобласці,

міністр сельскай гаспадаркі і харчавання

Іван Крупко падкрэсліў, што па выніках года чакаецца рост сельгасвытворчасці на ўзроўні 105,5 %. Аналізуючы зараз справы

ў жывёлагадоўлі Нясвіжскага раёна,

з задавальненнем адзначаю нашы паказчыкі росту за 9 месяцаў: па вытворчасці малака — 108,6 %, па яго рэалізацыі — 109,9 %, па прадуктыўнасці адной фуражнай каровы —



106,9 %, па вытворчасці (вырошчванні) жывёлы

і птушкі ў жывой вазе — 105,5 % у параўнанні

з адпаведным перыядам мінулага года.

Лічбы гавораць самі за сябе. А цяпер прааналізуем больш падрабязна, як спрацавалі жывёлаводы Няс-віжчыны на працягу студзеня — верасня 2020 года.

Асноўны малюнак бачны з прыведзеных тут зводак, таму назаву іншыя паказчыкі. У валавой вытворчасці малака асабліва прыбавілі ў параўнанні з леташнім ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” (на 2096,7 тоны), ААТ “17 Верасня” (на 1584,8 т), ААТ “Новае жыццё” (на 1321,1 т), ААТ “Грыцкевічы” (на 759 т),   ААТ “Лань-Нясвіж” (на 619 т), СВК “Агракамбінат Сноў” (на 515,1 т). Утрымліваючы самую высокую прадуктыўнасць фуражнай каровы (8228 кг), жывёлаводы СВК “Агракамбінат Сноў” за 9 месяцаў з разраду леташніх 7-тысячнікаў перайшлі ў 8-тысячнікі. Падняўшыся на прыступку вышэй, сямітысяч-нікамі сталі даяркі ААТ “Грыцкевічы”, 6-тысячнікамі — даяркі ААТ “17 Верасня”. І ў цэлым раён з шэрагу 5-тысячнікаў перайшоў у кагорту 6-тысячнікаў. Што сведчыць аб належнай, мэтанакіраванай селекцыйнай рабоце, аб збалансаванасці кармавых рацыёнаў, аб добрым доглядзе жывёлы.

Іменна гэта і падкрэсліла ў нашай размове галоўны заатэхнік ААТ “Новае жыццё” Вольга Нікалаева:

— Палепшылі работу са статкам. Паднялі ўзровень асемянення кароў. Павялічылі ацёлы. І кармы лепш збалансаваныя.

Падмацую яе словы лічбамі. За перыяд, што мы аналізуем, у “Новым жыцці” ад кароў і цялушак было атрымана 1248 цялят — на 195 болей леташняга. Гэты прырост з’яўляецца самым высокім сярод гаспадарак, складае 118,5 % да ўласнага пры сярэднераённым 102,8 %. І як вынік усёй работы — надой на адну фуражную карову вырас у гаспадарцы ў сярэднім на 742 кг.

У верасні тэмп росту валавой вытворчасці малака ў параў-нанні з вераснем 2019 г. перавысіла сярэдні тэмп росту за     9 месяцаў у ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” (рост 107,5 %), “17 Верасня” (128,2 %), СВК “Агракамбінат Сноў” (102,9 %), ААТ “Грыцкевічы” (110,6 %), “Новае жыццё” (115,8 %), ЗАТ “1 Мая” (111 %), ААТ “Гарадзея” (103,4 %). Ад адной фуражнай каро-        вы ў гэтым месяцы па раёне ў сярэднім было надоена па 688 кг малака (107,5 % росту). Па     871 і 849 кг надаілі адпаведна ў “Снове” і “Грыцкевічах”. Звыш 700 кг — “Нясвіжскія Астроўкі”, “17 Верасня”, “Новае жыццё”, “Гарадзея”.

Вырасла таварнасць малака. У цэлым па раёне — на 1,1 % — і склала 91,1 %. Прыкметна дадзены паказчык павялічыўся ў “17 Верасня”, “Агракамбінаце Сноў”, “Грыцкевічах”, “Няс-віжскім райаграсэрвісе”, “Лань-Нясвіж”.

Рэалізацыя малака ў раёне ў фізічнай вазе мінула пэўны рубеж. Калі летась яна складала 93027,8 тоны, то сёлета ўжо — 102198,3 тоны. Узята планка ў 100 тысяч тон! Колькі смачнай і разнастайнай прадукцыі вырабілі з іх перапрацоўшчыкі малака!

Жывёлы і птушкі ў жывой вазе вырасцілі сёлета на 1792,9 тоны болей леташняга. Найбольшы плюс — у снаўчан (+1092,3 т), на 229,1 тоны палепшылі свой паказчык у ААТ “Лань-Нясвіж”, на 142 т — у ААТ “Сейлавічы”. Добра спрацавалі жывёлаводы на дарошчванні і адкорме таксама ў “Нясвіжскіх Астроўках”, “17 Верасня”, “Новым жыцці”, “Нясвіжскім райаграсэрвісе”, значна павялічыўшы мінулагодні “вал”.

Сярэднясутачная прывага буйной рагатай жывёлы самая высокая ў “Снове” — 1034 грамы, летась яна была 980 г. Прыбавілі і гарадзейцы да сваіх 904 грамаў — стала 910. У “Новым жыцці” было 786 г, стала 892. У ААТ “Лань-Нясвіж” з 762 грамаў выйшлі на 861. У выніку добрых агульных намаганняў і раён памяняў леташнія 797 грамаў на сёлетнія 835. У т.л. у верасні гэта лічба стала 838, а тэмп росту дасягнуў 107,3 %. У СВК “Агракамбінат Сноў” выйшлі на  1077 грамаў. У “Гарадзеі” сярэднясутачная прывага склала 921 г, у “Новым жыцці” — 892, “Лань-Нясвіж” — 869, “Нясвіж-скіх Астроўках” — 846.

Сярэднясутачная прывага свіней у “Агракамбінаце Сноў” дасягнула 807 грамаў (было 757). З 523 грамаў да 651 “падраслі” ў “Сейлавічах”.

У сельгаспрадпрыемствах раёна па стане на 1.10.20 налічваецца 71533 галавы буйной рагатай жывёлы. У параўнанні з адпаведным леташнім перыядам яе колькасць вырасла больш чым на 2 тысячы. У т.л. кароў знаходзіцца 17695         (+ 67 галоў). Найбольш прыбавілі буйной рагатай жывёлы “Агракамбінат Сноў”, “Новае жыццё”, “Гарадзея”, ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі” і ДП “ЭБ “Свеклавічная”. Свіней налічваецца 72690        (+ 342 галавы). Значна прыбавілася пагалоўе на нашых свінаком-плексах: на 892 галавы — у ААТ “Лань-Нясвіж”, на 409 — у СВК “Агракамбінат Сноў”. Птушкі на сноўскай птушкаферме ўтрымліваецца 634559 галоў. У параўнанні з 2019 годам гэта лічба вырасла больш чым на 8 тысяч.

У раёне вядзецца вялікая работа па абнаўленні ферм. Старыя памяшканні рэканструіруюцца, мадэрнізуюцца, уводзяцца новыя аб’екты. Напрыклад, у ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” ў жніўні закончылі засяленне цялушкамі новай МТФ “Астроўкі”. Як паведаміла галоўны заатэхнік гаспадаркі Галіна Рыбалтоўская, цяпер тут знаходзіцца 530 галоў, могуць давесці іх колькасць да 600. А адзін са старых кароўнікаў на гэтай ферме пераабсталявалі пад цялятнік. Зрабілі ў ім малочную — з халадзільнікам, пастэрызатарам, малочным таксі. У індывідуальных клетках зараз знаходзіцца 196 маленькіх цялятак. Іх сюды змяшчаюць адразу пасля нараджэння, утрымліваюць да 3-месячнага ўзросту. Калі падрастаюць, пераво-дзяць у другую групу, на ферму “Янчыцы”. Першае засяленне адбылося 14 чэрвеня. У клетках паслана сухая салома, ёсць вада, стартэрны камбікорм, малако дастаўляе таксі. Індывідуальнае ўтрыманне не дапускае кантактаў жывёлін паміж сабой, выключае перадачу хваробы, калі такая здараецца. Даглядаць “немаўлятак” даручылі Таццяне Яцкевіч, якая дагэтуль зарэкамендавала сябе стараннай і добрасумленнай даяркай. На ферме “Малінаўка” рэканструявалі памяшканне, дзе стаяць быкі на адкорме. Раней яно было падзелена на малыя клеткі, у кожнай стаяла па сем адкормкаў, выходзіць на прагулку яны не маглі. Цяпер па абодва бакі праходу — па тры вялікія клеткі, у кожнай — 50 галоў. Кармы раскладваюцца на кармавыя сталы. Выхад у выгульныя дворыкі вольны. І ў памяшканні, і ў дворыках паслана салома, быкам ёсць дзе камфорт-на паляжаць. Яе рэгулярна высоўваюць, падсцілку мяняюць. Пры такой арганізацыі на адной і той жа плошчы жывёлы змяшчаецца болей, падкрэслівае Галіна Віктараўна: 300 галоў замест 200 — 230. Быкі тут апошняга перыяду адкорму, маюць вагу ад 250 да 500 кілаграмаў. Яны з ахвотай прагульваюцца на свежым паветры. Добры мікраклімат, безумоўна, станоўча ўплывае на павышэнне прывагі. Сёлета ў гэтым адкрытым акцыянерным таварыстве з’явілася яшчэ адна будаўнічая пляцоўка. У Прасцях. Зроблена планіроўка тэрыторыі, завозяцца блокі і “клюшкі”. Тут узвядуць МТФ на 800 галоў з малочным блокам, дзе зманціруюць даільную ўстаноўку “Паралель” 2х16.

Заканчваюць будаўніцтва малочнатаварнага комплексу “Дубейкі” ў ЗАТ “1 Мая”. Ідуць работы таксама ў ААТ “17 Верасня”, “Новае жыццё”, іншых сельгаспрадпрыемствах. Ёсць і новыя планы — на новы год.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ,

член Беларускага саюза журналістаў.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!