Нясвіжскія “совы” удзельнічаюць у дабрачынных акцыях

На Нясвіжчыне працягваецца акцыя “Нашы дзеці”, у якой прымаюць удзел прадстаўнікі самых розных структур, арганізацый і прадпрыемстваў. Сярод іх і Нясвіжскі аддзел Дэпартамента аховы МУС  Рэспублікі Беларусь. Разам з Дзедам Марозам прадстаўнікі сілавых структур завіталі ў адну з устаноў адукацыі горада Нясвіжа і павіншавалі рабят, якім цяпер асабліва патрэбна падтрымка, хто часова аказаўся ў няпростых жыццёвых умовах.

 

Звяртаючыся да школьнікаў, начальнік Нясвіжскага аддзела Дэпартамента аховы падпалкоўнік міліцыі  А.У. Грынкевіч і памочнік начальніка аддзела па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні капітан міліцыі А.С. Трусевіч павіншавалі дзяцей з надыходам зімовых канікулаў, пажадалі здароўя і дабрабыту, а таксама добрага адпачынку ў час канікулаў і поспехаў у вучобе надалей.

Потым з рук Дзеда Мароза кожны з юных удзельнікаў прыемнай сустрэчы пад ёлачкай атрымаў салодкія пачастункі.  І хацелася верыць, што добрыя ўспаміны пра навагоднія святы ў памяці дзяцей захаваюцца  надоўга, а  дабрачынныя акцыі, якіх становіцца ўсё больш і больш  у краіне, сагрэюць сэрцы кожнага маленькага жыхара Беларусі.

Час Навагодніх святаў — асаблівы. Гэта час цудаў. Дык няхай нашым дзецям будзе заўсёды  добра. А падарункі і ўвага дзяржавы падтрымаюць іх веру ў дабрыню і міласэрнасць.

Іна ВАСІЛЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.