22 мая, у вялікі святочны дзень Вясновага Міколы, заступніка земляробаў
па народным календары, грыцкевічане адзначылі 70-гадовы юбілей свайго сельгаспрадпрыемства і свята вёскі Грыцкевічы.

Свята з працаўнікамі ААТ “Грыцкевічы” раздзялілі пачэсныя госці: міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Іван Крупко, старшыня раённага Савета дэпутатаў Валерый Лазюк, першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віктар Худніцкі, старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Святлана Антончык, старшыня Сноўскага сельвыканкама Галіна Карпей, начальнік падатковай інспекцыі райвыканкама Ігар Кудрук, а таксама былы першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Анатоль Драгавец, які зараз знахо-дзіцца на заслужаным адпачынку.
Адкрыў свята дырэктар ААТ “Грыцкевічы “ Яўген Здановіч. Ён павіншаваў працаўнікоў таварыства з юбілеем гаспадаркі, падзякаваў за добрасумленную працу і перадаў слова міністру сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Івану Крупко. Хлебам-соллю яго прывітала старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Святлана Антончык. Яна ж уручыла гаспадарцы з нагоды юбілею каштоўны падарунак — акустычную сістэму. Іван Крупко выканаў пачэсную місію ўзнагароджвання лепшых працаўнікоў “Грыцкевіч” юбілейным медалём “100 год органам дзяржаўнага кіравання сельскай гаспадаркай і харчаваннем Беларусі” за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў і дасягненне высокіх вынікаў работы. Уладальнікамі юбілейнага медаля сталі галоўны аграном ААТ “Грыцкевічы” Іван Валетаў, аператар па штучным асемяненні жывёлы Уладзімір Гуляка, галоўны бухгалтар таварыства Ганна Хомка.

Нагрудны знак адзнакі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь “За заслугі ў сельскай гаспадарцы” атрымалі дырэктар ААТ “Грыцкевічы” Яўген Здановіч і былы першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Анатоль Драгавец.
Ганаровымі граматамі Міністэрства былі ўзнагароджаны аператар машыннага даення таварыства Таццяна Гусева, загадчык цэнтральнага склада Наталія Івушкіна, спецыяліст па ідэалагіч-най рабоце Алена Леўшык.
Падзяка міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь была аб’яўлена аператару машыннага даення Алене Гадун, трактарысту-машыністу Георгію Закудоўскаму, аператару машыннага даення Алене Скрыба.
Узнагароды раённага ўзроўню лепшым працаўнікам ААТ “Грыцкевічы” ўручыў першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віктар Худніцкі. Так, Ганаровыя граматы райвыканкама атрымалі брыгадзір вытворчай брыгады ў раслінаводстве Міхаіл Кузьміч, токар Мікалай Лось, трактарыст-машыніст Мікалай Качановіч.
Падзяка старшыні райвыканкама была аб’яўлена інжынеру-механіку таварыства Аляксандру Лушкевічу, загадчыку рамонтнай майстэрні Валерыю Галушку, трактарысту-машыністу Арка-дзю Плотку, аператару машыннага даення Жанне Булатай, вадзіцелю Міхаілу Зайцу.

бяспройгрышнай латарэі — тэлевізар — ветэрану працы, былой работніцы гаспадаркі Галіне Сянькевіч
Віктар Уладзіміравіч таксама ўручыў гаспадарцы з нагоды юбілею каштоўны падарунак — тэлевізар.
Выдатныя працаўнікі таварыства, якія добра праявілі сябе і ў грамадскім жыцці, атрымалі свае ўзнагароды з рук старшыні Нясвіжскага раённага Савета дэпутатаў Валерыя Лазюка. Ён уручыў Ганаровыя граматы райсавета дэпутатаў старасце аг. Грыцкевічы, ветэрану працы Ганне Сватко, настаўніку фізкультуры Грыцкевіцкага НПК д/с-СШ Міхаілу Палешчуку і загадчыку Грыцкевіцкага СДК Людміле Гадун.
Узнагароды рознага ўзроўню сталі яшчэ адным сведчаннем таго, што ўсё трымаецца на зямлі і тых, хто на ёй шчыруе. А пра тое, што добрасумленных працаўнікоў у “Грыцкевічах” — абсалютная большасць, сведчыць сама гісторыя. Звестак пра ўзнікненне вёскі да нашага часу не захавалася. Але вядома, што з 1870 года вёска Грыцкевічы ўваходзіла ў склад Сноўскай воласці Навагрудскага павета.У ёй налічвалася 48 двароў, у якіх пражывалі 417 жыхароў. У той час тут дзейнічаў хлебазапасны магазін. Паступова колькасць двароў і жыхароў павялічвалася. Ужо ў 1921 годзе на тэрыторыі вёскі знаходзіўся 91 двор і налічвалася 486 жыхароў. А ў 1940 го-дзе ў вёсцы пражывалі 612 вяскоўцаў. Былі пабудаваны два ветраныя млыны, крама, працавала няпоўная сярэдняя школа.

даення ААТ “Грыцкевічы” Таццяна Гусева

ААТ “Грыцкевічы”
Мікалай Качановіч

даення Жанна Булатая

брыгады ў раслінаводстве Міхаіл Кузьміч
Праз 9 гадоў, у 1949 годзе, у Грыцкевічах быў арганізаваны калгас “Беларусь”. А ў 1951 го-дзе на базе калгасаў суседніх вёсак — Грыцоў, Нялепава, Супрунавіч і Мацылёўшчыны, якія ў той час знаходзіліся на тэрыторыі Нялепаўскага сельскага Савета Нясвіжскага раёна Баранавіцкай вобласці, — быў арганізаваны буйны калгас “Беларусь” і вёска Грыцкевічы стала цэнтрам гаспадаркі. Яна абнаўлялася, развівалася, і ў 2007 годзе набыла статус аграгарадка.
Свае словы падзякі прадстаўнікам сямейных дынастый і пенсіянерам, якія болей за 30 гадоў адпрацавалі ў гаспадарцы і працягваюць працаваць і зараз, сказала спецыяліст па ідэалагічнай рабоце Алена Леўшык. Яна ўручыла ім памятныя падарункі ад гаспадаркі.
Віталі на свяце і адну са старэйшых жанчын вёскі Грыцкевічы — Таццяну Антонаўну Рудую. Тут яна нарадзілася, выйшла замуж за мясцовага хлопца. Тут нарадзіліся і выраслі яе два сыны. Усё сваё жыццё яна прысвяціла працы ў роднай вёсцы і калгасе. Працаваць давялося як паляводам, так і даяркай на малочнатаварнай ферме “Супрунавічы”. Зараз Таццяне Антонаўне 89 гадоў. Многае прыйшлося перажыць у жыцці, але праз многія жыццёвыя выпрабаванні яна прайшла годна і сумленна. У знак пашаны ад кіраўніцтва гаспадаркі ёй быў уручаны памятны падарунак, для яе прагучала добрая песня.
На вялікі жаль, нікога не засталося ў жывых з мясцовых ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Але сярод прысутных былі ўдзельнікі не меней жудаснай Афганскай вайны, якая ў кожным з іх пакінула незагойны боль на многія гады. Яны з годнасцю выканалі свой воінскі і чалавечы абавязак, не зважаючы на небяспеку, якая падсцерагала іх на кожным кроку. У знак пашаны да іх ветэранам вайны ў Афганістане Яўгену Здановічу і Васілю Сянькевічу былі ўручаны памятныя сувеніры ад гаспадаркі.
Былі ўшанаваныя на свяце і дастойныя, працавітыя маладыя шматдзетныя сем’і Паповых, Пляшко, Касмовічаў і Сарнацкіх, якія гадуюць па чацвёра і па трое дзяцей. Асобныя віншаванні прымалі бацькі самых маленькіх жыхароў вёскі — Марка, што нарадзіўся ў сям’і Ксеніі і Андрэя Вітко, і Ягора, які з’явіўся на свет у Марыі і Аляксандра Казакевічаў. Абодва — восенню мінулага, 2020 года.
Менавіта ў дзень свята адзначаў свой 65-гадовы юбілей былы работнік гаспадаркі Мікалай Савіцкі. Яму таксама былі адрасаваны шчырыя віншаванні і памятны падарунак ад кіраўніцтва гаспадаркі.
Увогуле юбілей гаспадаркі і свята роднай вёскі запомнілася грыцкевічанам і іх гасцям мноствам цікавых, яскравых момантаў: для самых юных удзельнікаў мерапрыемства была арганізавана гульнёвая праграма, гаспадарка правяла бяспройгрышную латарэю, дзе галоўным прызам быў тэлевізар, а пасля вечара адпачынку начное неба над Грыцкевічамі расквеціў святочны салют.
Лілія ІВАНЕНКА.