Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 12 °C

На славу роднай зямлі

Нясвіжскія навіны 3 года назад 0 0

22 мая, у вялікі святочны дзень Вясновага Міколы, заступніка земляробаў

па  народным календары, грыцкевічане адзначылі 70-гадовы юбілей свайго сельгаспрадпрыемства і свята вёскі Грыцкевічы.

Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Іван Крупко (справа) і механізатар ААТ “Грыцкевічы” Георгій Закудоўскі



Свята з працаўнікамі ААТ “Грыцкевічы” раздзялілі пачэсныя госці: міністр  сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Іван Крупко, старшыня  раённага Савета дэпутатаў Валерый Лазюк, першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віктар Худніцкі, старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Святлана Антончык, старшыня Сноўскага сельвыканкама Галіна Карпей, начальнік падатковай інспекцыі райвыканкама Ігар Кудрук, а таксама былы першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Анатоль Драгавец, які зараз знахо-дзіцца на заслужаным адпачынку.

Адкрыў свята дырэктар ААТ “Грыцкевічы “ Яўген Здановіч. Ён павіншаваў працаўнікоў таварыства з юбілеем гаспадаркі, падзякаваў за добрасумленную працу і перадаў слова міністру сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Івану Крупко. Хлебам-соллю яго прывітала старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Святлана Антончык. Яна ж уручыла гаспадарцы з нагоды юбілею каштоўны падарунак — акустычную сістэму.   Іван Крупко выканаў пачэсную місію ўзнагароджвання лепшых працаўнікоў “Грыцкевіч” юбілейным медалём “100 год органам дзяржаўнага кіравання сельскай гаспадаркай і харчаваннем Беларусі” за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў і дасягненне высокіх вынікаў работы. Уладальнікамі юбілейнага медаля сталі галоўны аграном ААТ “Грыцкевічы” Іван Валетаў, аператар па штучным асемяненні жывёлы Уладзімір Гуляка, галоўны бухгалтар таварыства Ганна Хомка.

Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Іван Крупко (справа) і дырэктар ААТ “Грыцкевічы” Яўген Здановіч

Нагрудны знак адзнакі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь “За заслугі ў сельскай гаспадарцы” атрымалі дырэктар ААТ “Грыцкевічы” Яўген Здановіч і былы першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Анатоль Драгавец.

Ганаровымі граматамі Міністэрства былі ўзнагароджаны аператар машыннага даення таварыства Таццяна Гусева, загадчык цэнтральнага склада Наталія Івушкіна, спецыяліст па ідэалагіч-най рабоце Алена Леўшык.

Падзяка міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь была аб’яўлена аператару машыннага даення Алене Гадун, трактарысту-машыністу Георгію Закудоўскаму, аператару машыннага даення Алене Скрыба.

Узнагароды раённага ўзроўню лепшым працаўнікам ААТ “Грыцкевічы” ўручыў першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віктар Худніцкі. Так, Ганаровыя граматы райвыканкама атрымалі брыгадзір вытворчай брыгады ў раслінаводстве Міхаіл Кузьміч, токар Мікалай Лось, трактарыст-машыніст Мікалай Качановіч.

Падзяка старшыні райвыканкама была аб’яўлена інжынеру-механіку таварыства Аляксандру Лушкевічу, загадчыку рамонтнай майстэрні Валерыю Галушку, трактарысту-машыністу Арка-дзю Плотку, аператару машыннага даення Жанне Булатай, вадзіцелю Міхаілу Зайцу.

Спецыяліст па ідэалагічнай рабоце Алена Леўшык (справа) уручае дакументы на галоўны прыз
бяспройгрышнай латарэі — тэлевізар — ветэрану працы, былой работніцы гаспадаркі Галіне Сянькевіч

Віктар Уладзіміравіч таксама ўручыў гаспадарцы з нагоды юбілею каштоўны падарунак — тэлевізар.

Выдатныя працаўнікі таварыства, якія добра праявілі сябе і ў грамадскім жыцці, атрымалі свае ўзнагароды з рук старшыні Нясвіжскага раённага Савета дэпутатаў Валерыя Лазюка. Ён уручыў Ганаровыя граматы райсавета дэпутатаў старасце аг. Грыцкевічы, ветэрану працы Ганне Сватко, настаўніку фізкультуры Грыцкевіцкага НПК д/с-СШ Міхаілу Палешчуку і загадчыку Грыцкевіцкага СДК Людміле Гадун.

Узнагароды рознага ўзроўню сталі яшчэ адным сведчаннем таго, што ўсё трымаецца на зямлі і тых, хто на ёй шчыруе. А пра тое, што добрасумленных працаўнікоў у “Грыцкевічах” — абсалютная большасць, сведчыць сама гісторыя. Звестак пра ўзнікненне вёскі да нашага часу не захавалася. Але вядома, што з 1870 года вёска Грыцкевічы ўваходзіла ў склад Сноўскай воласці Навагрудскага павета.У ёй налічвалася 48 двароў, у якіх пражывалі 417 жыхароў. У той час тут дзейнічаў хлебазапасны магазін. Паступова колькасць двароў і жыхароў павялічвалася. Ужо ў 1921 годзе  на тэрыторыі вёскі знаходзіўся 91 двор і налічвалася 486 жыхароў. А ў 1940 го-дзе ў вёсцы пражывалі 612 вяскоўцаў. Былі пабудаваны два ветраныя млыны, крама, працавала няпоўная сярэдняя школа.

Аператар машыннага
даення ААТ “Грыцкевічы” Таццяна Гусева

Трактарыст-машыніст
ААТ “Грыцкевічы”
Мікалай Качановіч

Аператар машыннага
даення Жанна Булатая

Брыгадзір вытворчай
брыгады ў раслінаводстве Міхаіл Кузьміч

Праз 9 гадоў, у 1949 годзе, у Грыцкевічах быў арганізаваны калгас “Беларусь”. А ў 1951 го-дзе на базе калгасаў суседніх вёсак — Грыцоў, Нялепава, Супрунавіч  і Мацылёўшчыны, якія ў той час знаходзіліся на тэрыторыі Нялепаўскага сельскага Савета Нясвіжскага раёна Баранавіцкай вобласці, — быў арганізаваны буйны калгас “Беларусь” і вёска Грыцкевічы стала цэнтрам гаспадаркі. Яна абнаўлялася, развівалася, і ў 2007 годзе набыла статус аграгарадка.

Свае словы падзякі прадстаўнікам сямейных дынастый і пенсіянерам, якія болей за 30 гадоў адпрацавалі ў гаспадарцы і працягваюць працаваць і зараз, сказала спецыяліст па ідэалагічнай рабоце Алена Леўшык. Яна ўручыла ім памятныя падарункі ад гаспадаркі.

Віталі на свяце і адну са старэйшых жанчын вёскі Грыцкевічы — Таццяну Антонаўну Рудую. Тут яна нарадзілася, выйшла замуж  за мясцовага хлопца. Тут нарадзіліся  і выраслі яе два сыны. Усё сваё  жыццё яна прысвяціла працы ў роднай вёсцы і калгасе. Працаваць давялося як паляводам, так і даяркай на малочнатаварнай ферме “Супрунавічы”. Зараз Таццяне Антонаўне  89 гадоў. Многае прыйшлося перажыць у жыцці, але праз многія жыццёвыя  выпрабаванні яна прайшла годна і сумленна. У знак пашаны ад кіраўніцтва гаспадаркі ёй быў уручаны памятны падарунак, для яе прагучала добрая песня.

На вялікі жаль, нікога не засталося ў жывых з мясцовых ветэранаў Вялікай  Айчыннай вайны. Але сярод прысутных былі ўдзельнікі не меней жудаснай  Афганскай вайны, якая ў кожным з іх пакінула незагойны боль на многія гады. Яны з годнасцю выканалі свой воінскі і чалавечы абавязак, не зважаючы на небяспеку, якая падсцерагала іх на кожным кроку. У знак пашаны да іх ветэранам вайны ў Афганістане Яўгену Здановічу і Васілю Сянькевічу былі ўручаны памятныя сувеніры ад гаспадаркі.

Былі ўшанаваныя на свяце і дастойныя, працавітыя маладыя шматдзетныя  сем’і Паповых, Пляшко, Касмовічаў і Сарнацкіх, якія гадуюць па чацвёра і па трое дзяцей. Асобныя віншаванні прымалі бацькі самых маленькіх жыхароў вёскі — Марка, што нарадзіўся ў сям’і Ксеніі і Андрэя Вітко, і Ягора, які з’явіўся на свет у Марыі і Аляксандра Казакевічаў. Абодва — восенню мінулага, 2020 года.

Менавіта  ў дзень свята  адзначаў свой 65-гадовы юбілей былы работнік гаспадаркі Мікалай Савіцкі. Яму таксама былі адрасаваны шчырыя віншаванні і памятны падарунак ад кіраўніцтва гаспадаркі.

Увогуле юбілей гаспадаркі і свята роднай вёскі запомнілася грыцкевічанам і іх гасцям мноствам цікавых, яскравых момантаў: для самых юных удзельнікаў мерапрыемства была арганізавана гульнёвая праграма, гаспадарка правяла бяспройгрышную латарэю, дзе галоўным прызам быў тэлевізар, а пасля вечара адпачынку начное неба над Грыцкевічамі расквеціў святочны салют.

Лілія ІВАНЕНКА.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!