Меню
Курс $  3.25 | €  3.55 | ₽100  3.67 |
Погода 15 °C

Аб сямейных каштоўнасцях

Нясвіжскія навіны 3 года назад 0 0

Пост опубликован: 23.09.2021

Супрацоўнікі гарадскога маладзёжнага цэнтра разам са спецыялістамі Нясвіжскага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра арганізавалі адкрыты форум для сем’яў “Як не трапіць у бяду”.

Сям’я — гэта самае галоўнае ў жыцці кожнага чалавека. Гледзячы на прыклад старэйшых, дзеці сталеюць, ствараюць свае сем’і. Але дарослым трэба прыкладаць намаганні, каб дзеці на працягу ўсяго жыцця паважалі сваіх бацькоў і былі ўдзячны за кожную параду, за кожную хвілінку, якую правялі разам з імі. Вялікую ролю ў гэтым адыгрываюць моманты, якія пасля становяцця шчаслівымі ўспамінамі. Менавіта для таго, каб такіх момантаў было больш, і быў праве-дзены форум.



У фае маладзёжнага цэнтра ўдзельнікаў сустракалі казачныя персанажы, якія запрашалі іх цікава правесці час і ўспомніць простыя гульні для ўсёй сям’і. Маленькія госці, саромеючыся, падыходзілі да аніматараў, і тыя з ахвотай згаджаліся на памятны фотаздымак.

Падчас мерапрыемства дзеці і іх бацькі прынялі ўдзел у інтэлектуальна-забаўляльнай праграме, дзе, падзяліўшыся на каманды, адказвалі на пытанні вядучага і правяралі свае веды казак і мультфільмаў.

На самае галоўнае пытанне — як не апынуцца ў бядзе? — кожны даў свой адказ у канцы форума. Пасля чаго ўсім былі ўручаны падарункі ад прыхаджан царк-вы святога велікамучаніка Георгія Перамаганосца г. Нясвіжа.

Неаніла ЛЮБАНЕЦ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!