Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 10 °C

Беларусы — людзі разумныя, глядзяць на некалькі крокаў наперад

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 0

Пётр Губей, механізатар дзяржаўнага прадпрыемства “Эксперыментальная база “Свеклавічная”:

— Уважліва знаёміўся з дапаўненнямі і змяненнямі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, з Пасланнем Прэзідэнта. Абмяркоўваем гэтыя пытанні ў сям’і, з дзецьмі — яны ўжо дарослыя, маюць свой пункт гледжання. Падтрымліваем палітыку нашай дзяржавы. Усе пойдзем на рэспубліканскі рэферэндум, аддадзім свой голас за абноўленую Канстытуцыю. Асабіста я галасую на Ударненскім выбарчым участ-ку.



Мне вельмі імпануе, што ў нас медыцына і далей будзе бясплатная. Сацыяльна-арыентаваная дзяржава вытрымлівае дадзены параметр. Гэта вельмі важна і істотна. Падтрымліваю таксама новы тэзіс, унесены ў артыкул 81: Прэзідэнт будзе выбірацца не больш чым на два тэрміны. Лічу так: беларусы — людзі разумныя, глядзяць на некалькі крокаў наперад. І ўсё ў нас будзе добра!

Асабіста я, шмат гадоў аддаўшы працы на зямлі, паважаю высокае званне хлебароба. Зараз чакаем вясну. Свой трактар, якому ўжо 16 гадоў, адрамантаваў, засталося пафарбаваць. Збожжавую сеялку, а ёй 8 гадоў, паставіў на лінейку гатоўнасці да Новага года. Тэхніка служыць доўга і добра, бо я гляджу яе. У гаспадарцы   своечасова закупілі запчасткі, і да вясновых палявых работ падыходзім у поўнай гатоўнасці, з баявым настроем. Рад, што працую для людзей, дзеля дабрабыту сваёй дзяржавы.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!