Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 12 °C

Лёс краіны ў руках беларускага народа

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 1

На Нясвіжчыне працягваецца абмеркаванне Паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Берагчы тое, чаго дабіліся за гады нястомнай працы.

Жанна Грабоўская, кіраўнік спраў Сейлавіцкага сельскага выканаўчага камітэта:



— Пасланне Прэзідэнта Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу — гэта праграма далейшай нашай дзейнасці, развіцця дзяржавы. У тым ліку, захоўваецца сацыяльная палітыка. Добра, што людзі, якія маюць патрэбу, атрымліваюць падтрымку. Пакет сацыяльных гарантый шырокі: бясплатныя адукацыя і ахова здароўя, пенсійнае забеспячэнне, выплаты пры нараджэнні і выхаванні дзяцей. Кіраўнік дзяржавы прывёў канкрэтныя факты: “Беларусь знаходзіцца ў ліку 25 лепшых краін у рэйтынгу камфортных умоў для мацярынства. Мама, якая выхоўвае першынца, толькі сацыяльных выплат атрымлівае на суму да 12 тысяч рублёў у год, другое і наступных дзяцей — больш за 15 тысяч рублёў”. Акрамя таго, ідзе іх бяс-платнае медыцынскае суправаджэнне. Толькі нараджайце, гадуйце, выхоўвайце дзетак, каб паляпшалася дэмаграфічная сітуацыя. Трэба берагчы тое, чаго дабіліся за гады нястомнай працы.

Слушныя і астатнія пастулаты Паслання. Як і змяненні і дапаўненні ў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, праект якіх мы павінны адобрыць на рэспубліканскім рэферэндуме, што пройдзе 27 лютага. Я абавязкова аддам свой голас за далейшы росквіт нашай Бацькаўшчыны, за мір і стабільнасць. Сустракаючыся з вяскоўцамі, бачу: людзі чытаюць, абмяркоўваюць, станоўча ацэньваюць прапановы па зменах, збіраюцца прыняць удзел у галасаванні. Упэўнена: яны зробяць правільны выбар.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!