Меню
Курс $  3.27 | €  3.51 | ₽100  3.56 |
Погода 13 °C

Звон людвісарні Андрэя Владкоўскага ў зборы музея-запаведніка “Нясвіж”

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 0

Пост опубликован: 20.06.2022

Штогод з мая па кастрычнік адкрывае свае дзверы для наведвальнікаў Слуцкая брама. На яе першым паверсе экспануецца звон, адліты з бронзы ў людвісарні Андрэя Владкоўскага (Расійская Імперыя) у 1797 годзе.

Тулава звона купалападобнай формы з шырокім раструбам у ніжняй частцы. Карона складаецца з шасці перакрыжаваных, злучаных паміж сабой дзяржанняў. Галава звона апаясаная пышнай лаўровай гірляндай. На цэнтральнай частцы — надпіс на польскай мове: “TEN DZWON SPRAWİ / ANDRƵEY REUCKI R P 1788 / AP ROƵBİCIU BRATSWO İEREMİCKİE / SƵWOİM KOSƵTEM PRƵELELİ ƵAADMİNİSTRACYO / X: K: PİOTROWSKİEGO: R: P: 1797: D: 9: M: M:”.



Зыходзячы з дадзенай інфармацыі зразумела, што Андрэй Рэуцкі ў 1788 годзе адліў звон, які быў пазней разбіты. У 1797 годзе К. Пятроўскім адліты новы звон для Ярэміцкага храма.

Звон пад нумарам КП 7098 паступіў у калекцыю “Метал” асноўнага фонду Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж” у 2020 годзе праз настаяцеля храма Узнясення Гасподняга в. Ярэмічы Карэліцкага раёна Навагрудскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы, іерэя Міхаіла Назарэвіча.

З яго слоў, звон перастаў выкарыстоўвацца па прычыне страты фрагмента. Знаходзіўся на званіцы да 2019 года. Па ўзоры гэтага звона Таварыства ТАА “Італмас” (Расія, Яраслаўская вобласць, г. Тутаеў) стварыла яго копію для далейшага выкарыстання.

Храм у вёсцы Ярэмічы быў пабудаваны ў 1867 годзе з бутавага каменя ў выглядзе крыжа на цэнтральнай плошчы вёскі непадалёк ад ракі Нёман на сродкі, выдзеленыя царскім урадам. Асобна ад храма з бутавага каменя была пабудавана 2-ярусная званіца і 2-ярусная брама, завершаная шатром з макаўкай. Падчас антырэлігійнай кампаніі (1958 — 1964 гг.) царква была закрыта і перададзена мясцовым уладам, выкарыстоўвалася ў якасці склада. Адрамантавана і перададзена вернікам у 1988 — 1990 гг. Царква Ушэсця Гасподняга з’яўляецца помнікам архітэктуры рэтраперспектыўна-рускага стылю.

Такім чынам, Ярэмічскі звон, які ўжо хутка можна будзе ўбачыць у Слуцкай браме, мае шматгадовую цікавую гісторыю стварэння і бытавання і ўяўляе сабой гістарычную, культурную і музейную каштоўнасць. Звон з’яўляецца ўзорам мастацкага ліцця ХІІІ ст. на землях сучаснай Беларусі.

Людміла ЖУК,

малодшы навуковы супрацоўнік ДУ “НГКМЗ “Нясвіж”.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!