Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 3 °C

У ААТ “НОВАЕ ЖЫЦЦЁ” — збожжа новага ўраджаю

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 3

Пост опубликован: 14.07.2022

У панядзелак у ААТ “НОВАЕ ЖЫЦЦЁ” стартавала жніво, якое пачалося з традыцыйнага свята “Зажынкі”.
На лінейку гатоўнасці выстраіліся камбайнавыя экіпажы са сваімі машынамі, а таксама вадзіцелі “МАЗаў”,
кузавы якіх будуць напаўняцца збожжам новага ўраджаю.



З пачаткам уборкі хлебаробаў павіншаваў дырэктар сельгаспрадпрыемства Віктар Худніцкі.
— Мы з вамі вырасцілі дастойны ўраджай, трэба яго дастойна і ўбраць, — сказаў Віктар Ула- дзіміравіч. — Вядома, надвор’е можа ўнесці свае карэктывы, але ўсе мы ведаем, хто за што адказвае, і ўсё, што ад нас залежыць, без сумненняў, будзе зроблена як след.
Ён таксама пажадаў усім удзельнікам жніва моцнага здароўя і безадмоўнай работы тэхнікі.
Перад прысутнымі таксама выступіў галоўны эканаміст таварыства Сяргей Антанюк. Ён нагадаў аб умовах аплаты працы хлебаробаў і запэўніў, што кожны добрасумленны работнік можа разлічваць на належную ацэнку сваіх старанняў.
Па традыцыі, штогод усе ўдзельнікі жніва, хлебныя палеткі і тэхніка, што на іх працуе, атрымліваюць благаславенне святара. Гэту важную місію выканаў настаяцель царквы Святой Праведнай Ганны аг. Аношкі іерэй Васіль Краеў. Ён прачытаў адпаведныя малітвы і акрапіў святой вадой і людзей, і машыны, якія задзейнічаны ва ўборачнай кампаніі.
Пасля гэтага жнейка, у ролі якой выступіла ўдзельніца фальклорнага калектыву Раіса Аляксандраўна Карачун, зажала першы сноп. Сімвалічны сноп новага ўраджаю быў перададзены дырэктару ААТ “НОВАЕ ЖЫЦЦЁ” Віктару Худніцкаму.
Усяго ж, як расказаў Віктар Ула-дзіміравіч карэспандэнту “НН”, у акцыянерным тавырыстве падлягае ўборцы 130 гектараў азімага ячменю, які плануецца зжаць прыкладна за два дні, затым настане чарга 920 га азімай пшаніцы і 350 га яравога ячменю. Убіраць гэтыя плошчы будуць восем камбайнаў — шэсць айчынных (пяць КЗС — 1218 “Палессе” GS 12 і адзін — КЗС — 1624 К “Палессе”), а таксама “Лексіён-580” і “Джон Дзір”. Да іх, дарэчы, у хуткім часе дабавіцца яшчэ адзін беларускі камбайн “Палессе GS 12 18”, які таксама паўдзельнічае ў жніве.
Працаваць на збожжаўборачнай тэхніцы будуць Адам Банеўскі і Дзяніс Малевіч, Васіль Шарапа і Віктар Зянько, Іван Акулік і Павел Яраш, Яўген Кораб і Мікалай Акулік, Віктар Вікенцьевіч Карачун і Віктар Віктаравіч Карачун, Віктар Гадун і Мікіта Гаціла, Сяргей Саленік і Алег Скрыба, Мікалай Каўшэль і Аляксей Яўстрат.
Хай шчасціць нашым хлебаробам!
Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!