Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.52 |
Погода 2 °C

У Нясвіжы адбыўся цудоўны святочны канцэрт, прысвечаны Дню народнага адзінства

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 0

Пост опубликован: 20.09.2022

Радзіма — самы каштоўны скарб. Гэта выснова  прайшла чырвонай ніткай

праз цудоўны святочны канцэрт, прысвечаны  Дню народнага адзінства,

які адбыўся  17 верасня  ў Тэатральнай зале  Нясвіжскага замка.



Адкрываючы мерапрыемства, да прысутных звярнуўся намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Балцянкоў.

— Тое, што мы сёння адзначаем такое свята, — гэта наша даніна павагі былым пакаленням, тым, хто ў свой час даў нам магчымасць жыць у адной сям’і, — адзначыў Аляксандр Мікалаевіч.

Ён таксама пажадаў усім міру і дабра, плённай працы на карысць нашай радзімы, каб і надалей мы ў згодзе і адзінстве жылі і тварылі на карысць нашага раёна і ўсёй рэспублікі ў цэлым.

Кожны канцэртны нумар быў прызнаннем у любові да роднай краіны, якую, як слушна заўважыла вядучая свята Юлія Гарбачова, “мы шануем, як маці і ніколі не дазволім знішчыць”.

Зала не шкадавала воплескаў для народнага ансамбля песні “Млечны шлях” РЦК, ансамбля песні “Каларыт” Сноўскага СЦК, народнага ансамбля песні “Забава” ААТ “Гарадзейскі цукровы камбінат”, дуэта Ігара Дубешкі і Жанны Чучман, салістаў Любові Дрык і Алесі Краснашчокавай.

У іх выкананні гучалі такія кранальныя творы, як “Сонца каласы”, “Я застаюся тут”, “Сердце земли моей”, “Не прадаецца хата бацькоў”, “Прызнанне” і іншыя не менш па-мастацку моцныя песні, у якія выканаўцы ўкладвалі кожны свае, непаўторныя фарбы і непадробныя пачуцці.

Асобнай яскравай музычный перлінай святочнага канцэрта стала выступленне самых юных артыстаў — ансамбля песні “Хвілінка” Гарадзейскага цэнтра культуры. Яно наглядна паказала, што наша моц — у нашай будучыні, нашых дзецях — смелых і таленавітых, якімі абавязкова будзе ганарыцца Беларусь.

А калі на сцэну выйшаў танцавальны калектыў “Арыён” РЦК з харэаграфічнай пастаноўкай “Рушнікі”, то гледачы проста растварыліся ў іх рухах, у той карціне, якую юныя артысты малявалі мовай танца. І калі ўсе яны ў фінале свайго выступлення стварылі з рушнікоў выяву вясковай хаты, то адразу на розум прыйшлі словы: “Наш дом — Беларусь”. І лепей тут не скажаш.

Канцэрт, падрыхтаваны лепшымі артыстамі Нясвіжчыны, завяршыўся песняй “Я люблю вас, беларусы” ў выкананні народнага ансамб-ля песні “Забава”, падчас якой развітацца з гледачамі выйшлі ўсе артысты. Гледачы доўга не адпускалі іх са сцэны, шчыра дзякуючы гарачымі апладысментамі за цудоўнае відовішча, за гімн любові да роднай краіны, якім і стаў увесь святочны канцэрт.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.  

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!