Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 12 °C

Быць настаўнікам — гэта прызванне

Нясвіжскія навіны 1 год назад 0 0

У мінулую суботу ў РЦК адбылося раённае свята, прысвечанае Дню настаўніка. Гэта прафесія, разам з прафесіямі ўрача і будаўніка, лічыцца адной з самых гуманных у свеце. Педагог перадае сваім вучням не толькі веды, але і ўменне пазнаваць свет, пераадольваць цяжкасці, знаходзіць сваё месца ў жыцці і, як вынік, — прыносіць карысць людзям.
Настаўніцкае свята вялі таксама педагогі — загадчык сектара сацыяльнай і выхаваўчай работы ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Ганна Богдан і фіналіст рэспубліканскага конкурсу “Настаўнік года” 2004 года, настаўнік фізікі і працоўнага навучання Аношкаўскай СШ Павел Ялковіч.



— Якімі вырастуць нашы дзеці, якое грамадства яны будуць будаваць, якіх маральных каштоўнасцей будуць прытрымлівацца, — у многім залежыць ад таленту і асобы настаўніка, — слушна заўважыла ў сваім віншавальным звароце да прысутных намеснік старшыні райвыканкама Ірына Ксяневіч. — Таму прафесія настаўніка — гэта не проста работа, гэта — прызванне.
Ірына Іванаўна таксама ўручыла лепшым педагогам раёна ўзнагароды розных узроўняў. Так, Ганаровую грамату Нясвіжскага райвыканкама атрымала дырэктар Нясвіжскага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра Таццяна Сафрон, Падзяка старшыні райвыканкама была аб’яўлена намесніку дырэктара па вучэбнай рабоце СШ №1 г. Нясвіжа Вользе Вайтовіч і настаўніку фізічнай культуры Затур’янскай СШ Алене Івашкевіч.
Нагрудны знак Міністэрства адукацыі “Выдатнік адукацыі” атрымалі настаўнік беларускай мовы і літаратуры Нясвіжскай гімназіі Людміла Зубрыцкая і настаўнік біялогіі СШ №4 г. Нясвіжа Алена Комар. Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь — настаўніку матэматыкі і інфарматыкі Грыцкевіцкай СШ Алене Данілавай, граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь — намесніку дырэктара па вучэбнай рабоце Салтанаўшчынскай СШ Жанне Паляшчук і загадчыку дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці “Сонейка” в. Рудаўка Алене Чарнюк.
Ганаровымі граматамі галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінскага аблвыканкама былі ўзнагароджаны загадчык сектара дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Тамара Блізнюк, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце СШ №4 г. Нясвіжа Галіна Ратомская і намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Ланскай СШ Алена Чыжык.
Падзякі начальніка галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінскага аблвыканкама былі аб’яўлены настаўніку пачатковых класаў СШ №3 г. Нясвіжа Алене Волкавай, настаўніку фізікі і працоўнага навучання Аношкаўскай СШ Паўлу Ялковічу, педагогу дадатковай адукацыі цэнтра дзіцячай творчасці Нясвіжскага раёна Ігару Сухавею, намесніку загадчыка Нясвіжскага раённага вучэбна-метадычнага кабінета Алене Турко, дырэктару СШ №2 г.п. Гарадзея Таццяне Чашэйка.
Восем педагогаў былі ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама, якія ўручала начальнік упраўлення Алена Клішэвіч. Сярод іх — намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Ланскай СШ Алена Варабей і выхавацель дашкольнай адукацыі дзіцячага сада №3 г. Нясвіжа Алена Камлач і іншыя.
На свяце былі падведзены і вынікі абласнога этапу рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшы аздараўленчы лагер 2022 года, згодна з якімі перамог лагер “Арляня”. Тых, хто спрычыніўся да гэтай перамогі, узнагародзіла Ганаровымі граматамі райкама Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі прафсаюзны лідар галіны Людміла Крупец.
Яшчэ адным яскравым момантам свята стала ўшанаванне намінантаў Кнігі Гонару “Зоркі і таленты адукацыі Нясвіжскага раёна”. У намінацыі “Зорны шлях” пераможцам была прызнана настаўнік біялогіі СШ №4 г. Нясвіжа, кіраўнік каманды юных ратавальнікаў-пажарных “Ястрабы” Алена Комар. У мінулым месяцы гэта каманда заняла І месца ў ХХV рэспубліканскім злёце юных ратавальнікаў-пажарных.
У намінацыі “Дом, дзе нараджаюцца зоркі” ўзнагароду атрымала Нясвіжская гімназія. Яе дырэктар Юлія Рэбянок атрымала пасведчанне аб унясенні ўстановы ў раённую Кнігу Гонару. У намінацыі “Талент і годнасць” — загадчык Сноўскага дзіцячага сада Алена Грэчка.
Лепшым вучнем года ў намінацыі “Зорны старт” стала вучаніца Грыцкевіцкай СШ Кацярына Гаспадарык, актыўная ўдзельніца і неаднаразовая пераможца рэспуб- ліканскіх і міжнародных даследчых конкурсаў.
Самай значнай падзеяй педагагічнага года стаў ХХ раённы экалагічны форум. Узнагароды тым, хто добра праявіў сябе ў ім, уручылі дырэктар цэнтра дзіцячай творчасці Нясвіжскага раёна Вольга Русецкая і старшыня райкама Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Людміла Крупец.
Цудоўным мастацкім падарункам для педагогаў — удзельнікаў святочнага мерапрыемства стаў спектакль “Дружная сямейка” ў пастаноўцы заслужанага аматарскага калектыву рэспублікі Беларусь тэатра імя Уршулі Радзівіл.
Соф’я ЛЮБАНЕЦ.
Фота Ірыны ЛУЧЫНОВІЧ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!