Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 9 °C

Усе работы — важныя

Нясвіжскія навіны 1 год назад 0 1

Розныя сельскагаспадарчыя работы даручаюць механізатару Яўгену Вялічку ў СВК “Агракамбінат Сноў”: дыскаванне глебы, сяўбу, вывазку арганічных угнаенняў, адвозку з поля кукурузнай масы на сілас. І ўсе заданні ён выконвае добрасумленна. Трактарыстам-машыністам у “Снове” Яўген працуе 13 гадоў.Віктар Лазовік у сям’ю механізатараў агракамбіната ўліўся ў 2011-м, калі да гэтай гаспадаркі далучылі саўгас “Друцкаўшчызна”, дзе ён ужо працаваў чатыры гады. Падчас наведвання “Снова” мы засталі Віктара на кукурузным полі. Ён убіраў гэтую культуру на сілас. “Дзённая выпрацоўка бывае розная, — расказалі нам у дыспетчарскай гаспадаркі, — ад 600 да 1000 і болей тон здробненай масы”. Усяго ў агракамбінаце на гэтай важнай у восеньскі час рабоце занята пяць кормаўборачных камбайнаў.



За Віктарам Лазовікам замацаваны таксама пагрузчык “Амкадор”. У іншы час механізатар грузіць арганіку, кармы, пясок.
Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.
Фота Максіма ЖУКА.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!