Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 7 °C

Ізноў — фашысцкая свастыка

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 1

Пост опубликован: 11.10.2022

Парасткі неанацысцкай ідэалогіі, як метастазы ракавай пухліны, зноў распаўзліся па свеце — як сведчанне самых нізкіх, самых брудных, самых жудасных думак,
намераў і злачынстваў некаторых
прадстаўнікоў чалавецтва.

Яна, нацысцкая свастыка, была на майцы мужчыны, які ў верасні гэтага года расстраляў у адной са школ г. Іжэўска ва Удмурціі 17 чалавек, у т.л. 12 дзяцей. Яшчэ 25 чалавек былі шпіталізаваны. Расстраляў з двух траўматычных пісталетаў, перароб- леных пад баявыя патроны.



Такая ж свастыка нанесена на браню танкаў, якімі ўкраінскія неанацысты зараз ваююць з ваеннымі фарміраваннямі Данецкай і Луганскай Народных Рэспублік і Расійскай Федэрацыі. Танкі — адзін з відаў дапамогі Украіне ад стран НАТА. Гледзячы ў інтэрнэце відэа з гэтымі танкамі, прыблізіўшы фрагмент са свастыкай, жыхар Германіі абурана ўскліквае: “А каму мы дапамагаем?”. Так, паважаныя, вы дапамагаеце ідэйным паслядоўнікам вашага фюрэра Адольфа Гітлера, патомкам украінскага бандыта Сцяпана Бандэры, якія разбураюць грамадзянскую інфраструктуру на паўднёва-ўсходніх землях (ужо — сваіх былых), страляюць па школах, садках, гасцініцах, па Запарожскай АЭС, па калонах украінскіх бежанцаў. Гінуць мір-ныя людзі. Пасля дзяржперавароту ва Украіне ў 2014 годзе мы бачылі, як па вуліцах Кіева маршыруюць атрады малойчыкаў з гэтай самай ненавіснай нам, ды і ўсім міралюбівым людзям, свастыкай. Яны, прасякнутыя нацысцкай ідэалогіяй, нянавісцю, пачалі забіваць жыхароў Данбаса, бо тыя — рускія…
Падобны жах перажылі нашы бацькі і дзяды ў Вялікую Айчынную вайну.
Нямецкія танкі з фашысцкай свастыкай у ліпені 1944 года давілі параненых воінаў, якія да апошняга ўдыху вялі з ворагам бой за нашу Гарадзею. Аб гэтым пазней расказала ў пісьме вучням Гара- дзейскай СШ №1 удзельніца тых па- дзей Марыя Ейкіна, гвардыі старшына 40 гвардзейскага палка 10-й дывізіі 4 гвардзейскага кубанскага казацкага кавалерыйскага корпуса. Для кнігі “Памяць. Нясвіжскі раён” я перакладала гэтае пісьмо на беларускую мову ў 1994 годзе. Сказаць, што аповед моцна ўзрушыў — нічога не сказаць. Ён — быццам выстрал. У сэрца, у душу, у розум… Якая нечалавечая, фашысцкая жорсткасць… Пра такое нельга забываць. І я дазволю сабе прывесці сёння ўрывак з пісьма Марыі Карпаўны Ейкінай:
“…У пачатку вайны на Кубані з казакоў непрызыўнога ўзросту быў арганізаваны добраахвотны казацкі кавалерыйскі корпус. Калгасы, саўгасы, калі збіралі свайго казака ў паход, давалі яму каня, збрую, абмундзіраванне і, зразумела, зброю — у кузнях каваліся клінкі і шаблі… У жніўні 1942 г. гітлераўская армія “Зялёная ружа” ступіла на кубанскую зямлю. Конная лавіна, бліскаючы шаблямі, рынулася на ланцугі ворага. Дзве тысячы салдат і афіцэраў былі пасечаны і змяты коньмі… Баі ішлі ў перадгор’ях Каўказа, за вызваленне Таганрога, Данбаса, Нікалева, Адэсы. Пасля разгрому адэскай групоўкі корпус спешна перакінулі на новы напрамак — Беларусь. Усе мы ведалі, як лютаваў вораг у партызанскім краі, але тое, што нам давялося ўбачыць і пачуць, пераўзышло ўсе ўяўленні.
23 чэрвеня 1944 года мы ўступілі ў бой за выгнанне чорнай чумы з Беларусі. Глуск, Старыя Дарогі, Слуцк — гэта былі першыя ўмацаваныя ворагам пунк-ты на нашым шляху… Цяжка давялося камандаванню палка. Сувязь са штабам дывізіі была перарвана, раненых сабралася многа, іх даводзілася вазіць з сабой, абоз з імі абавязкова ішоў у сярэдзіне калоны, таму што вораг часта ішоў следам за намі і, сутыкаючыся з нашымі санчасцямі і медсанэскадронамі, учыняў расправы. У мяне сабралася каля 120 раненых, цэлы лясны шпіталь. Параіўшыся, усе раненыя, хто мог трымаць зброю, занялі кругавую абарону… Перавязваць не было чым, уся ніжняя бялізна была парвана на бінты, але хлопцы трымаліся мужна, вусны ад болю папракусвалі наскрозь, а зброю трымалі. Праз суткі да нас прабраліся машыны з медсан- эскадрона…
Памятаю недалёка ад Нясвіжа хутарок. Калі мы ўварваліся, у двары ўбачылі старую жанчыну, яна рвала на сабе валася. Убачыўшы нас, падняла кулакі, нешта крычала. Я саскочыла з каня, падышла, і яна павяла ў хлеў — расказваць не магла, бо была нямая. Мы ўбачылі маладую жанчыну, побач з ёй ляжалі чацвёра дзетак і стары, усе заколатыя штыком. А за хлявом у жыце ляжаў гітлеравец з праломаным чэрапам. Гэта нямая жанчына расправілася з забойцам.
Бой тым часам разгараўся, дзе нашы і дзе вораг — цяжка было зразумець. Восем нашых раненых ляжалі ў жыце. У кустах стаяў наш танк з разбітай вежай. Устаю, заглядваю ў люк, прашу танкіста вывезці маіх салдат. Танкіст вінавата ўсміхаецца, з цяжкасцю вылазіць, уся гімнасцёрка прамочана кроўю, яго сябры загінулі, а ён паранены. Перавязваю яму плячо. З цяжкасцю падымаем раненых. Ён, перасільваючы боль, заводзіць матор, і мы імчым да сваіх. Матор хутка заглох, і мой вадзіцель страціў прытомнасць.
Калі медсанэскадрон размясціўся ў Гарадзеі, каб пачаць апрацоўку раненых, туды раптам прарваліся нямецкія танкі. І медперсанал, і ўсе раненыя, якія маглі рухацца, занялі абарону і прынялі бой. За той бой многія ўрачы, фельчары, санітары былі ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі: лейтэнант Пётр Ейкін, санітар Цаплін, фельчар Фёдар Качанаў, Аксана Мудрык, шафёр Сяргей Янук…
Калі нашы палкі пайшлі ў бок Баранавіч, у Гарадзеі быў пакінуты заслон. З Мінска прарвалася вялікая калона танкаў ворага… Нашы гвардзейцы вырашылі затрымаць іх як мага даўжэй. Калі ўсе гранаты і патроны скончыліся, многія загінулі, а астатніх гітлераўцы пачалі катаваць: выкалалі вочы, паклалі на дарогу пад гусеніцы танка. Так загінулі нашы сябры Краўчанка, Тарасаў, Яфімаў. Усе яны ляжаць у вашай брацкай магіле…”.
Фашысцкая свастыка ў ФРГ забаронена зараз на заканадаўчым узроўні. А вось тое, што яна стала папулярнай ва Украіне, і, мабыць, не толькі апошнія восем гадоў, еўрапейцы чамусьці не заўважалі. Ці не хацелі заўважаць? “Вырошчвалі” неанацыс- таў для новага паходу на Усход?
Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ,
журналіст.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!