Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 9 °C

У сяброўстве з фізкультурай і спортам

Нясвіжскія навіны 1 год назад 0 0

У рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Году гістарычнай памяці, сярод работнікаў філіяла “Нясвіжскае УМГ ААТ “Газпрам трансгаз Беларусь” прайшло спартыўна-масавае мерапрыемства “Жыві актыўна”.
Паўдзельнічаць у спаборніц- твах па стрытболе і бадмінтоне вырашылі 45 работнікаў з 11 падраздзяленняў філіяла, у тым ліку і яго новыя супрацоўнікі, якія хутка ўключыліся ў грамадскае жыццё сваёй арганізацыі. Чэмпіянат дазволіў спартсменам-аматарам згуртавацца і адначасова атрымаць долю бадзёрасці і аптымізму.



Падчас спаборніц- тваў па бадмінтоне ў парных гульнях сярод жанчын і мужчын быў разыграны пераходны кубак Беларускай федэрацыі бадмінтону. Ён быў уручаны бюро па юрыдычнай і кадравай рабоце. Месцы ў спаборніцтвах па бадмінтоне размеркаваліся наступным чынам: пераможцамі сталі Вікторыя Мяленька і Анастасія Лапіна, Віктар Яршоў і Дзмітрый Мяленька, ІІ-е месца занялі Святлана Лапіна і Галіна Салавей, Аляксандр Лапін і Антон Вітко, ІІІ-е — Алена Марозава і Анастасія Колас, Дзмітрый Парэйка і Сяргей Капытка.
І месца ў камандных спаборніц- твах па стрытболе заняў рамонтна-будаўнічы ўчастак. ІІ-е — служба энергаводазабеспячэння і ІІІ-е — служба сувязі.
Пераможцаў і прызёраў павіншаваў начальнік філіяла Сяргей Лапін. У сваім слове ён адзначыў важнасць здаровага ладу жыцця і заклікаў сваіх работнікаў і надалей сябраваць з рэгулярнымі заняткамі фізічнай культурай і спортам.
Па выніках спаборніцтваў удзельнікі былі ўзнагаро- джаны кубкамі, граматамі і грашовымі прэміямі, аб якіх паклапацілася пярвічная прафсаюзная арганізацыя філіяла.
Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!