Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 7 °C

Працаўніку тылу — 95

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 0

Пост опубликован: 17.10.2022

10 кастрычніка працаўніку тылу, жыхару вёскі Маляўшчына Нікану Уладзіміравічу Шчуку споўнілася 95 гадоў. З гэтай цудоўнай нагоды да яго прыехалі старшыня раённага савета ветэранаў Генадзь Пашкоўскі, сакратар савета Леакадзія Чурак, старшыня раённай грамадскай арганізацыі “Белая Русь” Ала Тронца, старшыня прафсаюзнага камітэта ДП “ЭБ “Свеклавічная” Кацярына Мархель. Госці прывезлі з сабою падарункі ад сваіх арганізацый і спонсара — ААТ “Гарадзейскі цукровы камбінат”.



Нікан Уладзіміравіч падзякаваў гасцям за падарункі і віншаванні, ды пажадаў ім таксама добрага здароўя і доўгіх гадоў актыўнага жыцця. Але ж больш за ўсё ветэран быў рады не рэчам, а ўвазе людзей, якія да яго завіталі. Шмат асабістых успамінаў пра жудасныя 1941 — 1945 гады распавёў Нікан Уладзіміравіч гасцям. Гутарыў ветэран і пра сучаснае, прыемна здзіўляючы сваёй эрудыцыяй і яснасцю розуму.

Старшыня раённай грамадскай арганізацыі “Белая Русь” Ала Тронца, якая таксама з’яўляецца намеснікам дырэктара Нясвіжскага раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, прапанавала Нікану Уладзіміравічу паслугу сацыяльнага работніка, але ён адмовіўся, патлумачыўшы, што і сам пры дапамозе родных з усім добра спраўляецца. І сапраўды: дом дагледжаны, усюды чысціня і парадак. На выхадных бацьку дапамагае сын, які прыязджае з Мінска, але ў астатні час усімі хатнімі клопатамі гаспадар займаецца сам. Так плануе працягваць і далей, пакуль ёсць сілы.
Неаніла ЛЮБАНЕЦ.
Фота Дарыны МІТРАКОВАЙ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!