Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 13 °C

Найперш — даваць добры прыклад

Нясвіжскія навіны 1 год назад 0 0

21 кастрычніка — Дзень Бацькі

Напярэдадні свята наш герой — несвіжанін Анатоль Хандрыка. Ён бацька пецярых хлопцаў: Мікіты, Аркадзія, Яўгенія, Аляксандра і Сямёна. Старэйшаму — 17, самаму малодшаму — 6 гадкоў.
— Быць бацькам пецярых хлопцаў — задача не з лёгкіх, — па ўласным вопыце кажа герой гэтай публікацыі. — Але ўсё ж пару сакрэцікаў, як з усім спраўляцца, у нашай сям’і ёсць. Па-першае, мы прывучаем нашых дамачадцаў рабіць усё разам. Напрыклад, тыя ж клопаты на двары: нехта працуе на агаро- дзе, нехта косіць траву, нехта дапамагае збіраць яблыкі. Тое ж самае па хаце: кожны ведае пра свае абавязкі, нават пра простыя рэчы — памыць за сабою посуд, заслаць ложак ці прыбрацца ў пакоі. Ад гэтага і бацькам лягчэй, у большай ступені маці, і самадысцыпліна выхоўваецца, хлопцы набываюць адказнасць. Па-другое, усе праблемы, спрэчкі — вырашаем за размовай. Прывіваем дзецям паняцце павагі адзін да аднаго. Тут прыбягаем да вучэнняў царквы і Закона Божага. Мы прытрымліваемся хрысціянскіх каштоўнасцей, сыны наведваюць нядзельную школу.



Сам Анатоль гадаваўся ў шматдзетнай сям’і, таксама як і жонка Таццяна. Хандрыкі ведаюць, што значыць быць далёка не адзіным дзіцем у сям’і. Усё самае лепшае яны ўкладаюць у сваіх хлопцаў, якія, дарэчы, хоць і розныя, але маюць адметныя падабенствы характараў.
Бацька Анатоль гаворыць, што за гэтым цікава назіраць: старэйшы Мікіта і чацверты сынок Аляксандр — спрытныя да больш мужчынскіх справаў, якія патрабуюць фізічнай сілы: траву пакасіць або дапамагчы нешта перанесці, другі па ліку Аркадзій і малодшанькі Сямён — ахвочыя да творчасці: любяць разам вырэзваць і клеіць розныя вырабы з паперы, маляваць. Дарэчы, Аркадзій спрабуе сябе яшчэ ў кулінарным мастацтве, гатуе для родных розныя прысмакі. А вось Яўгенію па душы тэхніка, машыны, камп’ютары — электроніка і ўсё, што з ёй звязана.

Уважаемые жители города и района!
От имени Несвижского районного исполнительного комитета, районного Совета депутатов поздравляем вас с праздником — Днем отца!
Это праздник, направленный на укрепление института семьи, сохранение традиционных семейных ценностей, повышение значимости родителей в воспитании детей. Стать хорошим отцом — самая ответственная и нужная работа в жизни каждого мужчины.
В праздничный день примите искренние пожелания крепкого здоровья, семейного счастья и благополучия. Желаем быть хорошим примером для своих детей и опорой для близких.

— Усе сыны сябруюць з музыкай. Два старэйшых — Мікіта і Аркадзій — ужо скончылі музычную школу па класе фартэпіяна, Яўгеній — таксама асвойвае гэты інструмент, а два малодшыя ­— Саша і Сёма — толькі рыхтуюцца вучыцца музыкальным навукам, — расказвае галава сямейства.
Асабліва яднаюць і збліжаюць родных традыцыйныя святы — рэлігіёзныя ці ўласныя. На Божае Нараджэнне, напрыклад, у сям’і Хандрыкаў рыхтуюцца падарункі. Бацькі дораць жаданае дзецям, а хлопчыкі ў сваю чаргу радуюць маму з татам самастойна падрыхтаванымі сюрпрызамі.
Любіць шматдзетная сям’я выязджаць у паездкі, паглядзець на нешта новае, развеяцца і адпачыць ад будзённых спраў.
— Калі трэба дзеля сям’і пакінуць турботы на рабоце (заўв. аўт. — Анатоль Анатольевіч — індывідуальны прадпрымальнік, таму турбот сапраўды шмат), я без роздуму гэта зраблю. Тут жа. І праблемы ўсе пакідаю на рабоце. Не бывае такога, каб я свае цяжкасці насіў дадому. Туды я прыходжу і заўсёды ўсміхаюся, — дзеліцца шматдзетны бацька. — Так, вядома ж, што я — карміцель, на маіх плячах асноўны абавязак — забяспечваць сям’ю ўсім неабходным, але ж я яшчэ і бацька. А гэта найперш. Я павінен падаваць добры прыклад сваім хлопцам, каб яны выраслі дастойнымі людзьмі. І гэты прыклад, што яны ба- чаць перад вачыма, — ключавы, асноўны.

Дар’я ПІВАВАРСКАЯ.

P.S. Амаль у апошні момант падрыхтоўкі гэтай публікацыі ў друк, я даведалася, што мой суразмоўца 21 кастрычніка, акрамя Дня бацькі, адзначыць яшчэ і ўласнае свята — дзень нараджэння. Я ад усёй душы жадаю Анатолю Анатольевічу не губляць запалу і прагі да жыцця, працягваць радавацца поспехам сваіх сыноў і заўсёды быць для сваёй сям’і падтрымкай і апорай у любых цяжкасцях.
І гледзячы на архіўныя фота- здымкі сям’і Хандрыка, якія Анатоль Анатольевіч даслаў мне на электронную скрыню, я здагадваюся, што мае пажаданні ўжо даўно ажыццявіліся, сталі рэальнасцю для імянінніка…
Тады хай так і будзе надалей!

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!