Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 11 °C

Са сваімі людзьмі на кароткай назе

Нясвіжскія навіны 1 год назад 0 0

Сёння мы раскажам нашым чытачам пра тое, чым і як жыве Сейлавіцкі сельскі Савет.  Напярэдадні мы завіталі ў сельвыканкам і пагутарылі  з яго старшынёй — Алегам Вінаградам.

Сам ён не мясцовы, але ўжо трыццаць гадоў жыцця прысвяціў Нясвіжчыне, таму гэтыя прасторы, якія сталі сапраўды роднымі, ведае, як свае пяць пальцаў. На паса- дзе старшыні сельвыканкама Алег Сцяпанавіч не так даўно — больш за год (прыйшоў сюды пасля работы кіраўніком ААТ “Юшавічы”), але праведзенай работы за плячыма ўжо багата. І спыняцца няма калі. Бо побач з табою бяжыць жыццё тваіх людзей, вяскоўцаў, якое патрабуе ўважлівасці, чуласці і неабыякавасці.



Плошча тэрыторыі сельсавета складае 13844,92 гектары. Усяго населеных пунктаў тут 15, з якіх тры — аграгадкі: Сейлавічы, Юшавічы і Старыя Навасёлкі, а астатнія 12 — вёскі. Колькасць насельніцтва на пачатак года склала 2338 чалавек, амаль палова з якіх — працаздольнага ўзросту. Большую частку працоўных месцаў у Сейлавіцкім сельсавеце прадастаўляюць ААТ “Сейлавічы”, ААТ “Юшавічы”, ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі”. Што тычыцца малодшага пакалення, то іх занятасцю і выхаваннем займаюцца ўстановы адукацыі: Сейлавіцкая, Затур’янская і Навасёлкаўская сярэднія школы.
У цесным узаемадзеянні з насельніцтвам таксама існуюць установы культуры і аховы здароўя, аб’екты паштовай сувязі. Працуюць магазіны, ездзяць аўталаўкі.
У Год гістарычнай памяці варта адзначыць, што ў трох аграгарадках ёсць месцы памяці загінулых падчас вайны воінаў. Помнік братам-партызанам Некрашам, а таксама памятны знак землякам у Сейлавічах, помнікі-абеліскі загінулым землякам у Юшавічах і Старых Навасёлках. Дарэчы, да апошняга часта прыязжаюць і ўшаноўваюць памяць хвілінай маўчання веласіпедысты падчас велапрабегаў.
Належны стан помнікаў забяспеч- ваецца агульнымі намаганнямі. І школы, і працаўнікоў сельвыканкама, і гаспадаркі. На 9 Мая і 3 ліпеня тут абавязкова праводзяцца мітынгі, ускладаюцца кветкі.
Пытанні добраўладкавання тэрыторый таксама вырашаюцца супольна. У гэтым годзе адкрылі новую валейбольную пляцоўку побач з дзіцячай (яе таксама зрабілі не так даўно — 2 гады таму) у вёсцы Затур’я. Аднавілі колер агароджы на могілках у Юшавічах. На могілках у вёсцы Цагельня з дапамогай альпіністаў справіліся з аварыйнымі дрэвамі. Зараз яшчэ працягваецца навядзенне парадку на могілках у Бузунах.
— Увогуле, цяжка пералічыць колькі ўжо зроблена, колькі робіцца, а колькі яшчэ прыдзецца зрабіць. Пытанні з’яўляюцца пастаянна, але паціху іх вырашаем. Што можам — сваімі сіламі, а дзе цяжкасці ўзнікаюць — дык і за дапамогай звяртаемся, да тых жа гаспадарак, недзе — проста да людзей. А калі зусім ніяк — выносім пытанне на раённы ўзровень, каб не пакідаць яго без увагі, каб праблема рашалася. Так, вядома, не ўсё адразу ўдаецца зрабіць, але ж ігнараваць пытанні людзей нельга. Яны звяртаюцца і да мяне напрасткі, і да Жанны Мікалаеўны (аўт. — кіраўнік справамі сельвыканкама). Мы стараемся заўсёды быць з народам, са сваімі людзьмі на кароткай назе.
Нешматлікаму кіраўніцтву сельсавета ахапіць усе пытанні бывае зусім няпроста. Таму старасты вёсак, а іх тут шэсць, бяруць частку клопатаў на сябе. І бяруць не таму што трэба, а таму што інакш не могуць. Не могуць ставіцца да вяскоўцаў абыякава, не могуць прайсці міма і не дапамагчы. З адной з такіх чулых людзей — старастай Старых і Новых Навасёлак Святланай Канстанцінаўнай Урбан — мы пагутарылі напярэдадні.
Сама яна грамадскай дзейнасці прысвяціла ўвесь свой працоўны стаж. Прыйшоўшы ў сельсавет маладой дзяўчынай, да самай пенсіі адпрацавала на розных пасадах. Спачатку сакратаром, потым старшынёй, затым ізноў сакратаром, а завяршыла — кіраўніком справамі сельвыканкама. Сваю адданасць рабоце Святлана Канстанцінаўна тлумачыць так:
— Я проста вельмі люблю лю- дзей. Мне хочацца дапамагаць ім, бараніць іх, садзейнічаць, калі трэба. Я ніколі не лічыла і дагэтуль не лічу свае абавязкі работай. Я ведаю ўсіх сваіх людзей, кожнага — па прозвішчы, калі ў каго наро- дзіны. Каму што перадаць, каго што клапоціць, хто ў чым мае патрэбу.
Мяне нават у бліжэйшых кругах клічуць “наша Света”. Мабыць, таму што стаўлюся так да людзей, заўсёды выслухоўваю чалавека. І паважаю яго меркаванне, погляды.
Святлана Канстанцінаўна вядзе актыўнае жыццё, гаворыць: “Трэба варушыцца”. Жанчына з 2013-га ўжо афіцыйна не працуе, знахо- дзіцца на заслужаным адпачынку, але грамадская дзейнасць яе дагэтуль не адпускае: яна ўдзельнічае ў выбарных кампаніях і з’яўляецца членам участковай камісіі. Расказ-вае, што дастойныя пераемнікі ўжо ёсць і не адзін. Глядзяць на Святлану Канстанцінаўну менш вопытныя работнікі, вучацца, бяруць прыклад.
Дарэчы, трэба аддаць належнае: такіх людзей тут паважаюць. Шануюць і дзякуюць за неабыякавасць да суседзяў, вяскоўцаў, да роднай зямлі, роднага кутка. І, напрыклад, на агульных сходах — тых жа святах вёсак кіраўніц-тва сельсавета адзначае падзякамі і падарункамі актыўных жыхароў. Сёлета ўрачыстасці прайшлі ў Затур’і, Бузунах і Петухоўшчыне. Аб апошняй мы пісалі не так даўно — напрыканцы верасня.
Такія мерапрыемствы, безумоўна, яднаюць аднавяскоўцаў, тых, хто жыве тут пастаянна, і тых, хто прыязжае сюды ў якасці дачніка.
Арганізацыяй культурнага адпачынку ў Сейлавіцкім сельсавеце зараз у асноўным займаецца Затур’янскі сельскі Дом культуры. На яго базе існуюць аб’яднанні і калектывы, наведаць якія можа любы жадаючы любога ўзросту.
— Можна гаварыць бясконца, якія ў нас таленавітыя і творчыя людзі, — дзеліцца загадчык дома культуры Сняжана Лукша. — Ёсць такія, хто займаецца не толькі чымсьці адным, але спрабуе і мае поспехі па некалькіх напрамках. Ёсць такія, хто адданы творчасці ўжо шмат гадоў, а запал усё той жа. Працуем і з дзецьмі, і з дарослымі. Амаль усе абавязкі па арганізацыі мерапрыемстваў, вядома, ляжаць на доме культуры — і кірмашы, і святы, і мітынгі, і рознага кшталту выступленні. Але мы шчыльна супрацоўнічаем і са школай, і з бібліятэкай, і з нашымі гаспадаркамі. Яны нам дапамагаюць, мы ім. Усё пабудавана на ўзаемавыручцы.
Гэта сапраўды дзейсны падыход — быць разам з людзьмі, чуць іх і супрацоўнічаць з імі. Бо толькі разам мы — сіла, і ніхто не дагле- дзіць нашу родную зямлю лепей за нас саміх.
Дар’я ПІВАВАРСКАЯ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!