Асабліва падрыхтаваўся да мерапрыемства Мікіта Кярнюк. Ён не толькі прыйшоў у касцюме выратавальніка, але і шпарка адказваў на ўсе пытанні, паказваючы, што правілы пажарнай бяспекі ведае выдатна

Акцэнты бяспекі для ўсіх

На мінулым тыдні выхаванцы дзіцячага сада №4 г. Нясвіжа “Караблік дзяцінства” і іх бабулі праверылі
і ўмацавалі свае веды правілаў пажарнай бяспекі.

Намеснік начальніка Нясвіжскага РАНС Рыгор Семяновіч
Намеснік начальніка Нясвіжскага РАНС Рыгор Семяновіч



Інтэрактыўна-адукацыйнае мерапрыемства прайшло ў рамках міжведамаснага праекта “Бяспечная старасць. Сагрэем далоні, разгладзім маршчыны”, а таксама ў рамках рэспубліканскай акцыі “За бяспеку разам”. Работнікі дашкольнай установы падрыхтавалі для ўдзельнікаў шэраг выпрабаванняў, загадак і пытанняў, дзякуючы якім дарослыя і дзеці чарговы раз паўтарылі, як засцерагчы сябе ад агню.
Наведаў мерапрыемства і намеснік начальніка Нясвіжскага РАНС Рыгор Семяновіч. Ра- зам з загадчыкам дзіцячага садка Алёнай Мышалавай і намеснікам загадчыка па асноўнай дзейнасці Надзеяй Калько Рыгор Мікалаевіч прыняў удзел у адным з заданняў, правільна склаўшы часткі фразеалагізмаў, звязаных з тэмай бяспекі жыццядзейнасці.

Бабулі і іх унукі актыўна ўдзельнічалі ў квэсце
Бабулі і іх унукі актыўна ўдзельнічалі ў квэсце

Усе сем’і бабуль і іх унукаў-унучак атрымалі дыпломы за ўдзел у квэст-гульні.
Як у завяршэнне адзначыла загадчык “Карабліка дзяцінства” Алёна Мышалава, пажар лягчэй папярэдзіць, чым патушыць. Нават маленькая запалка можа абярнуцца вялікай бядой, таму неабходна ведаць і строга выконваць правілы пажарнай бяспекі. Але калі пажар усё ж такі адбыўся, трэба добра ведаць, як паступіць.
— Жадаю вам, каб агонь ніколі не станавіўся для вас “злым”, — падкрэсліла Алёна Сяргееўна. — Беражыце ад агню сябе, блізкіх і навакольных!

Валянціна Яўгенаўна Багдановіч з задавальненнем прымала ўдзел у праекце разам з унукам Марцінам
Валянціна Яўгенаўна Багдановіч з задавальненнем прымала ўдзел у праекце разам з унукам Марцінам

Гледзячы на добры настрой жанчын старэйшага ўзросту, можна здагадацца, што яны не супраць яшчэ раз карысна правесці час са сваімі бадзёрымі маленькімі ўнукамі. Таму сустрэчы у рамках міжведамаснага праекта будуць працягвацца.
Неаніла ЛЮБАНЕЦ.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!