Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 4 °C

У Беларусі прайшоў фестываль «Лістапад»

Нясвіжскія навіны 1 год назад 0 1

Пост опубликован: 04.11.2022

ХХVIII Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад» праходзіў у Беларусі з 4 па 11 лістапада. Гэта штогадовае міжнароднае мерапрыемства, якое праводзіцца пачынаючы з 1994 года ў Мінску. Яго арганізатарамі выступаюць Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт і Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм».
Падчас правядзення фестывалю было паказана больш за 100 фільмаў. У 2022 годзе “Лістапад” прайшоў пад слоганам «Сапраўдныя каштоўнасці».



У гэтым годзе фільмы прадставілі ў чатырох праграмах: ігравога, дакументальнага, анімацыйнага кіно, а таксама фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі «Лістападзік».
У рамках кінафестывалю 5, 6 і 11 лістапада даманстраваўся мастацкі фільм на ваенную тэматыку — «Зімародак», зняты ў 1972 годзе Вячаславам Нікіфаравым па аднайменай аповесці Юрыя Якаўлева.
Таксама рэпертуар кінатэатраў у краіне папоўніўся такімі фільмамі, як «Грозны тата», «Вялікае падарожжа: спецыяльная дастаўка», «Каханцы», «Чараўнікі», «Звышнатуральнае. Знакі», «Покерфейс», «Чынк: хвастаты дэтэктыў», «Сумленны развод 2», «Царства супраць разбойнікаў».

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!