З пачуццём дастойна выкананага абавязку падышлі да заканчэння сельскагаспадарчага года працаўнікі ААТ “Сейлавічы”.
Па інфармацыі дарэктара гаспадаркі Аляксандра Каспера, за мінулыя 10 месяцаў тут адзначаецца значны рост валавой прадукцыі ў параўнанні з аналагічным перыядам 2021 года — 116,2 працэнта. Паказчык прадукцыі жывёлагадоўлі склаў 112 працэнтаў, раслінаводства — 122,7.

— Работа мне вельмі падабаецца, — гаворыць Наталля Мікалаеўна. — Апошнія два гады працую з цяляткамі, а перад тым была аператарам машыннага даення. Мне гэта падабалася таксама, але калі спатрэбілася перайсці на догляд маладняку, адразу згадзілася. Люблю жывёл.
Пад апекай маёй суразмоўцы — цяляты ад нараджэння да двух месяцаў. Яна сочыць за тым, каб карова паспела аблізаць нованароджанае цялятка, каб выпаіць яго малозівам і толькі затым “пасяляць” маленькую жывёлінку ў спецыяльную хатку, дзе яна будзе набіраць сілу. Там Наталля Мікалаеўна сочыць за тым, каб у цялятак было дастаткова камбікорму, мелу і крухмалу ў неабходных прапорцыях, за якім яна таксама ўважліва сочыць. Паіць іх трэба з соскі, таму клопату ў работніцы хапае — на яе папячэнні 58 цялят. Яна ж адказвае і за тое, каб своечасова паклікаць ветурача, калі заўважае адхіленні ад нормы ў стане жывёлы.
Яшчэ мая суразмоўца адзначыла, што пераехала да нас з Ганцавіцкага раёна, і вельмі задаволена і домам, які гаспадарка прадаставіла ёй недалёка ад фермы — у вёсцы Андрушы, і работай, у якую яна ўкладвае ўсю душу
— Парадаваў і валавы збор збожжа — 9107 тон, — адзначыў Аляксандр Сяргеевіч, — што вышэй за ўзровень мінулага года на 1960 тон, пры ўраджайнасці 68,5 цэнтнера з гектара. Валавы збор кукурузы на збожжа склаў 1027,1 тоны пры ўраджайнасці 102,7 цэнтнера з гектара, валавы збор рапсу — 1162,6 тоны (ураджайнасць — 46,5 цэнтнера з гектара). З плошчы ў 313 гектараў мы ўбралі 13515 тон цукровых буракоў.
Надзейна забяспечана кармамі жывёлагадоўля: нарыхтавана 538,5 тоны сена, 8964 тоны сенажу, 14352 тоны сіласу.
Такая важная задача, як азімая сяўба, у “Сейлавічах” таксама была вырашана паспяхова: азімыя своечасова пасеяны на плошчы 915 гектараў, прычым азімы рапс заняў на 20 гектараў больш леташняга і яго плошча склала 270 гектараў.

— На новай тэхніцы і работа спорыцца, — з усмешкай адзначае ён. — Трактару толькі два гады, касілка ўвогуле працуе першы сезон. Так што ўсе ўмовы — толькі рабі!

Мой суразмоўца прыйшоў у “Сейлавічы” механізатарам адразу пасля заканчэння школы і за 14 гадоў, якія мінулі з таго часу, ніколі не пашкадаваў аб гэтым. Старанны, разважлівы, ён заваяваў аўтарытэт і ў таварышаў па працы, і ў кіраўніцтва
Што тычыцца жывёлагадоўчай галіны, то і тут ёсць прагрэс у параўнанні з мінулым годам: валавы надой малака склаў 8710 тон (109 працэнтаў росту да леташняга ўзроўню), а надой на адну карову павялічыўся на 568 кг і склаў 7318 кг. На МТФ №2 “Андрушы” валававы надой павялічыўся на 15,5 працэнта і склаў 3629 тон пры надоі на карову 8459 кг, або 110,4 працэнта да мінулагодняга. На МТФ №4 “Сейлавічы” надоена 3676,2 тоны, або 108,2 працэнты да 2021-га пры надоі 7111 кг на карову, што складае 113,8 працэнта да леташняга паказчыка).

Прадукцыя вырошчвання буйной рагатай жывёлы дасягнула 377,6 тоны, а свіней — 789,9 тоны, або 127,9 працэнта да мінулагодняга.
Значна павялічыўся прыбытак ад рэалізацыі і чысты прыбытак, а рэнтабель- насць вытворчай дзейнасці гаспадаркі перавысіла 20 працэнтаў. Дзякуючы ўсяму гэтаму, сярэднямесячная заработная плата работнікаў гаспадаркі склала 1268,5 рубля.
Галоўнае багацце кожнага сельгаспрадпрыемства — гэта, вядома ж, людзі, без якіх немагчымыя ніякія паказчыкі і дасягненні. Фотазнаёмства з некаторымі з іх мы і прапануем вашай увазе.


Соф’я ЛЮБАНЕЦ.