Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 4 °C
Opera снимок 2022 11 25 150452 cloud.mail.ru

Каб колас быў больш важкі

Нясвіжскія навіны 1 год назад 0 0

Пост опубликован: 25.11.2022

Яшчэ адно прадпрыемства, якое нельга пакінуць без увагі, бо яно таксама безумоўна ўносіць свой асаблівы ўнёсак у сельскагаспадарчую забяспечаннасць і развіццё раёна, — дзяржаўная сельскагаспадарчая ўстанова “Нясвіжская сортавыпрабавальная станцыя”.

Photo1668691268

Паляводы прадпрыемства Валянціна Татур і Артур Гудзько разам з начальнікам аддзела сельскагаспадарчых культур на гаспадарчую карыснасць Інай Стражнікавай (у цэнтры)



 

Асноўная дзейнасць тут ажыццяўляецца па чатырох напрамках: выпрабаванне сартоў сельскагаспадарчых раслін на гаспадарчую карыснасць, выпрабаванне сартоў сельскагаспадарчых культур на патэнтаздольнасць, вытворчасць прадукцыі раслінаводства (гэта збожжа, бульба, цукровыя буракі, кармы, востра-араматычныя і лекавыя травы, плады, пасадачны матэрыял пладовых культур), вытворчасць прадукцыі жавёлагадоўлі (адкорм буйной рагатай жывёлы).

Станцыя мае 587 гектараў сельскагаспадарчых угоддзяў, з іх — 385 га раллі. Пад дзяржаўнае сортавыпрабаванне занята 80 га. Асноўная задача, якая стаіць перад працаўнікамі ўстановы, — максімальна аператыўна выявіць у дзяржаўным сортавыпрабаванні і раяніраваць высокаўра- джайныя культуры і каштоўныя па якасці сарты, якія адпавядаюць патрабаванням сельскагаспадарчай вытворчасці і якія прыстасаваны да мясцовых прыродных умоў.

Photo1668691272

Галоўны інжынер станцыі Іван Сагановіч

 

Выконваюць спецыфічныя задачы, а менавіта экалагічныя выпрабаванні, выпрабаванні на гаспадарчую карыснасць, на адметнасць, аднароднасць і стабільнасць, высокаадукаваныя аграномы з вялікім вопытам работы ў сваіх напрамках. Ім прадастаўлена неабходная вытворчая база і матэрыяльна-тэхнічныя сродкі (малагабарытная тэхніка і абсталяванне для падрыхтоўкі глебы і насення, пасеву, апрацоўкі і ўборкі сортадоследаў).

Важна адзначыць, што Нясвіжская сортавыпрабавальная станцыя цесна ўзаемадзейнічае з вядучымі інстытутамі нашай рэспублікі: РУП “Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па земляробстве”, РУП “Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па бульбаводстве і пладаводстве”, з замежнымі фірмамі абшырнай геаграфіі і іншымі.

Photo1668691274

Механізатар установы Вячаслаў Саргуджыеў

 

Яшчэ адзін напрамак дзейнасці — жывёлаводства. На базе прадпрыемства існуе ферма па адкорме і дарошчванні буйной рагатай жывёлы. Тут выкарыстоўваецца тэхналогія беспрывязнага ўтрымання бычкоў, якая дазваляе ствараць аптымальны мікраклімат, выкарыстоўваць мінімальны набор кармоў, машын і механізмаў, спрашчаць канструкцыю пабудоў і догляд жывёлы. У 2015 годзе быў пабудаваны лагер для круглагадовага ўтрымання жывёлы з аўтаматычнымі паілкамі і падагрэвам іх у зімні перыяд. У 2016-м — праведзена рэканструкцыя дзвюх сянажных траншэй для нарыхтоўкі грубых кармоў.

У дадатак да ўсяго — займаюцца на сортавыпрабавальнай станцыі яшчэ і пчалярствам. Ім кіруе Аляксандр Абрамовіч — пчаляр з адпаведнай адукацыяй і вялікім стажам. У яго валоданні — 40 вулляў, якія прыносяць добры, а галоўнае — смачны плён.

Нясвіжская сортавыпрабавальная станцыя ўключана ў Дзяржаўны рэестр вытворцаў насення сельскагаспадарчых раслін па наступных рэпрадукцыях: элітнае насенне збожжавых коласавых і зернабабовых культур і бульбы.

Дар’я ПІВАВАРСКАЯ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!