0828f6a6 e411 4528 9e2b 7d262259931a

Больш за сорак гадоў з “раёнкай”

Несвіжанка Ніна Бяганская — адна з нашых самых пастаянных і адданых чытачоў. Многія ведаюць Ніну Дзмітрыеўну як вопытнейшага работніка культуры і шматгадовага старшыню раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму.




— Наша сям’я заўсёды была з “раёнкай”, — гаворыць Ніна Дзмітрыеўна. — Папярэдніка “Нясвіжскіх навін” — “Чырвоны сцяг” — выпісвалі яшчэ бацькі майго мужа. Заўсёды чыталі па вечарах, каб ведаць пра мясцовыя падзеі. Мы з мужам таксама ўвесь час сумеснага жыцця, а гэта ўжо 43 гады, выпісваем цяпер ужо “Нясвіжскія навіны”. З кожным годам газета становіцца лепшай. Нашай сям’і заўсёды цікава чытаць пра сваіх людзей, работу асобных прадпрыемстваў і ўсяго аграрна-прамысловага комплексу раёна ў цэлым.

А зараз яшчэ мы карыстаемся і старонкай аб’яў і рэкламы. Калі ты любіш свой край, сваю радзіму — табе заўсёды будзе цікава, што ў ёй адбываецца.

Асабіста мне да сэрца матэрыялы на гістарычную тэматыку і, вядома, усё, што датычыць культуры. Інтэрнэт — гэта добра, але так прыемна ўзяць у рукі сапраўдную папяровую газету і з задавальненнем па некалькі разоў перачытаць матэрыял, які асабліва спадабаўся, і перагледзець фотаздымкі!

Як даўні падпісчык, жадаю поспехаў нашай “раёнцы”, цікавых сустрэч і добрых навін у кожны дом!

У сваю чаргу мы віншуем Ніну Дзмітрыеўну з юбілеем, які яна адзначыла ўчора, і жадаем заўсёды заставацца патрыётам Нясвіжчыны і верным сябрам “раёнкі”!

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!