Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 10 °C
37c71587 f576 42b8 a6db 581317ad9e0c

Як абнаўляецца каледж?

Нясвіжскія навіны 1 год назад 0 0

Прыемна бачыць, як Нясвіж мяняецца, рыхтуючыся сустрэць сваё 800-годдзе. Работы па добраўпарадкаванні вядуцца ў кожным яго кутку — у іх уцягнутыя як абслугоўваючыя арганізацыі, так і іншыя ўстановы, прадпрыемствы рэгіёна, зацікаўленыя ў тым, каб горад сустрэў свой юбілей ва ўсёй прыгажосці.

Новы выгляд набывае і Нясвіжскі дзяржаўны каледж імя Якуба Коласа. Тут вядзецца капітальны рамонт даху навучальнага корпуса №1. Як распавяла дырэктар дзяржаўнай установы Алена Жураўлёва, у цяперашні час ужо завершаны падрыхтоўчыя работы і спецыялісты пакрываюць дах металачарапіцай.



— Па выніку працэдуры дзяржзакупак тэндар на правядзенне рамонтных работ выйграла ААТ “Актуальнае будаўніцтва” з Гомеля. Сваю працу яны выконваюць якасна. Але з-за пагодных умоў тэрміны здачы аб’екта прыйшлося перанесці, таму толькі ў пачатку снежня дах будзе абноўлены, — патлумачыла Алена Васільеўна.
Акрамя таго, зараз рамантуецца знешняя канструкцыя вежы-званіцы, якая ўяўляе сабой уваход у храм ведаў.

У наступным годзе плануецца рамонт фасадаў навучальнага корпуса. Плануецца, што ўсе будынкі на тэрыторыі каледжа будуць
сугучныя ў сваім знешнім выглядзе.

Завершацца работы па добраўпарадкаванні стварэннем невялікага сквера на месцы выдаленых дрэў перад уваходам у каледж, які будзе радаваць не толькі сваім знешнім выглядам, але і камфортнымі ўмовамі для нядоўгага адпачынку.

Неаніла ЛЮБАНЕЦ.
Фота Ірыны ЛУЧЫНОВІЧ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!