Img 11e56985855292a0536930f3597a3932 v

Праводзіцца зверка ўліковых дадзеных ваеннаабавязаных

Па даручэнні кіраўніка дзяржавы Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі ў ваенных камісарыятах Беларусі праводзіцца зверка ўліковых дадзеных ваеннаабавязаных.
Працягвае планавыя мерапрыемствы па зверцы звестак і ваенны камісарыят Нясвіжскага і Капыльскага раёнаў. Пра тое, як арганізаваны працэс праверкі, для чаго ён неабходны і якія пытанні найчасцей задаюць ваеннаабавязаныя, карэспандэнту “НН” распавёў вайсковы камісар Нясвіжскага і Капыльскага раёна Максім Уласаў.




— Абвестка ваеннаабавязаных для яўкі ў ваенны камісарыят праводзіцца рознымі спосабамі, асноўны з іх — уручэнне павесткі, таксама апавяшчэнне можа ажыццяўляцца па тэлефоне або праз СМС. Ваеннаабавязаныя, якія пражываюць у сельскай мясцовасці, абавязаны прыбыць на пункты збору сельскіх выканаўчых камітэтаў, а тыя, хто пражывае у́ горадзе, — напрамую да нас. Пры сабе ім неабходна мець ваенны білет і іншыя, указаныя ў павестцы, дакументы.
У паняцце “зверка дадзеных” уваходзіць праверка першасных дадзеных аб ваеннаабавязаным, якія дазваляюць ваенкамату вызначыць ступень неабходнасці ваеннаабавязанага для Узброеных Сіл і магчымасці па задзейнічанні ваеннаабавязанага пры правядзенні якіх-небудзь мерапрыемстваў. Абнаўленне інфармацыі мае пастаянны характар, бо ў людзей часта мяняюцца некаторыя ўліковыя дадзеныя, што можа аказаць негатыўнае ўздзеянне на працу ваеннага камісарыята.
Зверка дадзеных займае зусім няшмат часу: усяго 10 — 15 хвілін. Пасля заканчэння ўдакладнення ў павестцы ваеннаабавязанага робіцца адзнака аб часе знаходжання ў ваенным камісарыяце, пасля чаго ён адбывае да месца жыхарства або месца працы, вучобы.
— Такая работа праводзіцца штогод і планава, — адзначае Максім Уласаў, — таму падстаў для непакою няма. Мы асвятляем гэтыя мерапрыемствы ў СМІ, сумленна даводзім да людзей інфармацыю аб тым, што адбываецца. Ніякіх мерапрыемстваў, якія выходзяць за межы плана падрыхтоўкі, не праводзіцца. Людзі таксама актыўна цікавяцца артыкуламі закона аб воінскім абавязку і воінскай службе. Мы тлумачым усё, што тычыцца меркаванага будучага ваеннаабавязанага ці парадку дзеянняў чалавека ў тым ці іншым выпадку.
Неаніла ЛЮБАНЕЦ.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!