Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.47 |
Погода 11 °C

Перш праверце, чым паверце

Нясвіжскія навіны 1 год назад 0 0

Пост опубликован: 12.12.2022

Нехта з вялікіх сказаў: усякую інфармацыю падвяргайце сумненню. Гэта выслоўе набыло надзвычайнае значэнне ў наш час, калі на свет пачалі выпаўзаць рознага роду махляры і аферысты.

Усе мы чуем крымінальныя звесткі пра чарговы падман людзей з дапамогай тэлефонных званкоў наконт трапляння ў аварыі ці непрыемныя сітуацыі блізкіх людзей. На жаль, знаходзяцца тыя, што адразу вераць такім паведамленням і плацяць вялікія грошы за быццам уладжванне крытычнай справы. А ў выніку гэта аказваецца звычайным разводам на грошы. Трэба аддаць належнае супрацоўнікам органаў унутраных спраў, бо яны пастаянна напамінаюць нам пра ілжывыя званкі і папярэджваюць, каб не верылі махлярам, а пазванілі блізкім ды пераканаліся, ці ўсё ў іх у парадку. У мінскім метро на кожнай станцыі чуецца падобнае папярэджанне. Аднак не заўсёды ўдаецца апярэдзіць аферыстаў, бо нашы людзі і сёння бываюць чамусьці даверлівыя.



З чаго пачынаецца апрацоўка “кліента”, я ведаю на ўласным вопыце. Года паўтара назад на электронную пошту прыходзіць паведамленне, што аднафамілец у Амерыцы завяшчаў мне 500 тысяч долараў (!). Далей адпраўнік чакае майго пераходу на спасылку ўнізе, тады будзе просьба даслаць на нейкі адрас 5 тысяч “зялёных” у якасці платы на мытні. І толькі потым я атрымаю багатую спадчыну. Я, вядома, не павялася на гэты фокус. Летам бягучага года званок па мабільным тэлефоне: ”Вы выйгралі смартфон”. Кажу: ”Ой, якая радасць. Але ж я не гуляла ні ў якія гульні”. Адказ: “У нас праводзіцца акцыя, і вам выпаў выйгрыш”. Мне засталося сказаць, што ведаю, дзе знаходзіцца бясплатны сыр.

Нядаўна пазванілі на дамашні тэлефон і дзіцячы плаксівы голас паведаміў: “Твая ўнучка трапіла ў міліцыю!” Пытаю, як завуць унучку. На другім канцы провада крык: ”Ты не ведаш, як зваць унучку?!” Адказваю, што ў мяне іх тры. Абанентка кажа, што старэйшая. Я зноў дабіваюся імя ўнучкі, але не маю дакладнага адказу. Тады пытаю, ці не жадае “пацярпеўшая” патрапіць у міліцыю. Размова абрываецца, мабыць, “унучка” зразумела, што падман не ўдаўся. Паглядзела на код і нумар тэлефона званіўшай, — аказаўся маскоўскі ці з вобласці: 7-495.

Аналагічныя выпадкі прыводзілі і мае знаёмыя, калі ім званілі па неіснуючых крэдытах ці пакупках. Або патрабавалі грошай на складаную аперацыю. Большасць рэагавалі правільна і адсылалі “дабрадзеяў” як мага далей.

У прынцыпе так і трэба абыходзіцца з аферыстамі. І яшчэ варта памятаць: не было раней ніколі такіх выпадкаў, каб у аварыі ці іншай непрыемнай сітуацыі адразу патрабавалі (яшчэ і па тэлефоне!) матэрыяльнага водкупу. Вырашалася ўсё спакваля, па законе. Калі бяда здаралася, экстраная дапамога аказвалася бясплатна. Таму, перш чым паверыць, трэба абавязкова праверыць атрыманую інфармацыю, у большасці сваёй, як паказвае практыка, ілжывую. І яшчэ: калі бачыце незнаёмы нумар, лепш не ўступайце ў размову. У дадатак: як атрымліваюць нашы нумары аматары лёгкай нажывы? Дасведчаныя людзі паведамілі, што падманшчыкі накіроўваюцца да аператараў мабільнай сувязі і купляюць нямала нумароў абанентаў, каб потым рабіць сваю чорную справу. Таму будзьце пільнымі і не дайце сябе падмануць.

Раіса Хвір,
г. Нясвіж.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!