Лукашэнка: Беларусь і Расія могуць значна рушыць наперад у плане імпартазамяшчэння

Беларусь і Расія могуць значна рушыць наперад у плане імпартазамяшчэння. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з губернатарам Прыморскага края Алегам Кажамякам.

“Бачым, што ўсе праблемы, якія складваюцца сёння ў эканоміцы і Расіі, і Беларусі, пераадольныя. І мы стараемся іх пераадольваць. Ёсць пэўнае тармажэнне. На жаль, бюракратычныя (моманты. — Заўвага БелТА). Мы пра гэта пагаворым. Гэта датычыцца не Прыморскага края, а ў цэлым нашага супрацоўніцтва з Расіяй. У бліжэйшы час сустрэнемся з Прэзідэнтам Расіі. Таксама абмяркуем гэтыя пытанні. Калі дробныя пытанні нейкія зняць, то мы значна можам рушыць наперад у плане імпартазамяшчэння. Гэта самае галоўнае для нас цяпер. Ужо гэты год паказаў, што мы справімся. Проста крыху часу патрэбна, але мы справімся. У гэтым ключы хацеў бы пачуць вашу пазіцыю”, — падкрэсліў беларускі лідар.




Вітаючы Алега Кажамяку, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што рады з ім сустрэцца. “Яшчэ раз пачуць, што змянілася на нашым Далёкім Усходзе, як самаадчуванне эканамічнае, ці ёсць нейкія зрухі ў супрацоўніцтве з суседзямі. Якія цяжкасці? І ў сувязі з гэтым у чым Беларусь можа падставіць сваё плячо, дапамагчы ў гэтым плане?” — пацікавіўся беларускі лідар.

Ён адзначыў, што ў адносінах беларускага боку да Прыморскага края і асабіста губернатара нічога не змянілася. “Гатовы вас сустракаць у любы час, у любое надвор’е. Вы гэта павінны адчуваць. Ваша імя вельмі часта гучыць на маіх сустрэчах з кіраўніцтвам Расіі і з губернатарамі, якія да нас прыязджаюць. Мы знаходзім агульныя падыходы”, — расказаў Прэзідэнт.

Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Беларусі з Прыморскім краем Расіі апошнія гады дынамічна развіваецца. Тавараабарот павялічыўся з $17,3 млн у 2020 годзе да $32,7 млн у 2021-м. Па выніках 9 месяцаў гэтага года ён вырас яшчэ амаль на 80 працэнтаў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года і склаў прыкладна $40 млн. Пры гэтым экспарт вырас больш чым удвая і дасягнуў $32,5 млн. Беларусь пастаўляе ў Прыморскі край у асноўным грузавыя аўтамабілі, спецыфічныя тавары, абсталяванне і ўстройствы для фільтравання вадкасцей і газаў, сыры і тварог, сметанковае масла і вяршкі, будаўнічыя дэталі з пластмас. Аснову імпарту з Прыморскага края склалі часткі і прылады для аўтамабіляў і трактароў, лекавыя сродкі, мука з мясных субпрадуктаў і рыбы, аксіды бору, электрычныя акумулятары.

Наладжана супрацоўніцтва расійскага рэгіёна са многімі прамысловымі прадпрыемствамі Беларусі. У прыватнасці, за 9 месяцаў гэтага года Мінскі электратэхнічны завод імя В.І. Казлова экспартаваў у рэгіён сілавыя трансфарматары на $1,6 млн (у 7,4 раза больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года). Летам гэта беларускае прадпрыемства падпісала мемарандум з Усурыйскім аўтарамонтным заводам, паводле якога плануецца арганізаваць зборачную вытворчасць сілавых трансфарматараў у Прыморскім краі.

Алег Кажамяка і Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы

БелТА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!