Хрысціянскія каштоўнасці як агульначалавечыя

Па благаславенні Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, 20 снежня ў Барысаве ў Палацы культуры ім. М. Горкага прайшлі IV Калядныя адукацыйныя чытанні Мінскай мітраполіі “Глабальныя выклікі сучаснасці і духоўны выбар чалавека”, у якіх прынялі ўдзел святары, прадстаўнікі органаў улады, дзеячы культуры і выкладчыкі ўстаноў адукацыі, медыцынскія і сацыяльныя работнікі, выкладчыкі нядзельных школ, студэнты і іншыя зацікаўленыя асобы.




Чытанням папярэднічалі тэматычныя пляцоўкі па духоўна-маральным выхаванні: выставы, прысвечаныя 1030-годдзю праваслаўя на беларускіх землях, духоўна-асветніцкага цэнтра Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі ім. І.Х. Каладзеева, устаноў адукацыі Барысаўшчыны, якія размясціліся ў фае будынка.
— У выратавальны час Каляднага паста мы традыцыйна право- дзім серыю маштабных сустрэч, на якіх абмяркоўваюцца важнейшыя пытанні ўзаемадзеяння Беларускай праваслаўнай царквы, дзяржаўных органаў, устаноў адукацыі і грамадскіх аб’яднанняў у выхаванні падрастаючага пакалення на традыцыйных каштоўнасцях беларускага народа, — сказаў Уладыка Веніямін у інтэрв’ю журналістам. — Найважнейшымі сярод іх з’яўляюцца Калядныя чытанні.
Выбар іх праблематыкі ў бягучым годзе абумоўлены наспеўшай патрэбнасцю ў глыбокім асэнсаванні складаных, супярэчлівых пра- цэсаў, узрушэнняў, збянтэжанасці, цяжкасцей, якія ахапілі ўвесь свет. Як быць у гэтых рэаліях сучаснаму чалавеку? Як павінен ён паступаць у адпаведнасці са сваім высокім прызначэннем чалавека, створанага па падабенстве і вобразе Божым? У чым і як трэба аб’яднаць намаганні дзяржавы, царквы, іншых арганізацый і ўстаноў, у прыватнасці, сферы адукацыі, каб дабіцца значнага станоўчага выніку для аказання дапамогі людзям у рэалізацыі іх духоўнага паклікання, іх маральнага ўдасканалення? На гэтыя пытанні і шукалі адказы ўдзельнікі чытанняў, якіх віталі Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, старшыня Барысаўскага раённага Савета дэпутатаў Лілія Чэча, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Шыпула.
— Ці захавае чалавек у гэтым выпадку сваё прызначэнне, сваю найвышэйшую годнасць? Ці здолее ён рэалізаваць Божую задуму аб сабе, дасягнуць той вышыні, да якой ён закліканы? Ці застанецца ён у выніку чалавекам? — задаўся пытаннямі Уладыка Веніямін. — Вось тая мера, з якой неабходна нам падыходзіць, кажучы аб духоўным выбары чалавека.
— Развіццё дзяржавы на сучасным этапе, паваротны характар змяненняў, якія адбываюцца ў грамадстве, патрабуюць глыбокага пераасэнсавання функцый яго, дзяржавы, усіх сацыяльных інстытутаў, вывядзення паняццяў маралі і маральнасці на іншы, больш высокі ўзровень, — адзначыла ў сваім выступленні старшыня Барысаўскага раённага Савета дэпутатаў Лілія Чэча. — Патэнцыял праваслаўя, магчымасці пашырэння яго ўплыву ў грамадстве яшчэ далёка не вычарпаны.
Сэнс і задача Калядных чытанняў — у прадаўжэнні ўзаемадзеяння дзяржавы і царквы па ўмацаванні маральных асноў, захаванні культурнай спадчыны і падтрыманні здаровага сацыяльнага клімату ў грамадстве.
— Выклікі і пагрозы чалавецтву існавалі заўсёды, — адзначыў намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Шыпула. — Тыя сумныя з’явы, якія мы сёння называем глабальнымі праблемамі чалавецтва ці “новымі выклікамі”, насамрэч не з’яўляюцца нечым выключным: большасць з іх суправаджаюць чалавецтва на працягу тысячагоддзяў. Але ў апошнія гады яны набываюць універсальны характар і менавіта сёння так востра маюць патрэбу ў асэнсаванні.
Парламентарый падкрэсліў, што выклікі сучаснасці — гэта наша рэальнасць, і кожнаму чалавеку трэба зрабіць свой выбар. Мы свой выбар зрабілі — гэта адданасць і шчырая любоў да Радзімы, яе традыцый і ідэалаў, — сказаў на заканчэнне Аляксандр Шыпула.
З дакладам “Хрысціянскія каштоўнасці як агульначалавечыя” выступіў протаіерэй Сергій Маўсясян, прарэктар інстытута тэалогіі БДУ, кандыдат багаслоўя.
Аб выданні “Гістарычны слоўнік беларускай мовы як крынiца пазнання спадчыны беларускага народа” падрабязна расказала загадчык аддзела гісторыі беларускай мовы ДНУ “Інстытут мовазнаўства ім. Я. Коласа” Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Наталля Паляшчук.
Аб тым, як у Мінскай вобласці рэалізуецца эфектыўная праграма супрацоўніцтва Мінаблвыканкама і Беларускай праваслаўнай царквы, паспяхова ажыццяўляюцца сумесныя праекты па духоўна-маральным выхаванні дзяцей і моладзі, праводзіцца работа з бацькамі, расказаў начальнік галоўнага ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама Мікалай Башко.
Адметнасцю IV Калядных адукацыйных чытанняў Мінскай мітраполіі стала і тое, што ў іх рамках адбылося ўрачыстае падпісанне пагаднення аб супрацоўніц- тве паміж Барысаўскай епархіяй і Барысаўскім райвыканкамам. Для падпісання на сцэну былі запрошаны Уладыка Веніямін і старшыня Барысаўскага раённага Савета дэпутатаў Лілія Чэча.
Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!