Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.47 |
Погода 11 °C

Аб Годзе міру і стварэння

Софья ЛЮБАНЕЦ 1 год назад 0 2

Пост опубликован: 16.01.2023

Як вядома, у мэтах кансалідацыі беларускага народа, умацавання ў грамадстве ідэй міру і стваральнай працы як галоўных умоў развіцця беларускай дзяржавы Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь 2023 год аб’яўлены Годам міру і стварэння. Адпаведны Указ №1 ад 1 студзеня гэтага года падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.
Тым, якія думкі і пачуцці выклікала гэта рашэнне ў нашых суграмадзян, мы пацікавіліся ў іх саміх.



Начальнік вытворчасці ААТ “Гарадзейскі цукровы камбінат” Аляксандр Пальчэўскі:Аб Годзе міру і стварэння
— Ні для аднаго беларуса не навіна, што кожны год атрымлівае ў нас сваю назву, і на мой погляд, гэта добра, таму што дзякуючы гэтаму работнік любога прадпрыемства — і дзяржаўнага, і прыватнага — настройваецца на пэўную хвалю. Кожны чалавек удзельнічае ў жыцці сваёй дзяржавы, кожны робіць свой унёсак у яе развіццё, таму для нас неабыякава, як будзе называцца той ці іншы год.
Назва гэтага года вельмі адпавядае той сітуацыі, якая разгортваецца вакол нашай краіны. Упэўнены, што тое, што адбываецца ва Украіне, ніводнаму чалавеку не прыносіць станоўчых уражанняў. “Беларусы — людзі памяркоўныя”, – гэта мы чулі яшчэ ад нашых дзядоў і прадзедаў, але калі хтосьці замахнецца на нашу дзяржаўнасць, то вядома ж, мы, як і кожны самастойны народ, будзем адстойваць сваю радзіму, свае інтарэсы. І гэта адстойванне будзе не толькі са зброяй у руках, але і з эканамічнага пункту гледжання. Усе мы разумеем, што пад ляжачы камень вада не цячэ, і каб смачна есці і добра апранацца, трэба добра працаваць, прыкладаць намаганні, адным словам, ствараць. На нашым прадпрыемстве гэта вельмі добра разумеюць, і кожны год у нас ідзе абнаўленне абсталявання.
Напрыклад, сёлета ў нас запланавана ўстаноўка вертыкальнага вакуум-апарата бесперапыннай варкі ўтфеля ІІІ прадукта, што дазволіць зменшыць страты цукру ў адыходах вытворчасці ў меласе (кармавой патацы). Гэта абсталяванне зроблена ў Расійскай Федэрацыі па еўрапейскай тэхналогіі. Цяпер ужо і ў Еўропе, у той жа Германіі, разумеюць, што без расійскага і беларускага рынку ім прыйдзецца вельмі туга, і давядзецца змагацца за існаванне свайго прадпрыемства ці фірмы. Сваімі санкцыямі еўрапейцы “на паперы” робяць горш Расіі і ў тым ліку Беларусі, але гэта бумерангам вяртаецца і ім. Таму хацелася б, каб гэта супрацьстаянне хутчэй скончылася, і год, які толькі што пачаўся, стаў для ўсіх нас годам мірнай і стваральнай працы.

Загадчык Карцэвіцкага сельскага дома культуры Марына Шумейка:Аб Годзе міру і стварэння
— Для нас, работнiкаў культуры, прызначэнне гэтага года Годам міру і стварэння мае асаблівы сэнс. Мы — людзi, адданыя сваёй роднай зямлi. Мы захоўваем культурную спадчыну, развiваем векавыя традыцыi, прэзентуем дуxоўныя каштоўнасцi. І для мяне як для прадстаўнiка творчай прaфессii Год мiру i стварэння — час для новых творчых дасягненняў, ажыццяўлення самых смелых сучасных iдэй i праeктаў, накiраваных на папулярызацыю роднай мовы, народных свят i рамёстваў, час cамаадданай i стваральнай працы кожнага з нас паасобку i ўсiх разам на карысць роднай Беларусi. І, вядома, магчымым усё гэта можа стаць толькі тады, калі на нашай зямлі будзе мір.

Настаўнік-дэфектолаг ДУА “СШ №4 г. Нясвіжа” Валянціна Аліферка:Аб Годзе міру і стварэння
— Мне пашчасціла нарадзіцца і жыць у самай цудоўнай краіне блакітных азёр, багатых і прыгожых лясоў і палёў, краіне з прыгожай назвай Беларусь. Наш народ — самы міралюбівы і працавіты. На долю роднай краіны выпала шмат выпрабаванняў і цяжкасцяў, і да сённяшніх падзей, якія адбываюцца вакол Беларусі, на мой погляд, ніхто не павінен заставацца абыякавым. Я заўсёды ведала і верыла, што Беларусь — гэта вялікая, дружная сям’я. А гэта значыць, што толькі згуртаваўшыся, дапамагаючы адзін аднаму, мы зможам зрабіць нашу любімую Беларусь яшчэ больш прыгожай і багатай. Уклад кожнага з нас у развіццё эканомікі, павышэнне дабрабыту краіны — гэта сумленнае і стараннае выкананне сваіх абавязкаў на працоўным месцы.
Досвед, вядома прыходзіць з гадамі, але я з удзячнасцю за тыя веды, якія мне былі дадзены, успамінаю сваіх бацькоў. Яны таксама былі настаўнікамі. На мой погляд, менавіта ад настаўніка залежыць маральнае выхаванне пакалення. Я працую настаўнікам-дэфектолагам і стараюся навучыць дзяцей не толькі правільна, граматна гаварыць і пісаць, але і ўмець працаваць, паважаць старэйшых, берагчы і шанаваць прыроду, шанаваць памяць тых, хто загінуў за Радзіму, і быць гатовымі абараняць родную Беларусь.
Шмат у каго з нас ёсць сваякі ва Украіне, Расіі, Літве, Латвіі, Малдове і іншых краінах. Вельмі шкада, што сёння мы не можам мець зносіны адзін з адным як раней. Але я веру, што дзякуючы міралюбівай палітыцы, якая праводзіцца кіраўніцтвам нашай краіны, мы выдужаем, зможам жыць і развівацца далей, таму што беларусы — стваральнікі, міралюбівыя людзі з добрымі душамі.
Берагчы і любіць Радзіму, свой народ, любіць адзін аднаго, па-мойму, здольныя толькі людзі, якія не дапускаюць зло ў сваю душу. Радзіму, як і маці, мы не выбіраем, але мы павінны яе любіць, берагчы і абараняць. Анатоль Франс сцвярджаў: “Радзіму любяць не за тое, што яна вялікая, а за тое, што яна свая”. З гэтым нельга не пагадзіцца і аб гэтым нам яшчэ раз нагадвае Год міру і стварэння.

Жыхар Нясвіжа, пенсіянер Андрэй Гардзійка:Аб Годзе міру і стварэння
— Наша пакаленне ўжо саступае дарогу больш маладым, але, хочацца спадзявацца, што маё меркаванне ўнясе свой сціплы ўнёсак у агульную грамадскую думку. Мне давялося пажыць і папрацаваць і ў родным Нясвіжы, і па некалькі гадоў і ў Казахстане, і ў Расіі. Мне ёсць што з чым параўноўваць, і з вышыні прайшоўшых гадоў я магу з упэўненасцю сказаць: мір і стварэнне — гэта наша ўсё. Беларусь — гэта астравок міру і спакою. Нашы людзі ўсе разумеюць, што мір — гэта найвялікшая каштоўнасць. Калі ёсць мір, то і ствараць усё, што патрэбна для жыцця, — лягчэй. Усе задачы, якія стаяць перад нашым народам, абавязкова будуць выкананы, калі ў краіне будзе мір. Таму назваць гэты год Годам міру і стварэння — вельмі правільнае і своечасовае рашэнне.

Апытанне правяла Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!