Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.47 |
Погода 9 °C

Малако раёна: плюс 6 %

Нясвіжскія навіны 1 год назад 0 0

Пост опубликован: 01.02.2023

Вось і падведзены вынікі работы працаўнікоў комплексаў і фермаў раёна за 2022 год. Упраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама прадаставіла рэдакцыі лічбы,
якія характарызуюць стан вытворчасці і рэалізацыі малака і мяса. Сёння мы і зробім іх аналіз.

З году ў год Нясвіжскі раён павялічвае аб’ём вытворчасці малака. У 2022-м “вал” дасягнуў 1585329 цэнтнераў, што на 89235 ц больш папярэдняга года. Або на 6 %. Найбольш поўныя малочныя рэкі ў СВК “Агракамбінат Сноў” — надоена 317395 ц, ААТ “НОВАЕ ЖЫЦЦЁ” — 154193 ц, ААТ “17 Верасня” — 148227 ц, ААТ “Грыцкевічы” — 125284 цэнтнеры. Большы за сярэднераённы тэмп росту валавога надою ў ААТ “Нясвіжскія Астроўкі”, “17 Верасня”, “НОВАЕ ЖЫЦЦЁ”, “1 Мая”, “Сейлавічы”, ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі” і ДП “ЭБ “Свеклавічная”.



Важным складнікам росту валавой вытворчасці малака з’яўляецца павышэнне прадуктыўнасці дойнага статка, што сведчыць аб глыбокай інтэнсіфікацыі вытворчасці. У мінулым годзе сярэдні надой на адну фуражную карову склаў па раёне 8803 кілаграмы — плюс 303 кг да папярэдняга года. Або тэмп росту — 103,6 %.

Самых высокіх надояў ад сваіх падапечных дасягнулі аператары “Агракамбіната Сноў” — 11050 кілаграмаў, “Грыцкевічаў” — 10528 кг, “Нясвіжскіх Астровак” — 9607 кг, “17 Верасня” — 9600 кілаграмаў. Гэты паказчык вышэй за сярэднераённы таксама ў “НОВЫМ ЖЫЦЦІ”, ААТ “Гарадзея” і “Агракамбінаце Нясвіжскі”. Варта асобна падкрэсліць той факт, што ў зводцы з’явілася лічба 11 тысяч кілаграмаў — гэта снаўчане перавысілі свой паказчык 2021 года, які раўняўся 10983 кілаграмам. Яшчэ, у адрозненне ад папярэдняга года, калі дзевяцітысячнікамі былі дзве гаспадаркі, у мінулым іх стала чатыры. Акрамя названых вышэй “Нясвіжскіх Астровак” і “17 Верасня”, дабавіліся “НОВАЕ ЖЫЦЦЁ” і “Агракамбінат Нясвіжскі”. У сямі сельгаспрадпрыемствах тэмп росту надою на карову вышэй за сярэднераённы, у т. л. самы высокі — у ААТ “Сейлавічы” (107 %).

У снежні па раёне ад адной фуражнай каровы было надоена па 742 кг малака (+19 кг, або +2,6 %). Прыбаўка ў 53 кг, або на 10,1 % назіраецца ў ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс”, у 47 кг, або на 8,5 % — у ЗАТ “1 Мая”.

Другі шлях павелічэння аб’ёмаў вытворчасці малака — рост пагалоўя малочнага статка. Дзякуючы будаўніцтву новых і рэканструкцыі старых жывёлагадоўчых памяшканняў, ён у раёне павялічыўся на 610 галоў і склаў па стане на 1 студзеня 2023 г. звыш 18 тысяч.

Таварнасць малака па раёне дасягнула 91,3 % (+0,9 %). Самая высокая яна ў “НОВЫМ ЖЫЦЦІ” — 95,1 %, у “ЭБ “Свеклавічная” і “Агракамбінаце Нясвіжскі” — па 93,2 %. У сямі гаспадарках гэты паказчык вышэй за сярэдні па раёне. Адзінаццаць гаспадарак перавысілі ўласную планку папярэдняга года, у тым ліку на 2,9 % — ААТ “Лань-Несвіж”, на 2 % — ДП “ЭБ “Свеклавічная”, на 1,8 % — ААТ “Гарадзея”. І калі ў папярэднім годзе восем гаспадарак прадавалі болей 90 % надоенага малака, то летась — дзевяць.
Аб’ём вытворчасці (вырошчвання) жывёлы і птушкі склаў за год 435798 цэнтнераў. З-за пэўных абставінаў ён знізіўся на 2,4 %. Разам з тым, на 19,3 % вырас у “Сейлавічах”, на 12,1 % — у “НОВЫМ ЖЫЦЦІ”, на 11,9 % — у “1 Мая”.

У тым ліку вытворчасць буйнай рагатай жывёлы па раёне вырасла на 2,5 % У дадзеным сегменце значную ролю адыгралі першамайцы, нарасціўшы вытворчасць ялавічыны на 11,9 %, а таксама жывёлаводы “Агракамбіната Нясвіжскі” (+11,2 %) і “17 Верасня” (+9,2 %). У снежні прырост па раёне дасягнуў 5,1 %.

Вытворчасць (вырошчванне) свіней значна павялічылі жывёлаводы “НОВАГА ЖЫЦЦЯ” (на 50,7 %) і “Сейлавічаў” (на 31,6 %).

Сярэднясутачная прывага буйной рагатай жывёлы на вырошчванні і адкорме па раёне склала 840 грамаў (мінус 3 г). 1026 грамаў — у СВК “Агракамбінат Сноў”, 902 г — у ААТ “Гарадзея”, 876 г — у ААТ “Лань-Нясвіж”. Прытым жывёлаводы апошняй гаспадаркі дабіліся найбольшага павышэння сярэднясутачнай прывагі — на 49 грамаў. Сярэднясутачнае прыбаўленне ў вазе свіней на дарошчванні і адкорме склала па раёне 732 грамы (плюс 70 г, або +10,6 %).

Новы год паставіў перад працаўнікамі фермаў і комплексаў новыя задачы, паспяховае вырашэнне якіх стане чарговым значным укладам у забеспячэнне харчовай бяспекі нашай дзяржавы. І справа гонару ўсіх, хто заняты ў жывёлагадоўчай галіне, справіцца са сваімі абавязкамі на “выдатна”.

Тамара Праль-Гуль,
заслужаны журналіст
Беларускага саюза
журналістаў.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!