Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 14 °C

У Нясвіжскай гімназіі адбыўся раённы інтэлектуальны конкурс “Лепшы беларусазнаўца” прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы

Нясвіжскія навіны 1 год назад 0 2

21 лютага ў Нясвіжскай гімназіі адбыўся раённы інтэлектуальны конкурс “Лепшы беларусазнаўца”, прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы. 17 шасцікласнікаў з розных устаноў адукацыі раёна, прайшоўшы адборачны (школьны) этап конкурсу, атрымалі магчымасць праверыць свае веды на раённым узроўні і пазмагацца за тытул “лепшага беларусазнаўцы” ў Нясвіжскім раёне. Конкурс складаўся з 4-х тураў. Удзельнікам неабходна было адказаць на пытанні з вобласці гісторыі Беларусі, беларускай мовы і літаратуры.У Нясвіжскай гімназіі адбыўся раённы інтэлектуальны конкурс “Лепшы беларусазнаўца” прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы У Нясвіжскай гімназіі адбыўся раённы інтэлектуальны конкурс “Лепшы беларусазнаўца” прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы У Нясвіжскай гімназіі адбыўся раённы інтэлектуальны конкурс “Лепшы беларусазнаўца” прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы У Нясвіжскай гімназіі адбыўся раённы інтэлектуальны конкурс “Лепшы беларусазнаўца” прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы У Нясвіжскай гімназіі адбыўся раённы інтэлектуальны конкурс “Лепшы беларусазнаўца” прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы Пасля кожнага тура з конкурсу выбывалі ўдзельнікі, якія набралі найменьшую колькасць балаў. Усе вучні былі ўзнагароджаны сертыфікатамі ўдзельніка, а пераможцы – дымломамі ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме Нясвіжскага райвыканкама і памятнымі падарункамі. Віншуем “лепшых беларусазнаўцаў” сярод шасцікласнікаў раёна : Клюеву Надзею, навучэнку Ліпскай сярэдняй школы, – дыплом І ступені (настаўнік Раманчук С.І.); Драчэнку Захара, навучэнца Грыцкавіцкай сярэдняй школы, – дыплом ІІ ступені (настаўнік Гаспадыніч А.У.); Малатковіча Паўла, навучэнца сярэдняй школы № 4 г. Нясвіжа, – дыплом ІІІ ступені (настаўнік Козіч Д.І.).

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!