Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 8 °C

З поглядам у заўтрашні дзень

Нясвіжскія навіны 1 год назад 0 0

Шчыра, сумленна, па-гаспадарску працуюць людзі ў адкрытым акцыянерным таварыстве “Грыцкевічы”. Сапраўдныя стваральнікі новай вытворчасці і дабрабыту.

Мінулы год адзначыўся тым, што яны ўпершыню на сваіх землях з кожнага гектара атрымалі па 91,8 цэнтнера збожжавых (другі паказчык па раёне ў фізічнай вазе і першы — на бала-гектар), а валавы збор дасягнуў 9 тысяч тон. Акрамя таго, намалацілі 3600 тон кукурузы пры ўраджайнасці 140 ц/га, якая была лепшай у раёне. Сярэдні ўраджай цукровых буракоў склаў 644 ц/га, а на палях позніх тэрмінаў уборкі — 750 ц/га.



З поглядам у заўтрашні дзень

Дырэктар ААТ “Грыцкевічы” Яўген Ула-дзіміравіч Здановіч, механізатар Мікалай Анатольевіч Сарнацкі, які ўпраўляе кормараздатчыкам, і загадчык цэнтральнага склада Наталля Адамаўна Івушкіна з дапамогай планшэта кантралююць захаванне рэцэптуры кармавых рацыёнаў для жывёлы: колькі загружана канцэнтратаў, соевага і рапсавага шротаў, плюшчанай кукурузы. Гэтае ноу-хау ўкаранілі ў гаспадарцы два гады таму.

А каб выконваць усе работы хутка і якасна, у акцыянерным таварыстве рэгулярна абнаўляюць машынна-трактарны парк. Летась пасля жніва купілі збожжаўборачны камбайн “Палессе” і пасля ўборкі траў — прэс-падборшчык-абмотчык. Сёлета іх уключаць у работу. Мяркуюць яшчэ набыць збожжаўборачны і кормаўборачны камбайны, пагрузчык “Амкадор”, касілку “Лідсельмаша” з 9-мятровым захопам і аўтамабіль “МАЗ”. Несумненна, справы з такімі навінкамі пой- дуць яшчэ лепш.

У жывёлагадоўлі таварыства таксама зрабіла ўпэўненыя крокі наперад. Малака атрымана больш за 12528 тон — на 264 т перакрыты паказчык папярэдняга года. Або тэмп росту склаў 102,2 %. Рэалізавалі малака 11413,8 тоны — больш на 224 т, тэмп росту — 102 %. Таварнасць малака складае 91,1 %. Гатункам “экстра” прадалі 97 %, а калектыў МТФ “Мацылёўшчына” ўсю сваю прадукцыю адпраўляе такой высокай якасцю.

З поглядам у заўтрашні дзень

Выконваючы абавязкі галоўнага ветэрынарнага ўрача гаспадаркі Яўген Мікалаевіч Калядзін і брыгадзір МТФ “Мацылёўшчына” Валянціна Іванаўна Мініч па камп’ютары адсочваюць
тэхналогію даення кароў.

Сярэдні надой на адну фуражную карову ў гаспадарцы дасягнуў 10528 кілаграмаў. У параўнанні з 2021 годам прыбавілі 222 кг. Па прадуктыўнасці дойнага статка “Грыцкевічы” ідуць на другім месцы ў раёне пасля СВК “Агракамбінат Сноў”. А вось на той жа ферме “Мацылёўшчына” надаілі па 11126 кілаграмаў малака.

Ладзяцца справы і ў мясным цэху. Ялавічыны атрымана больш за 765 тон — да папярэдняга года прыбавілі амаль 20 тон. Сярэднясутачная прывага буйной рагатай жывёлы на дарошчванні і адкорме склала 838 грамаў (у т.л. у снежні было 845 г). “Грыцкевічы” ўваходзяць у топ-5 гаспадарак Нясвіжчыны па дадзеным паказчыку.

• У 2022 г. у ААТ “Грыцкевічы” тэмп росту аб’ёму вытворчасці валавой прадукцыі да 2021 г. склаў 102,1 %.
• Выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, паслуг — 22 млн 800 тыс. руб. Тэмп росту — 113 %.
• Прыбытак ад рэалізацыі — 3 млн 300 тыс. руб. Тэмп росту — 113,8 %. Рэнтабельнасць — 19,2 %.
• Сярэднямесячная зарплата па гаспадарцы — 1517 руб. (113 % да 2021 г.), у т.л. у механізатараў — 1728 руб.

Дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства Яўген Здановіч тлумачыць, за кошт чаго яны павышаюць прадуктыўнасць жывёлы:

— Кадры! Іх высокая адказнасць. Кармы, іх якасць і спажыўнасць. Правільнае ўпраўленне статкам. Удасканаленне тэхналогій. Строга захоўвайце тое, што патрабуецца па тэхналогіі. Своечасова ўсё выконвайце.

Па стане на 1 студзеня бягучага года на фермах стаяла 3571 галава буйной рагатай жывёлы (+73 галавы). У т.л. 1190 кароў малочнага статка — гэтая лічба пакуль бяззменная.

З поглядам у заўтрашні дзень

З задавальненнем працуюць на перадавой малочнатаварнай ферме “Мацылёўшчына” аператары машыннага даення Раіса Аляксееўна Цыуля і Алена Анатольеўна Антановіч. Даўно звязалі свой лёс з жывёлагадоўляй ААТ “Грыцкевічы”: першая — амаль 30 гадоў таму, другая — 17. Адказныя, добрасумленныя работнікі, яны ўносяць значны ўклад у агульную справу калектыву.

— Дабавім дойнае пагалоўе пасля завяршэння рэканструкцыі фермы “Нялепава”, — распавядае далей Яўген Уладзіміравіч. — Першую чаргу аб’екта плануем здаць у чэрвені гэтага года, другую — да канца года. Работы вядуцца поўным ходам. Пабудаваны кароўнік на 340 галоў, даільны малочны блок з галерэямі, кароўнік для сухастою з прафілакторыем, дзве артэзіянскія свідравіны. Заліты падмуркі пад КПС і ёмістасці для захавання гною. Куплена ўсё абсталяванне: стойлавае, вентыляцыйнае, даільнае, ёмістасці для захоўвання гною і станцыя для яго адціскання (будзем укараняць новую тэхналогію выкарыстання). Усяго на будоўлі асвоена 7,5 мільёна рублёў крэдытных рэсурсаў, у тым ліку 4,5 мільёна — на будаўніча-мантажных работах.

Вёска будуецца — значыць яна жыве і мае сваё “заўтра”. Да ААТ “Грыцкевічы” гэта адносіцца ў поўнай меры. Літаральна перад новым годам тут увялі ў строй станцыю для шынамантажу і тэхабслугоўвання легкавых машын. Паставілі сучаснае абсталяванне. Акрамя транспарту гаспадаркі, які цяпер не трэба ганяць на чужыя СТА, паслугамі карыстаюцца і ўладальнікі асабістых аўто. У таварыстве падлічылі: за тры гады затраты на гэты аб’ект акупяцца.

Сёлета плануюць пабудаваць збожжасховішча на 2 тысячы тон. Вялікая ўвага надаецца вырашэнню жыллёвай праблемы. На месцы знесеных старых дамоў у Грыцкевічах гаспадарка ўзвядзе два новыя — адна- і двухкватэрны. Жадаючыя палепшыць свае ўмовы пражывання ёсць.

З поглядам у заўтрашні дзень

Добра ведаюць сваю справу галоўны бухгалтар адкрытага акцыянернага таварыства Ганна Сяргееўна Хомка (на першым плане) і бухгалтары Ганна Лявонаўна Чарнабай, Вольга Барысаўна Хомка, Наталля Віктараўна Леўчанка. Больш вопытныя работнікі перадаюць свае веды маладым.

— Хочаш, каб людзі ў вёсцы затрымліваліся — стварай умовы, — такім пастулатам кіруецца дырэктар гаспадаркі і працягвае: — Калі нашчадкі прадаюць бацькоўскія дамы ў добрым стане, купляем іх, вырашаем, каго пасяліць. Паспрабуем таксама абнавіць два свае старыя дамы ў цэнтры аграгарадка.

У мінулым годзе таварыства адкрыла ў Грыцкевічах свой другі магазін. Людзі задаволены. Тут можна набыць як прадукты, так і тавары гаспадарчай групы. Мяркуюць займець у аграгарадку і яшчэ адзін — прамысловых тавараў. Разглядаюць пытанне аб уласнай гандлёвай кропцы ў Нялепаве.

— Тут размова ідзе не аб атрыманні ад гандлю прыбытку, а аб далейшым стварэнні камфортных умоў для жыцця ў вёсцы, — гаворыць Яўген Уладзіміравіч. — Пакупнікі змогуць спакойна выбіраць рэчы, прымяраць у чысціні, у цяпле. Гэта ж не на вуліцы з машыны нешта набываць.

З поглядам у заўтрашні дзень

Галоўны аграном ААТ “Грыцкевічы” Іван Міхайлавіч Валетаў у сваёй прафесіі больш за сорак гадоў. А ўзначаліў агранамічную службу гаспадаркі ў 1984-м. Кожны дзень спецыяліста напоўнены клопатамі аб тым, як павялічыць ураджайную сілу гектара. У гэтыя зімовыя дні арганізуе і кантралюе нарыхтоўку і вывазку арганікі, назапашванне мінеральных угнаенняў, з інжынернай службай абмяркоўвае ход падрыхтоўкі тэхнікі да палявых работ, распрацоўвае план іх правядзення.

Аналагічныя клопаты таварыства праяўляе пра мясцовыя ўстановы адукацыі. Для Грыцкевіцкай СШ купілі парты і наглядныя дапаможнікі, у дзіцячым садку замянілі вокны, унутры зрабілі патрэбны рамонт. У перспектыве — будаўніц-тва ў аграгарадку лыжаролернай трасы і скейт-пляцоўкі. Яўген Здановіч лічыць, што трэба зрабіць для дзяцей гэтыя аб’екты.

Для правя- дзення вольнага часу на свежым паветры, для трэніровак. Наша размова праходзіла якраз пасля таго, як вучні Грыцкевіцкай СШ вярнуліся з абласнога “Снежнага снайпера” з двума першымі месцамі. І трэба было чуць, з якім ухваленнем гаварыў мне пра гэта дырэктар сельгаспрадпрыемства! У яго, як у сапраўднага гаспадара, што арганізуе работу з поглядам у заўтрашні дзень, — клопат і пра маладое пакаленне, якое прыйдзе на змену сённяшнім хлебаробам. І моладзь, сапраўды, прыходзіць.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!