Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 4 °C

Якуб Колас: вядомы і новы

Нясвіжскія навіны 1 год назад 0 0

Пост опубликован: 01.03.2023

У пятніцу, 17 лютага, Нясвіжскі дзяржаўны каледж імя Якуба Коласа наведаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Іван Мамайка. Высокі госць прадставіў навучэнцам і педагогам установы выставу “Якуб Колас — дэпутат” з фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа. На ёй сабраны фотаматэрыялы і дакументы, звязаныя з дзейнасцю Якуба Коласа як дэпутата Вярхоўнага Савета БССР і СССР.



Гэта выстава была ўпершыню прадстаўлена ў верасні мінулага, 2022 года, які праходзіў пад назвай Года гістарычнай памяці, да 140-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа ў фае Авальнай залы Нацыянальнага сходу.

— Апошнім часам усё больш узнікае цікавасць да гісторыі нашай краіны, нашай Радзімы ў маладога пакалення. У сувязі з гэтым вельмі важна, каб уяўленні пра гісторыю развіцця нашай дзяржаўнасці, нашай нацыі адпавядалі рэчаіснасці, таму, што ёсць насамрэч, — сказаў Іван Мамайка, звяртаючыся да навучэнцаў каледжа. — Наш народ сапраўды выпакутаваў сваю дзяржаўнасць, і ўсе тыя працэсы, якія праходзілі папярэднія пакаленні, былі накіраваны на тое, каб Беларусь праявілася на сусветнай арэне, у геапалітыцы як радзіма беларусаў, і, напэўна, невыпадкова, што мінулы год, аб’яўлены Годам гістарычнай памяці, супаў з такой знамянальнай датай, як 140-годдзе з дня нараджэння адных з заснавальнікаў нашай літаратуры, класікаў — Янкі Купалы і Якуба Коласа. Гэта былі людзі, якія сапраўды ўнеслі неацэнны ўклад як у развіццё нашай нацыянальнай культуры, так і ў цэлым у з’яўленне і развіццё нашай дзяржаўнасці. Якуб Колас: вядомы і новы

Таму ў супрацоўніцтве з мемарыяльным музеем Якуба Коласа ўзнікла ідэя паказаць Якуба Коласа не толькі як пісьменніка, але і як грамадскага дзеяча, бо ён быў дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР пачынаючы ад першага склікання і зрабіў вельмі шмат для развіцця сваёй малой радзімы — Стаўбцоўскага раёна. Людзі да гэтага часу ўдзячныя яму за гэта. У выніку былі падрыхтаваны выстава і відэаролік, якія знайшлі жывы водгук у дэпутатаў і гасцей выставы, калі былі прадстаўлены ў Нацыянальным сходзе.

Зразумела, усё гэта выклікала асаблівую цікавасць і ў навучэнцаў, і ў педагогаў кале- джа, які носіць імя вялікага літаратара, у якім, дарэчы, некалі вучыўся ён сам. Пасля знаёмства з экспанатамі выставы прайшла дыскусійная пляцоўка ў двух частках — спачатку з навучэнцамі, затым — з педагогамі. Яна тычылася агульнай палітычнай сітуацыі, у якой зараз знаходзіцца Рэспубліка Беларусь, таго, з якога часу вядзе свой адлік беларуская дзяржаўнасць і таго ўнёску, які Якуб Колас зрабіў у яе развіццё як дэпутат. Удзельнікі, асабліва моладзь, задавалі шмат пытанняў, падчас адказаў на якія Іван Андрэевіч патлумачыў, што заключае ў сабе паняцце “дэпутат Парламента” і ўвогуле дэпутата розных узроўняў, расказаў аб рабоце Нацыянальнага сходу і сваёй асабістай дзейнасці ў выбарчай акрузе.

І юным, і сталым удзельнікам сустрэчы з дэпутатам было вельмі цікава даведацца пра тое, як ён працаваў з архіўнымі дакументамі, у тым ліку з тымі, з якіх нядаўна знялі грыф сакрэтнасці, напрыклад, са справаздачай намесніка паўнамоцнага прадстаўніка аб’яднанага палітычнага ўпраўлення па БССР аб нацыянальным пытанні. Справа- здача датуецца снежнем 1924 года. Знойдзены дакумент можна назваць каштоўным адразу па некалькіх прычынах. Па-першае, там робіцца агляд нацыянальнага пытання Беларусі. Па-другое, дакумент адлюстроўвае становішча паэтаў і пісьменнікаў на той час. Бачна супрацьстаянне класавага і нацыянальнага. Напрыклад, адзначалася, што ў творах і Якуба Коласа, і Янкі Купалы нацыянальная сутнасць стаіць намнога вышэй за класавую. Але, нягледзячы на гэта, беларускія камуністы друкуюць Якуба Коласа, замест таго, каб друкаваць малавядомага пісьменніка толькі на падставе, што яго твор класава вытрыманы, а сам творца — камсамолец.

Акрамя гэтых тэм, у знойдзенай справа- здачы цікавым чынам асвятляецца пытанне цэнзуры: як на погляд Дзяржаўнага палітычнага ўпраўлення трэба друкаваць тыя творы, якія прапаноўваюць беларускія пісьменнікі. Асобнай і найбольш вялікай каштоўнасцю высокі госць назваў знойдзеныя рукапісы Якуба Коласа і Янкі Купалы, якія былі прыкладзены да справаздачы:

— Я не ведаю, якім чынам гэта атрымалася, але нейкім шляхам супрацоўнікамі Дзяржаўнага палітычнага ўпраўлення былі здабыты рукапісы апавядання Якуба Коласа «Адгукнуўся», а таксама верша Янкі Купалы «Перад будучыняй». Тыя рукапісы адрозніваюцца ад таго, што ў выніку было надрукавана.Якуб Колас: вядомы і новы

Iван Мамайка падкрэслiў, што цiкавасць да гісторыі сваёй краiны ў грамадстве узрастае, асаблiва сярод моладзi:

— Трэба разумець, што на медыяпрасторы, асаблiва ў розных блогах, распаўсюджваюцца псеўдагістарычныя тэорыі, у тым ліку аб узнiкненнi дзяржаўнасці Беларусi. Бясспрэчным i пацверджаным архiўнымi дакументамі з’яўляецца той факт, што менавiта у 1918 — 1920-х гадах, нягледзячы на безупынныя ваенныя дзеяннi, кайзераўскую, а затым польскую акупацыю, з вялiкімi цяжкасцямi, але ўзнікла на геапалiтычнай прасторы i было прызнана ў свеце дзяржаўнае ўтварэнне на савецкай аснове, якое аб’ядноўвала беларусаў — ССРБ. Пасля пераўтварэння ў БССР i трох узбуйненняў тэрыторыі ў 1924, 1926 i 1939-м гадах, асноўныя беларускiя землi былi iм аб’яднаны. Гэта адбылося ў тым лiку дзякуючы такiм гiстарычным асобам, як Якуб Колас i Янка Купала.

Іван Мамайка перадаў знойдзеныя дакументы музею Якуба Коласа, што таксама дапамагло ў стварэнні выставы «Якуб Колас — дэпутат», з якой пашанцавала пазнаёміцца навучэнцам і калектыву навучальнай установы, што носіць імя пісьменніка, і дзякуючы якой нават тыя, хто лічыў сябе нядрэнным знаўцам яго жыцця і творчасці, адкрылі для сябе новага Коласа.

Немалаважна, што з гэтай выставай змаглі пазнаёміцца не толькі навучэнцы і педагогі каледжа, але і вучні школ Нясвіжа і раёна, а таксама госці з устаноў адукацыі суседняй Стаўбцоўшчыны.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!