Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 4 °C

Плюс уклад ветэрынарыі

Нясвіжскія навіны 1 год назад 0 0

Пост опубликован: 06.03.2023

Ветэрынарны ўрач — прафесія складаная. І гаспадарка ў галоўнага ветурача ААТ “17 Верасня” Сяргея Султаншына немалая.

Калі ў 2021 годзе на фермах і комплексе сельгаспрадпрыемства налічвалася 4789 галоў буйной рагатай жывёлы, то ў мінулым ужо 5094. Тэмп росту склаў 106,4%. У т.л. колькасць кароў малочнага статка вырасла на 275 (на 19,6%) і дасягнула на 1 студзеня 2023 года 1681 галавы. Каб усё пагалоўе было здаровым, давала вялікае малако і высокія прывагі, строга па плану выконваецца цэлы комплекс супраць- эпізаатычных мерапрыемстваў. Яны прыносяць добрыя вынікі. У адкрытым акцыянерным таварыстве “17 Верасня” ў 2022 годзе тэмп росту атрымання прыплоду склаў 100,9 %. Ад кароў і цялушак атрымалі 1918 цялят (на 17 галоў больш, чым у папярэднім годзе). Знізіўся падзёж жывёлы.



Ветэрынарная служба ўносіць вялікі ўклад у вытворчасць жывёлагадоўчай прадукцыі гаспадаркі. Так, валавы надой малака вырас летась на 15,2% і дасягнуў 14823 тон. Рэалізацыя яго павялічылася на 15,7 %, таварнасць — на 0,4% да ўзроўню 2021 года. Сярэдні надой на адну фуражную карову дасягнуў 9600 кілаграмаў малака, плюс склаў 431 кг (4,7%).
— І вельмі важна, што малако ўсё ідзе гатункам “экстра”, — падкрэслівае Сяргей Фларытавіч. — Гэта значыць: правільнае лячэнне, кармленне, утрыманне, догляд. Вытворчасць (вырошчванне) буйной рагатай жывёлы вырасла летась амаль на 89 тон (на 9,2%) і дасягнула больш 1052 тон. А сярэднясутачная прывага адной галавы на вырошчванні і адкорме павялічылася на 43 грамы і раўняецца 816 грамам. Зразумела, што ўсе дасягненні — вынік работы і заатэхнічнай, і корманарыхтоўчай службаў, усіх, хто мае дачыненне да галіны жывёлагадоўлі. Разам са службай ветэрынарнай.

А пра сваю прафесію Сяргей Султаншын дадае:
— Складаная яна, але вельмі патрэбная. І вяскоўцам, калі звяртаюцца з пытаннямі пра свойскую жывёліну, якая захварэла, даводзіцца даваць парады. І я ўжо прывык за 22 гады работы.

Жывёла Сяргею падабалася з дзяцінства. Бацькі трымалі яе, у тым ліку дзве каровы. І юнак паступіў вучыцца ў саўгас-тэхнікум у родных Клімавічах Магілёўскай вобласці. Ішлі цяжкія 90-я гады. Хлопцу хацелася мець свае грошы, а будучы навучэнцам, ён атрымліваў стыпендыю. І наогул, Сяргей Фларытавіч бязмежна ўдзячны сваім бацькам за падтрымку, што дапамагалі, вывучылі. Пасля тэхнікума ён закончыў яшчэ Віцебскую акадэмію ветэрынарнай медыцыны. У 2000 годзе прыехаў маладым спецыялістам працаваць у СВК “Агракамбінат Сноў”. Пяць гадоў стаяў на варце здароўя свіней на комплексе. 15 гадоў — на малочнатаварнай ферме “Новы Сноў”. Яго настаўнікамі ў практычнай дзейнасці, на вытворчасці, з’яўляліся тадышнія галоўны ветэрынарны ўрач агракамбіната Яўген Аляксандравіч Туцін і галоўны заатэхнік Мікалай Анатольевіч Чарнеўскі. Яны раілі, разам шукалі адказы на розныя пытанні ў прафілактыцы захворванняў і лячэбнай справе. У іх была вялікая практыка, і малады спецыяліст стараўся ўсё пераймаць, вучыцца. Парады ветэранаў дапамаглі.

21 лютага споўнілася тры гады, як Сяргей Фларытавіч узначаліў ветэрынарную службу ў ААТ “17 Верасня”. У яго падначаленні 13 чалавек. Гэта ветурачы, ветфельчары, санітары і спецыяліст па ідэнтыфікацыі.

Ад іх залежыць здароўе жывёлы. І ў рэшце рэшт — смачнае малако і мяса на нашым стале.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!