Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 5 °C

З чуласцю ды ўвагай да навакольных

Дарья Пивоварская 1 год назад 0 0

Пост опубликован: 06.03.2023

У бягучым годзе загадчык аддзела магазіна “Універсам “Сноў” Наталля Канавалава адзначыць 12 гадоў прафесійнага стажу.
Маладая дзяўчына, сама з Друцкаўшчызны, спецыялізацыю “Таваравед харчовых і нехарчовых прадуктаў” атрымлівала ў Баранавіцкім тэхналагічным каледжы. І з першых дзён
навучання зразумела, што не памылілася са сваім выбарам.

Перш чым уладкавацца ў магазін сельгаспрадпрыемства, Наталлі Уладзіміраўне ўдалося набрацца добрага вопыту на іншых месцах працы.



— Гэта была добрая школа — практычныя ўрокі і ўрокі жыцця, што я атрымала на першых пара́х, сфарміравалі мяне як спецыяліста і маё стаўленне да справы, якую выконваю, — распавядае загадчык аддзела універсама.

Усяго ў калектыве, які ўзначальвае мая суразмоўца, 37 чалавек. Падыход да ўсіх Наталля Уладзіміраўна знайшла адразу і будуе адносіны паміж калегамі на аснове даверу, добразычлівасці і ўзаемападтрымкі. На пытанне “які Вы кіраўнік?”, жанчына крыху задумваецца, а затым кажа:

— Я чалавек, які стараецца ў любой сітуацыі зразумець свайго падначаленага, увайсці ў яго становішча, цалкам разабрацца ў сітуацыі. І, хутчэй за ўсё, менавіта з-за гэтага мне не хапае строгасці, так званага “начальніцтва”, — адзначае кіраўнік аддзела. — Але ж у мяне свае прынцыпы і метады работы, і я лічу, што яны дзейсныя.
Гэта пацвярджае і калектыў магазіна. Кожны на сваіх кропках (пэўных аддзелах — гандлёвая зала вялікая) цёпла і ветліва гавораць пра Наталлю Уладзіміраўну: “Пад яе кіраўніцтвам прыемна і камфортна працаваць. Уладзіміраўна адказна ставіцца да сваіх абавязкаў, заўсёды цікавіцца, ці ўсё добра, а калі нешта і здараецца, прыкладае ўсе намаганні, каб рашыць праблему адразу, на месцы”.

— У мяне сапраўды харошыя работнікі, згуртаваныя, спагадлівыя, — расказвае Н.У. Канавалава. — Цудоўна мне працуецца і з загадчыкам магазіна — Вікторыяй Віктараўнай Тамашэўскай. Мы разумеем адна адну, работа ў нас наладжана даўно. Гэта, вядома, радуе.

А што тычыцца цяжкасцей, то яны нязначныя. Няпроста заўсёды працаваць з людзьмі — з кліентамі, з пастаўшчыкамі, напрыклад. Сваіх ты ведаеш, разумееш, як да каго падыйсці, а с незнаёмымі — ужо сітуацыя іншая. Але ж я заўсёды накіравана на размову, на дыялог. Таму і ўсё ўдаецца.

Папаўняе сілы Наталля Уладзіміраўна ў асноўным з роднымі. Адпачывае з сям’ёй — увесь свабодны час прысвячае мужу і сыну, а таксама ўладкаванню ўласнага дома.
Але ж пасля з новымі сіламі і натхненнем вяртаецца да сваіх прафесійных абавязкаў, бо па-сапраўднаму любіць сваю справу.

Дар’я ПІВАВАРСКАЯ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!