Меню
Курс $  3.25 | €  3.55 | ₽100  3.67 |
Погода 19 °C

Традыцыі беларусаў жывуць у танцы

Инна ВАСИЛЕВИЧ 1 год назад 0 0

Пост опубликован: 13.03.2023

Узорны танцавальны калектыў “Онікс” Нясвіжскай дзіцячай школы мастацтваў прыняў удзел у нацыянальным адборачным туры ХХХІІ Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”. На суд журы 5-га Міжнароднага танцавальнага праекта Drem Dance Fest былі прадстаўлены беларускія народныя танцы “Крутуха” і “Верабейка”. Калектыў стаў прызёрам конкурсу і прывёз у Нясвіж дыпломы лаўрэатаў.



— Дзеці з задавальненнем прынялі ўдзел у чарговым мерапрыемстве рэспубліканскага маштабу, — падкрэсліла кіраўнік калектыву Кацярына Лабаза. — І мы не мяняем напрамку сваёй творчасці. Беларускія танцы вызначаюцца самабытнасцю, а гэта больш за ўсё падабаецца калектыву. Кожны танец — часцінка культуры нашага народа, у ім захоўваюцца нацыянальныя рысы. Сваім выступленнем мы кожны раз хочам падкрэсліць, што мы — беларусы, і што знаёмства з беларускай харэаграфіяй важнае для разумення вытокаў усёй культуры краіны. І не толькі для нашага падрастаючага пакалення, але і для дарослага гледача.

Ужо сёння “Онікс” рыхтуецца прыняць удзел у новых праектах міжнароднага маштабу. Гэта фестываль дзіцячай творчасці “Залатая пчолка” ў Клімавічах, які па традыцыі аб’ядноўвае да пяцісот удзельнікаў з Беларусі, Расіі, Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Узбекістана. Сёлета ён будзе юбілейны, дваццаты.

Рыхтуюць юныя выхаванцы Кацярыны Лабазы і відэаматэрыялы да заяўкі на ўдзел у Міжнародным фестывалі “Масква сустракае сяброў”, які з’яўляецца самым маштабным праектам Міжнароднага дабрачыннага фонда Уладзіміра Співакова, які штогод праходзіць на лепшых канцэртных і выставачных пляцоўках Масквы і Маскоўскай вобласці. За дваццаць гадоў у фестывалі прынялі ўдзел каля 45000 маладых талентаў. У 2023 годзе ён пройдзе пад дэвізам “Юбілейны”.

Дык няхай і далей нашы юныя танцоры “Крутухаю”, “Крыжачком”, “Верабейкаю” і іншымі творамі дораць гледачу пазітыў, энергію, жыццярадаснасць.

Іна ВАСІЛЕВІЧ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!