Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 12 °C

Гістарычная хроніка

Нясвіжскія навіны 1 год назад 0 0

(Пачатак у № 51, 61, 73, 81, 85, 95 за 2022 г., № 3, 11 за 2023 г.)
1943 г., жнівень. На тэрыторыі Нясвіжскага раёна актывізавалася барацьба з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Яе вялі партызанскія брыгады — 27-я імя Чапаева, Першамайская і 200-я імя Ракасоўскага.
1943 г., 8 верасня. Разгром варожага гарнізона ў в. Сейлавічы стаў важнай партызанскай аперацыяй, якую здзейсніў атрад імя Шчорса 27-й партызанскай брыгады імя Чапаева. Гарнізон налічваў 100 нямецкіх салдатаў і паліцэйскіх, ён быў ключавым пры перакрыцці фашыстамі з усходу подступаў да горада і чыгункі. Пасля паспяховай партызанскай акцыі спыніў сваё існаванне. У баі вызначыліся партызаны А. А. Некраш, І. А. Дудко, І. І. Цераховіч, В. А. Акула.



1943 г., кастрычнік. З 27-й брыгады імя Чапаева выдзелены партызанскі атрад імя Жданава, які дзейнічаў асобна ў Нясвіжскім і Стаўбцоўскім раёнах. Камандзір атрада — Аляксандр Сцяпанавіч Самойленка, камісар — Фёдар Апанасавіч Усошын, начальнік штаба — Амос Кліменцьевіч Фядзіеў.
1943 г., 1 лістапада. Да работы прыступіў падпольны райкам ЛКСМБ. Яго асноўная база знаходзілася ў партызанскім атрадзе імя Жданава. Сакратаром быў Міхаіл Фёдаравіч Сямашка.
1944 г., ноч на 7 чэрвеня. Нямецкія самалёты скінулі запальныя снарады на вёску Агароднікі, што каля Нясвіжа, амаль усю яе знішчылі, каля 20 мірных жыхароў загінулі.
1944 г., 2 ліпеня. Нясвіж вызвалены ад акупантаў часцямі 193-й стралковай дывізіі 65-й арміі I Беларускага фронту і 27-й партызанскай брыгадай імя Чапаева.Гістарычная хроніка
1944 г., 3 ліпеня. У вызваленым Нясвіжы разгарэліся баі з нямецкімі танкамі, якія вырваліся з бабруйскага “катла”. На ўскраіне горада разлік гарматы пад камандаваннем лейтэнанта Лешчанкі 1318-га знішчальна-супрацьтанкавага артылерыйскага палка падбіў 5 варожых машын. Мікалаю Лешчанку было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Падчас вайны варожы снарад трапіў у нясвіжскі касцёл. Дах і маленькі купал згарэлі. Дзякуючы старанням ксяндза Гжэгажа Каласоўскага і прыхажан, пажар быў патушаны. За тры наступныя месяцы будынак аднавілі.
1944 г., 4 ліпеня. Нясвіжчына канчаткова ачышчана ад акупантаў.
З літаратурнымі крыніцамі працавала

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.
P.S. Гістарычная хроніка будзе прадоўжана ў наступным выпуску праекта газеты да 800-годдзя Нясвіжа.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!