У Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у шматфункцыянальнай зале раённага цэнтра культуры прайшла Усебеларуская акцыя “Мы — грамадзяне Беларусі”.
У рамках гэтай акцыі юнакам і дзяўчатам Нясвіжчыны ўручылі першыя ў жыцці пашпарты. Таксама з нагоды дзяржаўнага свята тут адбыліся цырымонія развітвання з піянерскім гальштукам і ўручэнне білетаў і значкоў Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. У гэты ўрачысты дзень падлеткаў віншавала кіраўніцтва раёна і артысты Нясвіжчыны.
Пра падрабязнасці мерапрыемства, у тым ліку пра ўражанні яго ўдзельнікаў, чытайце на нашым сайце і ў бліжэйшым нумары газеты