Паважаныя чытачы, аповед аб месцах Нясвіжа, якія абавязкова трэбы наведаць, працягваецца знаёмствам з домам на рынку.
Недалёка ад нясвіжскай ратушы знаходзіцца архітэктурны помнік з арыгінальным фасадам, прыкрыты дрэвамі, але дачыненне якога да старадаўніх будынкаў не выклікае сумневу: сапраўды, ён мае амаль 300-гадовую гісторыю. Гэта дом рамесніка або яго яшчэ называюць Дом на рынку. Гэты будынак асабліва цэніцца ў Нясвіжы, бо з’яўляецца адным з нямногіх захаваных узораў жылой пабудовы пачатку XVIII стагоддзя. Славутасць ўзведзена ў 1721 годзе ў стылі барока на гістарычнай Гандлёвай плошчы горада. Нягледзячы на агульнапрынятую назву, дакладна невядома, хто з’яўляўся ўладальнікам дома. Лічыцца, што гэта быў купец або рамеснік у сувязі з тым, што такое жыллё мог пабудаваць толькі заможны чалавек. Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак з паўпадвалам. Першы паверх каменны, другі — з драўляных канструкцый.
Першапачаткова ўваходзіў у ансамбль забудовы Рыначнай плошчы. Галоўны тарцовы фасад выходзіць на лінію забудовы вуліцы і вырашаны адзіным фігурным барочным шчыпцом, які закрывае больш вузкі паверх з двухсхільным дахам, з прамавугольнымі аконнымі праёмамі, размешчанымі сіметрычна цэнтральнай восі. У цэнтры фасада галоўны ўваход, над якім размешчаны балкон з ажурнай металічнай літой агароджай. Невялікі арачны праём і дзве маленькія нішы ў завяршэнні фасаднага шчыпца аздобленыя ляпнінай і дэкаратыўнымі ліштвамі. Фігурны контур, якога падкрэслены тонкім прафіляваным карнізам. Уваход на другі паверх з боку дваровага фасада. На першым паверсе размяшчаліся складскія памяшканні і крамы, на другім — жылыя пакоі. У XIX стагоддзі з боку двара прыбудавана памяшканне. Са снежня 1992 па 2015 гг.у рэканструяваным доме рамесніка знаходзілася Дзіцячая раённая бібліятэка.