Меню
Курс $  3.25 | €  3.55 | ₽100  3.67 |
Погода 20 °C

Агеньчык роднага слова

Нясвіжскія навіны 1 год назад 0 1

Пост опубликован: 19.04.2023

Многія ведаюць, что шмат беларускіх пісьменнікаў ХХ стагодзя былі настаўнікамі. Напрыклад, Якуб Колас, імя якога носіць Нясвіжскі дзяржаўны каледж.

Учора навучэнцы каледжа спецыяльнасці “Дашкольная адукацыя” сабраліся ў гарадскім маладзёжным цэнтры, каб бліжэй пазнаёміцца з творамі такіх вядомых беларускіх пісьменнікаў, як Якуб Колас, Уладзімір Караткевіч, Пімен Панчанка, Максім Танк, Максім Багдановіч і наш зямляк Паўлюк Прануза. Менавіта выпускнікі па гэтай спецыяльнасці ў будучыні будуць працаваць з самымі маленькімі членамі нашага грамадства, і, магчыма, пасля гэтага мерапрыемства яны будуць часцей выкарыстоўваць матэрыялы беларускіх аўтараў у сваёй працы.Агеньчык роднага слова Агеньчык роднага слова Агеньчык роднага слова



Вершы для іх чыталі ўдзельнікі дзічяга тэатральнага калектыву “Раптам” Нясвіжскай дзіцячай школы мастацтваў, кіраўніком якога з’яўляецца Валянціна Штоп.
Падчас мерапрыемства гледачы атрымалі асалоду не толькі ад чытання знакамітых вершаў, але і ад спеву ўдзельніцы студыі вакала “Вяночкі” Кіры Каваленка пад кіраўніцтвам настаўніка вакалу Алесі Краснашчокавай.

Пра ідэю правядзення інтэрактыўнай пляцоўкі распавяла мастацкі кіраўнік Нясвіжскага гарадскога маладзёжнага цэнтра Валянціна Штоп:
— 23 красавіка — Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права (World Book and Copyright Day). Напярэдадні гэтага свята мы вырашылі арганізаваць сумесна з дзіцячым тэатральным калектывам “Раптам” інтэрактыўную пляцоўку “Беларускае пісьменства 20 стагоддзя”. У навучэнцаў дзіцячай школы мастацтваў ужо былі тры гатовыя пастаноўкі розных беларускіх аўтараў і хацелася, каб іх убачыла максімальная колькасць людзей.Агеньчык роднага слова Агеньчык роднага слова

Адзначаючы Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права, мы ўсе павінны надаць неабходную ўвагу асаблівай ролі кнігі ў захаванні і прымнажэнні культуры кожнай дзяржавы, бо кніга — гэта лепшы памочнік у нашых агульных намаганнях па абароне і ўзбагачэнні культурнай спадчыны чалавецтва.

Асноўныя пружыны руху часу i грамадства так сплецены з асноўнымi пружынамi лiтаратурнага развцця, што ix i трэба разглядаць разам: рух часу — рух жыцця — рух лiтаратуры. Дзякуючы творам лiтаратуры мы пазнаём свой край, жыццё народа ў гэтым кpai, пазнаём сябе i адкрываем свет.Агеньчык роднага слова Агеньчык роднага слова

Хрысціна ШАЎЧЭНКА.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!