Меню
Курс $  3.25 | €  3.55 | ₽100  3.67 |
Погода 20 °C

Зазірнём у мінулае разам з Янкам Маўрам

Нясвіжскія навіны 1 год назад 0 0

Пост опубликован: 21.04.2023

Напэўна, кожны з нас карыстаецца інтэрнэтам і рознай тэхнікай, а ці задумваліся вы, як і чым карысталіся нашы продкі? Быў час, калі людзі не ўмелі размаўляць і як след разумець адзін аднаго. Янка Маўр у сваёй кнізе “Чалавек ідзе” падрабязна апісвае чалавека, стадыі яго развіцця, тое, як яму даводзілася здабываць ежу і ўвогуле выжываць у дзікай прыродзе.

Вось так маёй любімай кнігай стала аповесць Янкі Маўра “Чалавек ідзе”. Хоць яна і была надрукавана даўно, але яе сюжэт уражвае і цяпер. Сцэны з гэтай кнігі застануцца ў мяне ў памяці яшчэ надоўга. Аўтару ўдаецца захапіць увагу чытача, стварыць уражанне таго, што ён сам толькі што пабываў у тым далёкім часе і бачыў жорсткую барацьбу чалавека за існаванне.



Прачытаўшы кнігу, магу смела сказаць, што я пераасэнсавала многае. З якой цяжкасцю чалавек дамагаўся жыцця? Чаго гэта яму каштавала? Пра ўсё гэта аўтар распавядае ў сваёй кнізе, удала спалучаючы фантастыку з навуковым матэрыялам. Сам Янка Маўр казаў: “Фантазія — вялікая сіла! Без фантазіі самы вялікі розум быў бы сляпы”. І магу паспрачацца, што да прачытання гэтай кнігі вашы веды пра старажытнага чалавека былі небагатыя.
Я заклікаю вас прачытаць твор “Чалавек ідзе”. Абяцаю, што вы пашырыце свае біялагічныя і гістарычныя веды і атрымаеце асалоду ад захапляльнага чытання. Нездарма кажуць, што кнігі разві- ваюць чалавека, пашыраюць яго кругагляд і робяць больш цікавым яго жыццё.

Арына ЦЯРЭШЧАНКА,
член школы
юных карэспандэнтаў “НН”.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!