Меню
Курс $  3.27 | €  3.51 | ₽100  3.56 |
Погода 13 °C

Развіццё экалагічна бяспечнай сельскай гаспадаркі

Дарья Пивоварская 9 месяцев назад 0 0

Пост опубликован: 12.08.2023

ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі” — сучаснае высокаэфектыўнае
шматгаліновае сельскагаспадарчае прадпрыемства з 26-гадовай
гісторыяй. Сваю дзейнасць вядзе на 2600 гектарах, плошча ворных зямель складае 1999 га.

У “Агракамбінаце Нясвіжскі” вырошчваюць пшаніцу, трыцікале, ячмень, авёс, кукурузу, а таксама рапс.
Спецыялізацыя ў раслінаводстве грунтуецца на вырошчванні гародніны закрытага грунту (агурок, тамат, баклажан) і цалкам арыентавана на вытворчасць экалагічна чыстага прадукту. З гэтай мэтай некалькі гадоў таму тэхналогія перайшла з хімічнага спосабу абароны гародніны на біялагічны. Пры гэтым парнікова-цяплічнай гаспадарцы ўдалося не толькі захаваць аб’ёмы вытворчасці, але і значна палепшыць смакавыя якасці гародніны за кошт свежасці прадуктаў і адсутнасці пестыцыдаў.



У 2021 годзе агракамбінат атрымаў статус насенняводчай гаспадаркі, а ў 2022-м — запусціў лінію па вытворчасці насення “ЛПЗС-10ПЮ” магутнасцю 10 тон у гадзіну.
А вось мясаперапрацоўчая вытворчасць створана па прынцыпе замкнёнага цыклу. У 2020 — 2022 гадах была праведзена мадэрнізацыя забойнага цэха, цэха паўфабрыкатаў. Пасля яе вытворчая магутнасць узрасла ў два разы і дасягнула магчымасці забою 100 галоў буйной рагатай жывёлы ў змену.
“Агракамбінат Нясвіжскі” актыўна нарошчвае пагалоўе буйной рагатай жывёлы і авечак. Тут працуюць у тым ліку і з каровамі высокапрадуктыўнай галштынскай пароды, завезенай з Германіі, што дазваляе прадпрыемству атрымліваць высокія надоі і вырабляць малако выключна гатунку “Экстра”.

Развіццё экалагічна бяспечнай сельскай гаспадаркі

Дырэктар прадпрыемства Юрый Сікірыцкі каля лініі па вытворчасці насення “ЛПЗС-10ПЮ”, узведзенай у 2022 годзе

У 2021 годзе ў ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі” быў уведзены ў эксплуатацыю “Комплекс па развядзенні мясной жывёлы абердзін-ангускай пароды”. У гэтым жа годзе ўведзены малочнатаварны комплекс “Новыя Навасёлкі” на 600 галоў, у 2023 го- дзе — комплекс на 350 галоў.
У 2021 годзе агракамбінат атрымаў статус суб’екта племянной жывёлагадоўлі “Генафондная гаспадарка па гадоўлі авечак” літоўскай чорнагаловай пароды, мяса якіх характарызуецца сваімі высокімі смакавымі якасцямі.
Яшчэ адна адметнасць — вырошчванне асятровых парод рыбы, сажалкавай рыбы і пчалярства з наступнай рэалізацыяй прадукцыі насельніцтву і арганізацыям.
На прадпрыемстве функцыянуе ўласная лабараторыя, дзе право- дзяцца мікрабіялагічныя даследаванні ў адпаведнасці з патрабаваннямі сістэмы НАССР.
“Агракамбінат Нясвіжскі” ідзе ў нагу з часам і атрымлівае “зялёную” энергію, таму што ў 2018 годзе тут усталявана ўласная ветраэнергетычная ўстаноўка магутнасцю 1,8 МВт.

Развіццё экалагічна бяспечнай сельскай гаспадаркі

У адной з цяпліц прадпрыемства

Для забеспячэння вытворчасці працоўнымі рэсурсамі, прыцягнення моладзі ў 2022 — 2023 гг. узве- дзены васьмікватэрны жылы дом у аграгарадку Старыя Навасёлкі, пабудавана станцыя абезжалез- вання вады.
Асноўным трэндам “Агракамбіната Нясвіжскі” з’яўляецца ўкараненне сучасных тэхналогій і інавацый, якія дазваляюць павысіць канкурэнтаздольнасць вырабленай сельскагаспадарчай прадукцыі і прадуктаў харчавання, нарошчванне экспартнага патэнцыялу, развіццё экалагічна бяспечнай сельскай гаспадаркі, арыентаванай на ўмацаванне харчовай бяспекі краіны, а таксама забеспячэнне паўнавартас- нага харчавання і здаровага ладу жыцця насельніцтва.
Дар’я ПІВАВАРСКАЯ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!