Меню
Курс $  3.27 | €  3.51 | ₽100  3.56 |
Погода 11 °C

Хлеб — усяму галава

Валерия КОБОЗЕВА 9 месяцев назад 0 0

Пост опубликован: 12.08.2023

Шмат чым багатая беларуская зямля. Адна з каштоўнасцей, якія нараджаюцца ёю, — хлеб. Гэты прадукт вядомы з даўніх часоў. Нашы продкі глыбока ўшаноўвалі яго і дагэтуль менавіта хлеб застаецца ідэальным дадаткам ледзь не да любой стравы на стале.
Нясвіжскі хлебазавод не толькі захоўвае багатыя традыцыі, але і працуе над вывучэннем попыту на гэты прадукт, распрацоўвае новы асартымент. Так, напрыклад, спецыялісты прадпрыемства распрацавалі і наладзілі ў 2012 г. вытворчасць сухой заквасачнай сумесі “Рэксол- хмель”, а ў 2018-м — кампазіцыйнай сумесі “Хмяляначка”, што дазволіла выпякаць вырабы без выкарыстання дражджэй. Аналагаў гэтай інавацыйнай прадукцыі ў краіне няма.



Хлеб — усяму галава

Дырэктар Нясвіжскага хлебазавода Алена Скрыба

Акрамя розных відаў хлеба, хлебазавод прапаноўвае шырокі асартымент заказных кандытарскіх вырабаў: бісквіты, кексы, пірожныя, торты. Па сваіх смакавых якасцях яны не саступаюць хатняй выпечцы, адзначаюцца аптымальнымі суадносінамі кошту і якасці.
Філіял “Нясвіжскі хлебазавод” ААТ “Барысаўхлебпрам” двойчы станавіўся пераможцам конкурсу-дэгустацыі “Густ” за жытнёва-пшанічныя подавыя хмелевыя хлябы “Рудавский” і “Слуцкая брама”, вырабленыя без дражджэй на сумесі “Рэк-сол-хмель”. Цяпер прадпрыемства мае права маркіраваць гэту прадукцыю знакам “Густ”, а значыць, якасць вырабаў нясвіжскіх хлебапёкаў у чарговы раз прызнана ў рэспубліцы.
Штогод прадукцыя хлебазавода займае прызавыя месцы ў Рэспубліканскім аглядзе якасці хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў “Смаката”.

Так, напрыклад,
у 2022 годзе торт “Дамская фантазия” атрымаў Гран-пры
III ступені,
а хлеб пшанічны “Зерновой” —
залаты медаль.

Торты філіяла “Нясвіжскі хлебазавод” ААТ “Барысаўхлебпрам” здольныя ўпрыгожыць любое мерапрыемства. Менавіта для гэтага супрацоўнікі прадпрыемства асвоілі выраб гэтага салодкага ласунку на замову. Асартымент сапраўды ўражвае: торты прадстаўлены на любы смак і бюджэт, любога памеру і формы. Усе яны створаны з бяспечных прадуктаў, з выкарыстаннем бісквітных, мядовых, пясочных паўфабрыкатаў, якія злучаюцца з рознымі крэмамі, такімі як “Смятанкавы”, “Тварожны”, маслены або крэм на аснове раслінных вяршкоў са згушчаным вараным малаком і начынкамі з садавінай.

Хлеб — усяму галава

Пекар Ядвіга Санько

Супрацоўнікі завода імкнуцца быць па-за канкурэнцыяй, таму заўсёды ўдасканальваюцца: наведваюць семінары, прыма- юць удзел у разнастайных акцыях, святах і ўрачыстас- цях. Напрыклад, у другім квартале бягучага года калектыў прадпрыемства наведаў 17 мерапрыемстваў. Сярод іх — культурная падзея вясны “Ноч музеяў — 2023” у Нацыя- нальным гісторыка-культурным музеі-запаведніку “Нясвіж”, а таксама гала-канцэрт “Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў”, выстава-дэгустацыя на мемарыяльным комплексе “Курган Славы”.
Як і ўсе прадпрыемствы раёна, хлебазавод актыўна рыхтаваўся да юбілею горада.

Падчас урачыстых мерапрыемстваў жыхары і госці горада змогуць паспрабаваць
навінку — пончыкі
“Колечко” , хлеб “Радужный”
зерневы, пернікі “Любимый город”, упрыгожаныя
вафельным малюнкам — ад Нясвіжскага
філіяла, і квас —
ад Вілейскага.

Валерыя КОБАЗЕВА.
Фота Ірыны ЛУЧЫНОВІЧ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!