Меню
Курс $  3.27 | €  3.51 | ₽100  3.56 |
Погода 12 °C

“Беларусь адзіная”: дэлегацыя Нясвіжскага раёна ўзяла ўдзел у інфармацыйна-асветніцкай акцыі

Нясвіжскія навіны 8 месяцев назад 0 0

Пост опубликован: 08.09.2023

Дэлегацыя Нясвіжскага раёна 4 верасня брала ўдзел
у стартавым мерапрыемстве рэспубліканскай
інфармацыйна-асветніцкай акцыі “Беларусь адзіная” ў Маладзечне, мэтай якой з’яўляецца кансалідацыя
патрыятычных сіл, прапаганда ключавых
дасягненняў суверэннай Беларусі, адкрытая размова па самых актуальных
пытаннях інфармацыйнага парадку дня, у тым ліку палеміка.



Спікерамі мерапрыемства выступілі старшыня РДГА “Веды”, генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Ва- дзім Гігін, намеснік старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Ва- дзім Грачоў, першы сакратар ЦК БРСМ Аляксандр Лук’янаў, старшыня РГА “Белая Русь”, старшыня Беларускай партыі “Белая Русь” Алег Раманаў, першы намеснік старшыні Рэспубліканскага савета Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Юрый Луцык.
Старшыня РДГА “Веды” Вадзім Гігін адзначыў:
— “Беларусь адзіная” — гэта не дыялогавая пляцоўка, як мы прывыклі яе ўспрымаць. Мы б хацелі бачыць нашу акцыю як размову, як фестываль пытанняў і адказаў, вашых меркаванняў, як сапраўды агляд патрыятычных сіл, таму што мы, калі абмяркоўвалі ідэю правя- дзення названай акцыі, планавалі, каб у гэтай зале сабраліся людзі неабыякавыя, актывісты грамадскіх аб’яднанняў, палітычных партый, якія ў нас прайшлі перарэгістрацыю. Тыя людзі, якія будуць працаваць падчас выбарчай кампаніі. Тыя, хто будзе працаваць у выбарчых камісіях.
Нас, усё наша грамадства, чакае вялікая палітычная праца. Напярэдадні гэтай адказнай вялікай працы мы вырашылі з вамі пагаварыць шчыра, гледзячы адзін аднаму ў вочы, па самых актуальных пытаннях. Акцыя праходзіць ужо трэці год, але штогод яна мае сваю спецыфіку. Упершыню мерапрыемства адбылося ў 2021 годзе, быў усяго год пасля падзей 2020-а. Мы тады толькі асэнсоўвалі, што гэта было, як гэта было, які гэта быў выклік, які адказ мы на яго далі, у якім стане знаходзіцца наша грамадства.
У мінулым годзе мы сустракаліся і гаварылі аб пытаннях гісторыі. Гэта быў год гістарычнай памяці. Мы абмяркоўвалі шляхі развіцця беларускай дзяржаўнасці. Сёння гэтай акцыяй напярэдадні Дня народнага адзінства мы пачынаем вось гэтыя вялікія адказныя палітычныя кампаніі, выбарчую кампанію, але, безумоўна, не толькі.
Эксперты не толькі пазначылі пералік актуальных тэм, але і далі адказы на шэраг пытанняў, якія хвалююць грамадства, з тым, каб пачутай інфармацыяй удзельнікі дыялогу падзяліліся са сваімі калектывамі.

(без названия)

— Ідзе гібрыдная вайна. Адзін з напрамкаў — інфармацыйны. Мы выйграём ці прайграём?
— Выйграём.
Момант з фестывалю пытанняў і адказаў “Беларусь адзіная”. Размова атрымалася сапраўды гарачай. З залы гучалі пытанні, якія тычыліся патрыятызму, рэлігіі, сямейнага і духоўнага напрамкаў выхавання, ЛГБТ, дэмаграфічнай сітуацыі, гістарычнай памяці і стваральнай працы. Акрамя таго, удзельнікі дыялогу мелі магчымасць вылучаць свае прапановы. Прыемна, што прапановы сапраўды вылучаліся. Адна з іх — правядзенне рэспубліканскіх сумесных праектаў БРСМ і Саюза ветэранаў на патрыятычную тэматыку.
Адным з самых прыемных акцэнтаў мерапрыемства стала актыўнасць моладзі. Першы сакратар ЦК БРСМ Аляксандр Лук’янаў адзначыў, што маладое пакаленне гатова браць адказнасць за будучыню сваёй краіны.
— У кастрычніку пачнуцца работы па будаўніцтве Рэспубліканскага цэнтра патрыятычнага выхавання. Дзякуючы рашэнню нашага Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі сёлета будаўніцтва атрымала статус Усебеларускай маладзёжнай будоўлі.

(без названия)

(без названия)

Для нас, моладзі, гэта асобная прыступка даверу беларускага лідара. Другі год запар БРСМ давяраюць будаўніцтва асабліва важных аб’ектаў. Нагадаю, летась Усебеларуская маладзёжная будоўля разгарнулася ў мемарыяльным комплексе “Хатынь”, — сказаў Аляксандр Лук’янаў. — Сёння моладзь гатова стваральнай працай дэманстраваць не толькі адданасць дзяржаве, але і гатоўнасць узяць на сябе адказнасць за будучыню краіны.
— Да 17 верасня ў кожным рэгіёне нашай краіны адбудуцца сустрэчы з кіраўнікамі вядучых грамадскіх аб’яднанняў краіны: Федэрацыі прафсаюзаў, РГА “Белая Русь”, БРСМ, Беларускага саюза жанчын, Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў, — дапоўніў Аляксандр Сяргеевіч. — Будзем абмяркоўваць актуальны парадак дня, сэнсы, якія аб’ядноўваюць кожнага беларуса. Гэта і ёсць індыкатар таго ўзроўню ўзаема- дзеяння, кансалідацыі ўсіх грамадска-патрыятычных сіл нашай краіны ў выхаванні моладзі. А яна сапраўды гатова ўносіць свой уклад у развіццё нашай краіны.
Абмеркаванне працягнецца ў працоўных калектывах.
Плануецца, што пасля Маладзечна акцыя працягне свой шлях па іншых беларускіх гарадах і ахопіць усе рэгіёны краіны. Завершыцца яна да 17 верасня — Дня народнага адзінства.

Сваімі ўражаннямі падзялілася начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Нясвіжскага райвыканкама Людміла Вітко:

“Беларусь адзіная”: дэлегацыя Нясвіжскага раёна ўзяла ўдзел у інфармацыйна-асветніцкай акцыі

— Па-першае, я вельмі рада таму, што ў краіне заснавана свята Дня народнага адзінства. Асабліва гэта важна для нашых дзяцей. Расці і выхоўвацца яны будуць на прыкладах патрыятызму, згуртаванасці, павагі да гісторыі і традыцый сваёй краіны. Свята стартавала з акцыі “Беларусь адзіная”. Мерапрыемства праходзіла ў фармаце дыялогу. Вельмі станоўча стаўлюся да такога роду формаў правя- дзення сустрэч. Гэта заўсёды жыва і цікава. Заўсёды стаўлю сябе на месца спікераў і шукаю адказы на пастаўленыя пытанні. Дарэчы сказаць, на пытанне “Якую якасць вы лічыце галоўнай у патрыёта?”, адказала б: “Гонар за краіну і яе дасягненні”. Лічу, што калі кожны з нас будзе ганарыцца тым, чаго дасягнула і дасягае наша дзяржава што-дня, то ніякія рознагалоссі і расколы нам не пагражаюць. Адзначу станоўчым, са свайго пункту гледжання, тое, што шмат пытанняў узнімала менавіта моладзь. Значыць, будучыня краіны — у руках зацікаўленых і неабыякавых асоб.
Што да святкавання Дня народнага адзінства ў нас у раёне, мерапрыемствы ўжо таксама стартавалі. Праходзяць яны ў кожнай установе культуры. Па ўжо добрай традыцыі галоўнае святочнае мерапрыемства пройдзе 15 верасня ў Тэатральнай зале Нясвіжскага замка, куды мы, арганізатары, запрашаем усіх жадаючых.

Галоўны спецыяліст па сувязях з грамадскасцю ДП “Эксперыментальная база “Свеклавічная” Кацярына Мархель:

“Беларусь адзіная”: дэлегацыя Нясвіжскага раёна ўзяла ўдзел у інфармацыйна-асветніцкай акцыі
— Я рада, што прыняла ўдзел у абласным этапе грамадска-палітычнай акцыі “Беларусь адзіная” ў г. Маладзечна. Акцыя праходзіла ў рамках адкрытай размовы. Былі закрануты тэмы сям’і, дэмаграфічнай сітуацыі ў краіне, патрыятызму і іншыя не менш цікавыя пытанні. Вельмі ўражвае актыўнасць нашай мола-дзі, радуе тое, што яна жадае жыць у незалежнай і сацыяльна развітай краіне. Прагучала ідэя правядзення сумесных мерапрыемстваў грамадскай арганізацыі ветэранаў і ГА “БРСМ”. Да правядзення такіх акцый я стаўлюся вельмі добра, бо жадаючыя могуць агучыць тэмы, якія іх хвалююць, і не перажываць аб тым, што ў будучыні яны застануцца без увагі.
У фармаце адкрытага дыялогу былі закрануты тэмы патрыятызму, гістарычнага шляху і дасягненняў суверэннай Беларусі, правя- дзення выбарчай кампаніі. Ганаруся за свой народ і сваю краіну.

Марына Шаўчук, першы сакратар Нясвіжскай раённай арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі:

“Беларусь адзіная”: дэлегацыя Нясвіжскага раёна ўзяла ўдзел у інфармацыйна-асветніцкай акцыі
— 17 верасня мы ўсе адзначаем дзяржаўнае свята — Дзень народнага адзінства. Мне пашанцавала стаць удзельніцай адкрытай размовы ў Мала- дзечне. Выбраны быў самы лепшы фармат — фестываль пытанняў і адказаў, розных меркаванняў, што дало магчымасць шчыра пагутарыць.
Закраналіся тэмы патрыятызму, дэмаграфічнай палітыкі, захаванне гістарычнай праўды, традыцыйных сямейных каштоўнасцей, зносу савецкіх помнікаў у Еўропе, правядзення выбарчай кампаніі і іншыя.
Так, любыя задачы, любыя праблемы па плячы, калі за іх вырашэнне ўзяцца разам. Мы — разам, мы — сіла, мы — адзіныя. За Беларусь!
Валерыя КОБАЗЕВА.
Фота Дарыны МІТРАКОВАЙ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!