Меню
Курс $  3.27 | €  3.51 | ₽100  3.56 |
Погода 12 °C

“Моладзь — за Саюзную дзяржаву”

Нясвіжскія навіны 8 месяцев назад 0 1

Пост опубликован: 12.09.2023

Па ініцыятыве Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі
з 5 па 9 верасня
ў горадзе Смаленску Расійскай Федэрацыі прайшоў XVI фестываль
“Моладзь —
за Саюзную дзяржаву”.

Велосипед и безопасность



У ім прынялі ўдзел каля 250 маладых людзей з Беларусі і Расіі, у тым ліку артысты Нясвіжскага краю — узорны ансамбль гарманістаў “Аношкаўскія музыкі” і народны інструментальны ансамбль “Нясвіжскія лыжкары”.
У склад беларускай дэлегацыі ўвайшло каля ста чалавек. Падчас урачыстай адпраўкі дэлегацыі каля Рэспубліканскага дома моладзі разгарнулася канцэпт-прэзентацыя. Хлопцы і дзяўчаты ўсклалі кветкі да помніка воінам-вызваліцелям Мінска, а пасля прадэманстравалі свае таленты. З прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнулася кіраўнік прадстаўніцтва Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы ў Мінску Марыяна Шчоткіна, адзначыўшы, што сярод праектаў Саюзнай дзяржавы гэты фестываль займае асаблівае месца.
— Яго мэта — павышэнне сацыяльнай актыўнасці, выхаванне патрыятычнасці і духоўнасці, а таксама фарміраванне адзінай культурнай прасторы, развіццё творчага патэнцыялу моладзі дзвюх краін, — казала Марыяна Шчоткіна.
Усе пяць дзён фестывалю былі распланаваныя амаль па хвілінах. У праграме знайшлося месца для экскурсій і музычных вечароў, майстар-класаў і сустрэч з экспертамі, а таксама круглага стала, падчас якога моладзь абмеркавала свае ініцыятывы па развіцці Саюзнай дзяржавы. Мабыць, адной з самых чаканых падзей стала сесія-сустрэча “Моладзь у сучаснай медыяпрасторы” з расійскім ваенным карэспандэнтам, блогерам-мільённікам, заснавальнікам праекта War Gonzo Сямёнам Пегавым, які адкрыта і сумленна пагаварыў з удзельнікамі аб сучаснай журналістыцы, палітыцы і патрыятызме.
Сваімі ўражаннямі пасля вяртання на малую радзіму з карэспандэнтам “НН” падзяліліся кіраўнікі ансамбляў Нясвіжчыны, якія прадстаўлялі Беларусь у гэтым міжнародным праекце.
— Мы не раз бывалі ў розных краінах, але ў Расіі выступалі ў першы раз, — зазначыў кіраўнік народнага інструментальнага ансамбля “Нясвіжскія лыжкары” Уладзімір Сухавей.

Велосипед и безопасность

— Усім хлопцам спадабалася. Удзельнічалі ў фестывалі ў асноўным вакалісты і танцавальныя калектывы, а інструментальных калектываў з Беларусі ўсяго было тры: мы, “Аношкаўскія музыкі” і джаз-бэнд з Мінска. Гэта вельмі ганарова. Выступалі мы практычна кожны дзень. Рытм жыцця зводзіўся да таго, што раніцай рэпетыцыя, а ўвечары канцэрт. Калі было дзве гадзіны вольнага часу, мы выйшлі на пешаходную зону і павіталі жыхароў Смаленска сваім жывым выступленнем. Гэта было выдатна: хлопцы расслабіліся і сыгралі так ярка і свабодна, як не кожны раз атрымоўваецца на сцэне. Адказ ад гледачоў быў магутны. Нас запытвалі, адкуль мы, а пасля адказу казалі: «Вы для нас праменьчык святла, у нас тут няма такіх калектываў, як вы”. Гэты фестываль — добрая школа жыцця для навучэнцаў каледжа, магчымасць паглядзець, як працуюць іншыя калектывы, і завесці новых сяброў. Прыемна, што да нас падыходзілі харэографы і казалі, што нашы хлопцы добра рухаюцца. Хоць у нас танцавальных элементаў не вельмі шмат, але прафесійным харэографам яны спадабаліся. Прадстаўнікі інстытута фізічнай культуры нават запрасілі некалькіх хлопцаў паступаць да іх у харэаграфічны клас. Цікава, вядома, было паглядзець на іншыя калектывы, але для мяне галоўнае, што ўсё прайшло шчасна і навучэнцы вярнуліся дадому напоўненымі добрымі ўражаннямі.
А вось, што расказаў настаўнік Аношкаўскай дзіцячай школы мастацтваў кіраўнік узорнага ансамбля гарманістаў “Аношкаўскія музыкі” Аляксей Андросік:

Велосипед и безопасность
— Першы раз у рамках фестывалю мы выступілі на другі дзень, падчас цырымоніі адкрыцця. Потым праз дзень зноў выходзілі на сцэну. Я лічу, паказалі сябе добра, яскрава прадставілі аграгарадок, раён і краіну. У хлопцаў гарэлі вочы ад захаплення: не кожны год удаецца паўдзельнічаць у такіх глабальных мерапрыемствах. Гэта стала стымулам для іх і далей старацца, развіваць свае навыкі. Нашы юныя музыканты былі ўсхваляваныя тым, як гасцінна іх прынялі. Усе засталіся задаволеныя. За час фестывалю мы пазнаёміліся з рознымі выканаўцамі і калектывамі. Сярод іх і ансамбль спартыўнага бальнага танца “Жамчужына”, якім кіруе Яўген Квачоў з горада-пабраціма Гатчыны. Асабіста мне вельмі спадабалася, як усё было арганізавана — фестываль прайшоў на высокім узроўні.
Перад пачаткам гала-канцэрта былі названы імёны пераможцаў конкурсу выканаўцаў маладзёжнай песні, у якім прынялі ўдзел 20 артыстаў з дзвюх краін.
Музычнае спаборніцтва прайшло ў два этапы. Канкурсантаў ацэньвала журы, у склад якога ўвайшлі лаўрэат міжнародных конкурсаў, спявак і кампазітар Яўген Гор, намеснік дырэктара Мінскага Маладзёжнага тэатра эстрады Аляксандр Даўжэўскі, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Алёна Ланская, Заслужаны работнік культуры Расіі Алена Пінджаян. Старшынёй судзейскай калегіі быў спявак, кампазітар і саўнд-прадзюсар Аляксандр Ялоўскіх.
Акрамя музычнага конкурсу, праграма фестывалю “Моладзь — за Саюзную дзяржаву” ўключала канцэрты, патрыятычныя акцыі, музычныя вечары і вечары гумару, а таксама чатыры новыя дыскусійныя пляцоўкі патрыятычнай тэматыкі.
Неаніла ЛЮБАНЕЦ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!